21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да Дня беларускага пiсьменства

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да Дня беларускага пiсьменства

Лiлiя АНАНІЧ: "Размова iдзе пра своеасаблiвы агляд дасягненняў кнiгавыдавецтва, нацыянальнай культуры, пра нашу сувязь з багатым духоўным гiстарычным мiнулым..."

Заўтра, у нядзелю, Барысаў запрашае гасцей на пятнаццатае па лiку агульнанацыянальнае свята — Дзень беларускага пiсьменства. Сур’ёзны сучасны прамысловы цэнтр з больш як 900-гадовай гiсторыяй, Барысаў пераймае эстафету ў такiх слаўных гарадоў Беларусi, як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвiж, Орша, Пiнск, Заслаўе, Мсцiслаў, Мiр, Камянец, Паставы, Шклоў.

Дзень беларускага пiсьменства — адна з вялiкiх культурных, гiстарычных, духоўных падзей у жыццi не толькi творчай, пiсьменнiцкай цi навуковай элiты, але ў цэлым нацыi. Ва ўсякiм разе, характар i разнастайнасць запланаваных у гонар Дня мерапрыемстваў, гаворыць за тое, што апошнi смела можна назваць святам кожнай беларускай сям’i, звычайных татаў-мамаў i iх дзяцей. Што датычыцца апошнiх, то ўжо сёння, напрыклад, у барысаўскай гiмназii № 1 i СШ № 15 адбываецца дзiцячае свята "Свет — у тваiх руках!"...

Падрабязней аб падзеях, дзеля якiх у цудоўнае, як абяцаюць сiноптыкi, надвор’е, варта было б здзейснiць падарожжа на барысаўскую зямлю, расказвае першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Лiлiя АНАНIЧ.  

— Лiлiя Станiславаўна, скажыце, калi ласка, дзеля чаго таму ж мiнчанiну варта было б пакiнуць сталiцу i прыехаць заўтра ў Барысаў, што знаходзiцца ў непасрэднай блiзкасцi ад Мiнска?

— Я думаю, мiнчане цi жыхары iншых гарадоў прыедуць у Барысаў не таму, што ён блiзкi да сталiцы, а таму, што ў беларускiм грамадстве ёсць, з аднаго боку, цiкавасць да сваёй гiсторыi i культуры, а з iншага, — неабходнасць дэманстрацыi сваёй далучанасцi да значных падзей у жыццi краiны. Акрамя таго, беларускае грамадства, на мой погляд, з’яўляецца ўжо ў пэўнай ступенi матэрыяльна трывалым, i патрэбы сучаснага беларуса значна больш высокiя, чым проста добра паесцi... Iмкненне браць удзел у такiх мерапрыемствах сiмвалiзуе кансалiдацыю беларускага грамадства.

Размова iдзе пра своеасаблiвы агляд дасягненняў кнiгавыдавецтва, нацыянальнай культуры, пра нашу сувязь з багатым духоўным гiстарычным мiнулым. Думаю, такое свята — важкi ўклад у стварэнне моцнай i квiтнеючай дзяржавы. Нагадаю, што праводзiцца яно ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26.03.1998 "Аб дзяржаўных святах i святочных днях у Рэспублiцы Беларусь" штогод у першую нядзелю верасня.

Свята пiсьменства не абмяжоўваецца, дарэчы, адным днём, — яно ўжо крочыць па краiне. У сераду ў Кафедральным саборы з блаславення Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi Мiнскага i Слуцкага Фiларэта рушыла навукова-асветнiцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з нязгаснай лампадай духоўнасцi, дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга. Экспедыцыя пройдзе па маршруце Баранавiцкага, Шчучынскага, Дзятлаўскага i Барысаўскага раёнаў. Пiсьменнiкi, дзеячы культуры i мастацтва сустрэнуцца ў школах, клубах Мiншчыны i Гродзеншчыны з творчай iнтэлiгенцыяй i моладдзю.

На сёння запланавана правядзенне навукова-практычнай канферэнцыi "Барысаўскiя чытаннi", арганiзатарам якой выступае Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi. Прысвечаная барысаўскаму рэгiёну канферэнцыя аб’яднае вакол сябе не толькi масцiтых навукоўцаў, але i старшакласнiкаў мясцовых школ — моладзь, якая актыўна цiкавiцца гiстарычнымi пытаннямi, мiнулым роднага краю...

На Барысаўшчыне, дарэчы, шмат цiкавых мясцiн, ёсць свае загадкi i адметнасцi, аб якiх можна даведацца з найноўшых выданняў. Так, выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" выпусцiла акурат да Дня пiсьменства кнiгу "Барысаўшчына лiтаратурная"...

— А якiя вiдовiшчы павiнны запомнiцца не толькi беларусам, але i расiйскiм гасцям — удзельнiкам прэс-тура, што наведаюць у гэты дзень Барысаў?

— Упершыню сёлета з нагоды своеасаблiвага юбiлею адбудзецца фестываль сталiц-гарадоў — усiх дванаццацi, якiя мелi гонар прымаць днi беларускага пiсьменства. Кожны горад прыедзе са сваiмi творчымi набыткамi, цiкавай канцэртнай праграмай, якая разгорнецца каля Палаца культуры на ўвесь дзень.

Адбудзецца адкрыццё знака-сiмвала "Да 15-годдзя святкавання Дня беларускага пiсьменства". Размешчаны ў абноўленым гарадскiм парку, сiмвал будзе нагадваць мясцовым жыхарам i гасцям аб важкiм укладзе гэтага горада ў развiццё свята беларускага пiсьменства.

Парадуюць наведвальнiкаў i шматлiкiя выставы, прысвечаныя сучаснай беларускай кнiзе, гiсторыi беларускага кнiгадрукавання. Думаю, што сёння наогул грамадства дэманструе вялiкую цiкавасць да кнiгi. I таму Мiнiстэрства iнфармацыi з задавальненнем дае магчымасць не толькi ўбачыць выставачныя экзэмпляры, але i набыць тое, што будзе прапанавана для шырокага гандлю.

Нарэшце, па традыцыi ва ўрачыстых абставiнах будуць уручаны ўзнагароды пераможцам рэспублiканскага конкурсу на лепшы твор у галiне паэзii, прозы, драматургii, лiтаратурнай крытыкi, дзiцячай лiтаратуры, публiцыстыкi, перакладу, сатыры i гумару, дэтэктыўнага i песеннага жанраў "Залаты фалiянт", а таксама за лепшы лiтаратурны твор па лiнii Саюза пiсьменнiкаў "Залаты купiдон".

Цiкавую i насычаную канцэртную праграму забяспечаць лепшыя творчыя калектывы не толькi Мiншчыны i Барысаўшчыны, але i ўсiх рэгiёнаў рэспублiкi. Ад iмя арганiзатараў магу запэўнiць, што той, хто прыедзе на свята, — не пашкадуе.  

— Адной з падзей стане i дабрачынная акцыя цэнтральных газет "Хрустальнае сэрца". Як вы лiчыце, цi ўдасца журналiстам абудзiць шырокi дабрачынны рух? Наколькi беларуская грамадскасць гатовая падтрымаць падобны праект?

— Сам факт, што нацыянальная прэса выступiла iнiцыятарам такой акцыi, гаворыць пра магутную сiлу апошняй. СМІ сёння не толькi iнфармуюць, але i могуць арганiзаваць тое, што вы назвалi шырокiм грамадскiм рухам дабрачыннасцi... Палiтыка нашай дзяржавы грунтуецца на пазiцыi "дзяржава для народа". Таму, думаю, вельмi добра, калi той клопат, якi ёсць на дзяржаўным узроўнi, будзе перадавацца кожнаму, даходзiць да ўсiх, каму патрэбна падтрымка i дапамога, асаблiва калi размова iдзе пра дзяцей. I тут варта разглядаць не толькi матэрыяльны бок.

Калi працоўныя калектывы будуць больш пiльна ўглядацца ў тыя патрэбы, якiя ёсць у дзiцячых дамах, школах-iнтэрнатах, мы зможам гаварыць аб тым, што сапраўды разам клапоцiмся аб нашай будучынi. Нялiшне было б, скажам, дзеля рэалiзацыi сур’ёзнай мэты напачатку здзейснiць простыя крокi — папоўнiць запасы бiблiятэк дзiцячых устаноў, даць як мага большай колькасцi дзяцей магчымасць пабываць з экскурсiямi ў гiстарычных мясцiнах краiны... Хто ж яшчэ, калi не дарослыя, будзе займацца ўзбагачэннем духоўнага жыцця дзяцей? А роля СМI якраз у тым, каб больш актыўна паказваць прыклады высокай грамадзянскай свядомасцi людзей, прадпрыемстваў, якiя ўжо маюць свой дабрабыт — у сваёй сям’i цi працоўным калектыве, — i могуць больш плённа працаваць у сацыяльным накiрунку.

Сярод шматлiкiх тэмаў, якiя трымаюць у полi зроку СМI, тэма выхавання падрастаючага пакалення павiнна мець прыярытэт. I клапацiцца пра гэта павiнны не толькi дзiцячыя цi маладзёжныя выданнi, але i буйныя грамадска-палiтычныя. Такая пазiцыя, мяркую, будзе добрым крокам i ў развiццi кожнага выдання, паколькi дазволiць пашыраць чытацкую аўдыторыю.

— Што можна сказаць аб неабходнасцi прыцягнення да дабрачынных мерапрыемстваў вядомых асобаў — артыстаў, спартсменаў i г.д.?

— Любая акцыя, якая распрацоўваецца, а я лiчу, што СМI добра папрацавалi над канцэптуальнай iдэяй "Хрустальнага сэрца", павiнна мець шырокае гучанне, а значыць, з абавязковым удзелам у ёй тых асобаў краiны, якiя сваiм важкiм укладам у развiццё любой галiны паказваюць прыклад, з’яўляюцца флагманамi грамадства.

— Работа журналiста — даволi блiзкая да дабрачыннасцi. Чацвёртай уладзе па сiлах "ствараць дабро" сваiмi публiкацыямi, тэлеперадачамi... Наколькi добра ў СМI гэта атрымлiваецца сёння?

— СМI забяспечваюць дзяржаўныя прыярытэты ў развiццi нацыянальнай iнфармацыйнай прасторы. Дарэчы, медыя-прастора Беларусi сёння — адкрытае поле, з шырокай колькасцю электронных СМI, замежных выданняў, аднак сацыялагiчныя апытаннi паказваюць, што беларускае грамадства аддае перавагу нацыянальным СМI. Гэта гаворыць аб пэўнай якасцi iнфармацыйнага прадукту, аб аб’ектыўнасцi, узважанасцi iнфармацыi, якую яны прапануюць, аб захаваннi традыцый беларускага друку. СМI сапраўды з’яўляюцца барометрам грамадскага жыцця: яны ўзнiмаюць пытаннi, якiя цiкавяць розных жыхароў i кансалiдуюць грамадства. З другога боку, сказаць, што ўсё ўжо зроблена, i больш няма да чаго iмкнуцца, не выпадае. I не толькi таму, што творчасць не мае межаў, але i таму, што iмклiвае жыццё ставiць новыя праблемы i пытаннi. I ў такiм складаным працэсе, як будаўнiцтва моцнай квiтнеючай дзяржавы не толькi канкрэтныя гаспадаркi цi прадпрыемствы, але i СМI павiнны браць новыя вяршынi.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiлiя АНАНІЧ: "Размова iдзе пра своеасаблiвы агляд дасягненняў кнiгавыдавецтва, нацыянальнай культуры, пра нашу сувязь з багатым духоўным гiстары
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика