21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Беларускiм будаўнiкам у вераснi-кастрычнiку павысяць зарплату як мiнiмум у паўтара раза. У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў № 1245 з 1 верасня па 30 лiстапада г.г. ўводзiцца павышаючы каэфiцыент 1,44 да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў падрадных будаўнiчых арганiзацый, якiя занятыя на аб’ектах жыллёвага будаўнiцтва. Такое рашэнне прынятае ў якасцi эксперыменту i мае на мэце знiзiць адток квалiфiкаваных кадраў з Беларусi. У выпадку станоўчага вынiку гэты механiзм будзе прымяняцца на пастаяннай аснове i датычыцца не толькi занятых у будаўнiцтве жылля будаўнiкоў. Затраты будуць уключацца ў акты выкананых работ, што пацягне за сабой падаражанне жылля на пярвiчным рынку.

 Аргкамiтэт конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк года" прапануе вызваляць пераможцаў ад праверак, паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Мiнску дырэктар дэпартамена па прадпрымальнiцтве Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi Аляксандр Лiхачэўскi. Па яго словах, у лiку мераў, накiраваных на стымуляванне ўдзелу ў конкурсе, можа быць вызваленне пераможцаў i лаўрэатаў конкурсу ад планавых праверак i рэвiзiй дзяржаўных органаў на працягу двух гадоў, што пройдуць пасля конкурсу.

 Вiцебскiя ўрачы сталi заключаць з пацыентамi пагадненнi аб захаваннi медыцынскiх рэкамендацый. У своеасаблiвых дагаворах даюцца рэкамендацыi i прадпiсаннi хвораму, а таксама агаворваюцца даты наступнага наведвання ўрача. Ставячы свой подпiс пад такiм пагадненнем, пацыент абавязуецца выконваць парады доктара i ўсе працэдуры. Пагадненне не мае юрыдычнай сiлы, але выхоўвае, на думку спецыялiстаў, адказнасць у пацыента за сваё здароўе i свае паводзiны. Дамовы заключаюцца ва ўсiх палiклiнiках вобласцi з хворымi, якiя па вынiках дыспансэрнага абследавання аднесеныя да трэцяй групы здароўя, г.зн. маюць хранiчныя захворваннi i патрэбу ў дынамiчным назiраннi. Такiмi ў вобласцi прызнаныя 36,1 працэнта з тых, хто прайшоў дыспансэрнае абследаванне.

 У вёсцы Струбнiца Мастоўскага раёна шалёная лiса загрызла падсвiнка i трох гусей. Гаспадыня, пачуўшы ўвечары крык гусей у хляве, выявiла там няпрошаную госцю i забiла яе вiламi. Мяркуючы па паводзiнах лiсы, яна была шалёнай, што i пацвердзiлi спецыялiсты. Ранiцай былi праведзены ўсе мерапрыемствы, неабходныя ў такiх выпадках. У мэтах прафiлактыкi паблiзу лясных масiваў у раёне плануецца раскласцi 2,5 тыс. штук прынады.

 Удзельнiк аднаго з этапаў чэмпiянату Амерыканскай федэрацыi паветранага плавання застаўся жывы пасля таго, як яго паветраны шар нечакана здзьмуўся i стаў падаць з вышынi трох кiламетраў. Калi да зямлi заставалася каля трох метраў, шар напароўся на галiну дрэва, што спынiла яго далейшае падзенне. Пры штуршку аэранаўт выпаў з каша, зламаў нагу, а таксама атрымаў пералом косткi таза. Праводзiцца расследаванне.

 Незвычайная падзея адбылася ў афрыканскай Кенii. У адным з аддаленых пасёлкаў выпаў сапраўдны снег, якi засыпаў каля квадратнага кiламетра. Людзi кiнулi працу i вучобу, каб паглядзець на прыродны цуд, паколькi большасць кенiйцаў нiколi ў жыццi не бачылi снег.   ПОЎНЫ АБЗАЦ    У нямецкiм горадзе Марбург улады плануюць увесцi новы падатак на прастытутак, якi будзе вылiчвацца ў залежнасцi ад памеру памяшкання, дзе яны аказваюць паслугi, заявiў прэс-сакратар гарадской адмiнiстрацыi. Памер падатку будзе складаць 2,5 еўра ў суткi за 10 квадратных метраў працоўнага памяшкання жрыц кахання. Мэрыя падлiчыла, што новы падатак павiнен прыносiць гораду штогод 90 тыс. еўра. Паведамляецца, што 22 прадстаўнiцы старажытнай прафесii на мiнулым тыднi правялi мiтынг пратэсту супраць новаўвядзення. Прастытуцыя з’яўляецца легальнай на большасцi тэрыторыi Германii, i занятыя ў ёй абавязаны плацiць як падаходны падатак, так i падатак на дабаўленую вартасць. Падатак на нерухомасць iснуе зараз у Берлiне i Кёльне.

 Пры спробе збегчы ад палiцыi жыхар Буэнас-Айрэса схаваўся ў дымаходзе i засеў там. Злачынец не разлiчыў шырынi трубы i павiс унiз галавой. Выратавальнiкам давялося разбiраць дымаход для таго, каб дастаць адтуль няўдалага злодзея. Для гэтага спатрэбiлася дзве гадзiны. Вызваленага даставiлi ў палiцыю. Падобнага выпадку ў Аргенцiне яшчэ не было.

 Чэмпiянат Латвii сярод сантэхнiкаў прайшоў учора ў горадзе Кекава. Больш за 300 прадстаўнiкоў прафесii спаборнiчалi ў хуткаснай устаноўцы ўнiтазаў (рэкорд складае 14,5 хвiлiны), кiданнi ўмывальнiкаў, сiлавым падняццi ўнiтазаў i многiх iншых "сантэхнiчных" дысцыплiнах. Аналагiчны чэмпiянат праводзiцца ў Польшчы i Чэхii. У перспектыве ў Еўропе могуць прайсцi i мiжнародныя спаборнiцтвы сантэхнiкаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiм будаўнiкам у вераснi-кастрычнiку павысяць зарплату як мiнiмум у паўтара раза. У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў № 1245 з 1 верас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика