Капітал для банкаў
Капітал для банкаў
Памер удзелу замежных iнвестыцый у банкаўскай сiстэме краiны павялiчаны ў два разы Цяпер максiмальна дапушчальная доля ўдзелу замежнага капiталу ў беларускай банкаўскай сiстэме складае 50 працэнтаў, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Рашэнне аб павелiчэннi квоты з 25 працэнтаў да 50 прынята праўленнем галоўнага банка краiны. Паводле меркавання банкiраў, павелiчэнне квоты створыць неабходныя ўмовы для прыцягнення ў банкаўскi сектар краiны новых тэхналогiй, пашырэння яго фiнансавага патэнцыялу, росту iнвестыцыйнай прывабнасцi, а таксама паляпшэння колькасцi i якасцi банкаўскiх аперацый i паслуг. Да таго ж, падкрэслiваюць у Нацбанку, гэтая мера будзе спрыяць i павышэнню ўстойлiвасцi i эфектыўнасцi функцыянавання беларускай банкаўскай сiстэмы i нацыянальнай эканомiкi краiны ў цэлым. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер максiмальна дапушчальная доля ўдзелу замежнага капiталу ў беларускай банкаўскай сiстэме складае 50 працэнтаў, паведамiў карэспандэнту "Звяз
|
|