21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"ПЕНСІЙНЫ ПIРОГ": ЯК ЯГО РАЗДЗЯЛIЦЬ, КАБ НIКОГА НЕ АБДЗЯЛIЦЬ...

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"ПЕНСІЙНЫ ПIРОГ": ЯК ЯГО РАЗДЗЯЛIЦЬ, КАБ НIКОГА НЕ АБДЗЯЛIЦЬ...

Пенсii ў Беларусi на працягу апошнiх гадоў выплачваюцца своечасова i ў поўным аб’ёме, а па iх памеры (у доларавым эквiваленце) наша рэспублiка знаходзiцца ў лiку лiдараў сярод краiн СНД. Гэта сведчыць аб стабiльнасцi пенсiйнай сiстэмы, аднак зусiм не выключае неабходнасцi яе ўдасканальвання. Аб гэтым — у гутарцы карэспандэнта БЕЛТА з намеснiкам мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валянцiнай Каралёвай.

— Якiя ж асноўныя напрамкi развiцця пенсiйнай сiстэмы на перспектыву?

— Прынцыпова важны крок у гэтым напрамку — прыняцце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi", у адпаведнасцi з якiм з 1 студзеня 2009 года пачне фармiравацца асобная крынiца фiнансавання датэрмiновых пенсiй па ўмовах працы. З аднаго боку, гэта будзе садзейнiчаць аздараўленню вытворчага асяроддзя, з iншага — паступова вызвалiць агульную пенсiйную сiстэму ад фiнансавання асноўнай часткi раннiх пенсiй.

— Якiя ж асноўныя напрамкi развiцця пенсiйнай сiстэмы на перспектыву?

— Якiя ж асноўныя напрамкi развiцця пенсiйнай сiстэмы на перспектыву?

— Прынцыпова важны крок у гэтым напрамку — прыняцце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi", у адпаведнасцi з якiм з 1 студзеня 2009 года пачне фармiравацца асобная крынiца фiнансавання датэрмiновых пенсiй па ўмовах працы. З аднаго боку, гэта будзе садзейнiчаць аздараўленню вытворчага асяроддзя, з iншага — паступова вызвалiць агульную пенсiйную сiстэму ад фiнансавання асноўнай часткi раннiх пенсiй.

Асноўная стратэгiчная задача рэфармавання — стварэнне шматузроўневай пенсiйнай сiстэмы. Пры гэтым плануецца, што накапляльныя механiзмы асноўнае прымяненне знойдуць у рамках менш маштабных дадатковых пенсiйных схем. Дарэчы, праграмы, заснаваныя на накапленнi сродкаў на будучыя пенсii, ужо сёння прапануюцца страхавымi арганiзацыямi. Аднак удзел у iх не атрымаў масавага характару. Адзначу, што сфера фiнансавага рынку да сацыяльнага страхавання не адносiцца.

— Чаму, на ваш погляд, у Беларусi надзвычай марудна развiваецца добраахвотнае дадатковае пенсiйнае страхаванне?

— Чаму, на ваш погляд, у Беларусi надзвычай марудна развiваецца добраахвотнае дадатковае пенсiйнае страхаванне?

— Давайце вернемся ў недалёкае савецкае мiнулае. Тады заключэнне розных дагавораў страхавання з Дзяржстрахам i ўклады ў Ашчадны банк, па сутнасцi, былi нормай. Ледзь не кожны жыхар СССР iмкнуўся падстрахаваць сябе i сваю сям’ю на так званы чорны дзень. Лёс гэтых зберажэнняў сумна вядомы — яны абясцэнiлiся ў вынiку абвалу эканомiкi некалi магутнай краiны. Урок з такiх маштабных страт атрыманы: давер да iнстытутаў доўгатэрмiновых накапленняў пахiснуўся. Гэта абсалютна заканамерная рэакцыя, i для рэабiлiтацыi патрэбны доўгi перыяд стабiльнасцi.

Але ўжо цяпер, з улiкам росту даходаў, насельнiцтва ўсё больш актыўна пачынае выкарыстоўваць фiнансавыя iнструменты для зберажэнняў на розныя мэты. Пры гэтым, мяркуючы па статыстыцы, большай папулярнасцю карыстаюцца банкаўскiя ўклады. Праграмы ж страхавых арганiзацый не так шырока запатрабаваныя. На мой погляд, прычына — i ва ўмовах страхавання, якiя сёння прапануюцца.

У той жа час неабходна разумець, што агульная пенсiйная сiстэма ў адпаведнасцi са сваёй асноўнай, я сказала б, фундаментальнай задачай — прадухiленне беднасцi ў старасцi — бярэ на сябе абмежаваныя абавязацельствы i яе магчымасцi нельга пераацэньваць. Фармiраванне на гэты перыяд пажаданага больш высокага даходу павiнна праводзiцца па розных напрамках. У большай ступенi, зразумела, гэта адносiцца да работнiкаў з даходамi, вышэйшымi за сярэднiя. Трэба, каб у грамадстве з’явiлася ўсведамленне неабходнасцi клапацiцца i самiм аб узроўнi даходу на перыяд непрацаздольнасцi, як гэта робiцца ў развiтых краiнах.

— У Беларусi даволi высокiя адлiчэннi на пенсiйнае страхаванне. Цi плануецца iх зменшыць?

— Узносы для работадаўцаў складаюць, у асноўным, 29 працэнтаў фонду заработнай платы работнiкаў. Гэта сапраўды адзiн з самых высокiх паказчыкаў на постсавецкай прасторы. Аднак цудаў у такiм матэрыяльным свеце, як фiнансы не бывае. Калi грамадства адстойвае свае правы на такi раннi зварот па пенсiю, то трэба адпаведным чынам i аплачваць гэты прывiлей.

З узносаў, якiя збiраюцца, фiнансуюцца пенсii ўжо чвэрцi насельнiцтва Беларусi. Аднак, як ужо гаварылася, краiна старэе. Значыць, колькасць атрымальнiкаў пенсiй будзе толькi ўзрастаць. Такiм чынам, разлiчваць на значнае знiжэнне страхавой нагрузкi можна толькi пры ўмове рацыяналiзацыi нормаў, i, перш за ўсё, якiя вызначаюць пенсiйны ўзрост.

Тым не менш, у блiжэйшай перспектыве мы плануем знiзiць узнос работадаўцаў на пенсiйнае страхаванне — з 29 працэнтаў да 28 працэнтаў.

— Многiя краiны пайшлi па шляху павелiчэння пенсiйнага ўзросту. Цi плануецца змяненне ўзроставага крытэрыю для назначэння пенсii ў нашай рэспублiцы?

— Паступовае павышэнне пенсiйнага ўзросту — адзiн з самых дзейсных механiзмаў кiравання фiнансавай устойлiвасцю пенсiйнай сiстэмы. Па такiм шляху пайшлi ўсе развiтыя дзяржавы, у большасцi якiх гэты крытэрый сёння ўстаноўлены на ўзроўнi 65 гадоў для мужчын i жанчын. I гэта не мяжа для такiх краiн, як ЗША, Швецыя, Германiя i некаторых iншых, дзе ў мэтах захавання ўзроўню пенсiй у сувязi з пастарэннем насельнiцтва рэалiзуюцца праграмы паступовага павышэння пенсiйнага ўзросту да 67 гадоў.

— У якасцi галоўнага аргумента супраць павелiчэння ўзросту выхаду на пенсiю ў Беларусi прыводзiцца невысокая працягласць жыцця...

— Пры гэтым часта спасылаюцца на парог 59 гадоў, сцвярджаючы, што менавiта столькi i складае сярэдняя працягласць жыцця беларускiх мужчын. Тут неабходна ўнесцi iстотнае ўдакладненне. Адзначу, што гэтыя паказчыкi прагназуюцца для тых, хто нарадзiўся ў адпаведным годзе з улiкам сярэдняй працягласцi жыцця ўсiх, хто памёр у гэтым годзе. Згодна з апошнiмi данымi Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, разлiчанымi на 2007 год, самы нiзкi паказчык сярэдняй чаканай працягласцi жыцця пры нараджэннi (60,3 года) прагназаваўся для хлопчыкаў, якiя нарадзiлiся ў сельскай мясцовасцi. У цэлым па краiне гэты паказчык складае 70,3 года (76,2 года для жанчын i 64,5 года для мужчын). Дарэчы, такая рознiца назiраецца ва ўсiх краiнах. I прычын тут шмат — ад фiзiялагiчных асаблiвасцяў да ладу жыцця.

Што датычыцца пенсiйнай сiстэмы, то для яе важны iншыя паказчыкi — чаканая працягласць жыцця пасля дасягнення пенсiйнага ўзросту. Згодна з разлiкамi, сярэдняя працягласць жыцця мужчыны ва ўзросце 60 гадоў — 14,2 года, жанчыны, якой 55 гадоў, — 24,4 года. Менавiта на працягу столькiх гадоў у сярэднiм i атрымлiваюць у нас пенсii.

Аб беспадстаўнасцi сцвярджэння, што "беларусы не дажываюць да пенсii", сведчыць колькасць пенсiянераў. У нас сёння больш як 2 млн чалавек ва ўзросце, старэйшым за пенсiйны. З iх звыш 263 тыс. — больш за 80 гадоў, 650 чалавек перасягнулi 100-гадовую рысу. Гэта значыць, працягласць жыцця кожнага канкрэтнага чалавека ў многiм залежыць ад ладу жыцця i аспектаў паводзiнаў. Аб гэтым сведчаць i даныя навуковых даследаванняў.

Нiзкi пенсiйны ўзрост не можа быць панацэяй ад усiх бедаў, якiя ўплываюць на смяротнасць i працягласць жыцця. У той жа час ён прадвызначае невысокiя пенсii: чым больш прэтэндэнтаў на "пенсiйны пiрог", тым меншая яго частка дастаецца кожнаму з iх.

У многiм менавiта больш познi выхад на пенсiю дае магчымасць еўрапейскiм краiнам забяспечваць адносна высокi ўзровень пенсiй. I нам трэба задаць сабе пытанне: чаго ж мы хочам — рана i мала або пазней, але больш? Аб’ектыўнасць такая, што ва ўмовах старэння насельнiцтва варыянт "рана i больш" эканомiка нi адной краiны, нават куды больш багатай, забяспечыць не можа.

— Наколькi, па-вашаму, справядлiва пенсiйная сiстэма? Я вось што маю на ўвазе: высокааплатныя работнiкi падтрымлiваюць агульную пенсiйную сiстэму даволi значнымi ўзносамi, а пасля выхаду на заслужаны адпачынак маюць "аддачу" з гэтай пенсiйнай сiстэмы ў выглядзе невысокай пенсii. А тыя, хто атрымлiваў вельмi малую зарплату i адпаведна выплачваў мiзэрныя ўзносы, маюць пенсiю, супастаўную з заработнай платай. Такi каэфiцыент замяшчэння былога заработку — не парадокс?

— Гэтым пытаннем, па сутнасцi, вы закранаеце праблему балансу памiж адэкватнасцю пенсiйнага даходу прынятым сацыяльным стандартам i iндывiдуальнай справядлiвасцю. Гэта канкурыруючыя мэты. Чым больш строга сiстэма ўвязвае выплаты з узносамi (засяроджваючыся на iндывiдуальнай справядлiвасцi), тым менш сродкаў застаецца для забеспячэння выплат на ўзроўнi прынятага стандарту — i дасягненне iх адэкватнасцi ўскладняецца.

Якiя прыярытэты павiнны быць пакладзены ў аснову пенсiйнай сiстэмы? Першапачаткова прыярытэтам нумар адзiн было змяншэнне i прадухiленне беднасцi сярод пажылога насельнiцтва, аб чым я ўжо гаварыла. Калi гэта прыняць, то адсюль вынiкае, што аптымальная сiстэма сацыяльнай абароны накiроўвае больш сродкаў для падтрымання бедных удзельнiкаў, чым паспяховых.

Другая мэта — дапамагчы грамадзянам сфармiраваць прымальны жыццёвы стандарт у пенсiйным перыядзе. Гэта азначае, што ў работнiкаў павiнна быць пэўнае ўяўленне аб узроўнi замяшчэння, якi забяспечваецца агульнай пенсiйнай сiстэмай, абапiраючыся на яго кожны павiнен выпрацоўваць сваю жыццёвую стратэгiю. Вядома ж, з улiкам асабiстых фiнансавых магчымасцяў i прыярытэтаў. Дзяржаўная пенсiйная сiстэма не можа i не павiнна быць адзiным правайдарам абароны ў так званым трэцiм перыядзе. У большасцi краiн работнiкi, у першую чаргу высокааплатныя, фармiруюць будучы пенсiйны даход як камбiнацыю выплат з дзяржаўнай сiстэмы, з прафесiйных схем i iндывiдуальных накапленняў. У нас, верагодней за ўсё, у перспектыве таксама будзе так. А пакуль што, калi абмежавацца выплатамi з агульнай сiстэмы, то яны ўсё ж такi дыферэнцыяваныя: максiмальная пенсiя па ўзросце перавышае мiнiмальную ў 3,4 раза.

— У Беларусi больш як 12 працэнтаў занятых у эканомiцы складаюць пенсiянеры. Чаму, на ваш погляд, такая вялiкая колькасць людзей (цяпер — амаль 553 тыс. чалавек) не пакiдаюць працоўную дзейнасць пасля назначэння пенсii?

— Сапраўды, дасягненне пенсiйнага ўзросту часта не перашкаджае прадаўжэнню працоўнай дзейнасцi. Дарэчы, згодна са статыстыкай, у нашай краiне пасля назначэння пенсii людзi працуюць у сярэднiм не менш як 5 гадоў; ва ўзросце да 65 гадоў працуюць больш як 40 працэнтаў пенсiянераў.

З аднаго боку, права на працу — неад’емнае канстытуцыйнае права грамадзянiна незалежна ад узросту. З iншага — высокi ўзровень занятасцi пенсiянераў тлумачыцца тым, што ўстаноўлены ўзрост для звароту па пенсiю ў сапраўднасцi значна нiжэйшы за ўзрост фiзiялагiчнай страты працаздольнасцi. I тут недарэчны аргумент, што нiзкiя пенсii прымушаюць пенсiянераў працаваць: у iм прычына i вынiк перастаўлены месцамi. Бо мы ўжо высветлiлi, што раннi прыход у сiстэму вызначае вялiкую колькасць атрымальнiкаў пенсii, i, адпаведна, невялiкую суму сродкаў у разлiку на кожнага.

— Можа, адмена абмежаванняў у выплаце пенсiй працуючым пенсiянерам павысiць iх зацiкаўленасць у прадаўжэннi работы?

— Насамрэч практычна ўсе зацiкаўлены ў прадаўжэннi работы як у крынiцы больш важкага даходу. Да таго ж, акрамя падтрымання прывычнага ўзроўню забяспечанасцi, яна садзейнiчае актыўнаму даўгалеццю. Гэта значыць, наяўнасць абмежаванняў у такiм выбары не з’яўляецца вызначальнай.

Устанаўленне абмежаванняў на дзяржаўныя сацыяльныя выплаты ў перыяд работы прымяняецца ў многiх краiнах. У абгрунтаваннi такога падыходу ляжыць асноўнае прызначэнне пенсii як выплаты пры страце працоўнага даходу па прычыне старасцi, iнвалiднасцi.

Рэальна пенсiйныя выплаты сёння абмяжоўваюцца нязначна: тыя, хто ў мiнулым меў невысокiя даходы, у перыяд работы атрымлiваюць пенсiю поўнасцю. Паводле статыстыкi, гэта пераважная частка працуючых пенсiянераў. У той жа час, можа прымяняцца i больш рацыянальны падыход. У прыватнасцi, пры якiм абмежаваннi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi не ад мiнулага заробку, а ад бягучага. Пры такiм падыходзе можна вывесцi з-пад абмежавання пенсii пры невысокiм або нерэгулярным заробку, што характэрна для многiх пенсiянераў. У той жа час устанавiць iстотныя вылiчэннi пры высокiм заробку, што таксама не рэдкасць.

Пры гэтым мэтазгодна было б распаўсюдзiць такiя правiлы на ўсе катэгорыi пенсiянераў.

— Цi не звязваеце вы наяўнасць абмежаванняў у выплаце пенсiй, а таксама высокiя страхавыя адлiчэннi з iснуючай праблемай зарплат "у канвертах"?

— Перш за ўсё, адзначу, што з такой праблемай змагаюцца практычна ўсюды i пакуль яшчэ нiкому не ўдалося знайсцi абсалютна эфектыўныя метады. У лiку фактараў, якiя ўплываюць на маштабнасць такой праблемы, эксперты адзначаюць узровень страхавой нагрузкi на фонд заработнай платы. Мы ўжо гаварылi аб тым, што ён у нас высокi i якiмi шляхамi магчыма яго знiжэнне. Аднак практыка паказвае, што такая мера не заўсёды прыводзiць да вывядзення даходаў з ценю. Аб гэтым сведчыць i вопыт Расii. Iстотнае змяншэнне адзiнага сацыяльнага падатку з 30 працэнтаў Фонду заработнай платы да 20 працэнтаў на практыцы не прывяло да росту афiцыйных заробкаў. У той жа час утварыўся дэфiцыт пенсiйнага фонду, што стварыла сур’ёзныя праблемы з фiнансаваннем пенсiй.

Несумненна тое, што задавальненне бягучых патрэбнасцяў для чалавека заўсёды было i застаецца прыярытэтам. А "прывабнасць" пенсiйнай сiстэмы — вельмi слабы стымул, каб добраахвотна выплачваць узносы, змяншаючы магчымасцi бягучага спажывання. Дарэчы, таму ўдзел у сiстэме дзяржаўнага пенсiйнага страхавання мае абавязковы характар.

Многае ў вырашэннi гэтага пытання залежыць ад адмiнiстрацыйных мераў падактовых органаў. Ну i, вядома, ад свядомасцi i дысцыплiнаванасцi насельнiцтва. Верагодна, вызначальную ролю магла б адыграць сацыяльная рэклама.

Мы жывём у вельмi цесным i хутка зменлiвым свеце. Сённяшнiя работнiкi рана або позна прыйдуць у пенсiйную сiстэму як атрымальнiкi. I ўсведамленне адказнасцi перад папярэднiмi пакаленнямi павiнна суправаджаць чалавека на працягу ўсёй яго дзейнасцi.

Алена ПРУС, БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсii ў Беларусi на працягу апошнiх гадоў выплачваюцца своечасова i ў поўным аб’ёме, а па iх памеры (у доларавым эквiваленце) наша рэспублiка знаходз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика