І зноў "сацработнiкi"
І зноў "сацработнiкi"
Даверлiвасць сталiчнай 84-гадовай пенсiянеркi вельмi дорага ёй каштавала: у старой з кватэры знiкла шэсць з паловай мiльёнаў рублёў. Крымiнальнае здарэнне адбылося ў сераду ў дзве гадзiны дня ў адным з дамоў па 2-й вулiцы Шчорса. Бабулька ўпусцiла ў кватэру дзвюх незнаёмых жанчын, якiя адрэкамендавалiся "сацыяльнымi работнiкамi". Чым скончыўся вiзiт прайдзiсветак — ужо вядома. Сёлета толькi ў сталiцы падобных злачынстваў, ахвярамi якiх становяцца старыя людзi, зафiксавана дзесяткi. Аднак наiўнасць пенсiянераў, як бачна, бязмежная. Таму ў чарговы раз будзе нялiшнiм нагадаць усiм аб элементарных мерах перасцярогi ў падобных выпадках. Па-першае, трэба з асцярогай адчыняць дзверы сваiх кватэр незнаёмцам, нават калi яны называюць сябе сацработнiкамi (альбо служачымi ЖЭС цi энерганагляду). У апошнiх павiнны быць на руках дакументы, якiя пацвярджаюць iх прыналежнасць да той цi iншай установы. Аднак залiшняя пiльнасць i тут не перашкодзiць: можна патэлефанаваць i праверыць: а цi працуе згаданы работнiк у арганiзацыi. I яшчэ — не трэба выпускаць невядомых, што прыйшлi да вас, з поля зроку. Што ж датычыцца просьбаў, накшталт "прынясiце, калi ласка, вады", то трэба памятаць: злачынцу неабходна няшмат часу, каб завалодаць вашым багаццем... Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даверлiвасць сталiчнай 84-гадовай пенсiянеркi вельмi дорага ёй каштавала: у старой з кватэры знiкла шэсць з паловай мiльёнаў рублёў.
|
|