Супрацоўнічаюць прафсаюзы
Супрацоўнічаюць прафсаюзы
Беларусь наведала дэлегацыя Еўрапейскага рэгiянальнага бюро Сусветнай федэрацыi прафсаюзаў. Учора з яе прадстаўнiкамi сустрэўся старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк. Асноўнай тэмай перамоў стала вызначэнне формаў далейшага супрацоўнiцтва памiж беларускiм нацыянальным прафцэнтрам i прафсаюзамi Еўропы. Як паведамляе прэс-служба ФПБ, члены дэлегацыi выйшлi з прапановай аб стварэннi ў Мiнску субрэгiянальнага офiса Еўрапейскага бюро СФП. На сёння Сусветная федэрацыя прафсаюзаў практычна не супрацоўнiчае з прафарганiзацыямi краiн постсавецкай прасторы. Найбольш канструктыўныя адносiны склалiся з Беларуссю. Мiнск стане звяном, што аб’ядноўвае ўсход i захад рэгiёна. Л. Козiк падтрымаў прапанову i паабяцаў садзейнiчанне ў адкрыццi офiса. Сёння падчас вынiковай сустрэчы будзе падпiсаная рэзалюцыя аб супрацоўнiцтве i мiжнароднай прафсаюзнай салiдарнасцi. Ул.iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь наведала дэлегацыя Еўрапейскага рэгiянальнага бюро Сусветнай федэрацыi прафсаюзаў. Учора з яе прадстаўнiкамi сустрэўся старшыня Федэрацыi пра |
|