Вяселле ў памежжы
Вяселле ў памежжы
Традыцыйныя вясельныя абрады з розных куткоў беларуска-польскага памежжа былi прадэманстраваны ў Гайнаўцы на фестывалi "Вясельная бяседа", якi быў арганiзаваны мясцовым Домам культуры пры падтрымцы беларускага пасольства ў Польшчы. Гледачы вiталi выступленнi беларускага ансамбля "Прымакi" (г. Гарадок, Падляскае ваяводства) i фальклорнага калектыву "Гасцiнец" з Гродна. У той жа дзень у Гайнаўскiм музеi i цэнтры беларускай культуры адкрылася фотавыстаўка "Праваслаўныя храмы Гродзеншчыны". А назаўтра творчасць "Гасцiнца" была вельмi цёпла ўспрынята ў гмiне Орля на фестывалi "Арлянскiя спатканнi". Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйныя вясельныя абрады з розных куткоў беларуска-польскага памежжа былi прадэманстраваны ў Гайнаўцы на фестывалi "Вясельная бяседа", я |
|