Больш актыўны этап перадвыбарнай агітацыйнай кампанii яшчэ наперадзе
Больш актыўны этап перадвыбарнай агітацыйнай кампанii яшчэ наперадзе
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусi Лiдзiя Ярмошына лiчыць, што больш актыўны этап перадвыбарнай парламенцкай агiтацыйнай кампанii яшчэ наперадзе. Бягучы тыдзень — перыяд усведамлення кандыдатамi ў дэпутаты самiх сябе ў гэтай ролi. Такi пункт гледжання кiраўнiк Цэнтральнай выбарчай камiсii выказала ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА. "Агiтацыйны этап бягучых парламенцкiх выбараў толькi пачаўся. Пакуль можна гаварыць аб доўгiм абуджэннi палiтычных сiлаў, яны настройваюцца i не праяўляюць асаблiвай актыўнасцi", — адзначыла Лiдзiя Ярмошына. Яшчэ афармляюцца заказы на выраб агiтацыйных лiстовак, кандыдаты рыхтуюць i здаюць свае праграмы ў газеты, адбылiся першыя выступленнi суiскальнiкаў у тэле- i радыёэфiры. "Агiтацыйны этап бягучых парламенцкiх выбараў толькi пачаўся. Пакуль можна гаварыць аб доўгiм абуджэннi палiтычных сiлаў, яны настройваюцца i не праяўляюць асаблiвай актыўнасцi", — адзначыла Лiдзiя Ярмошына. Яшчэ афармляюцца заказы на выраб агiтацыйных лiстовак, кандыдаты рыхтуюць i здаюць свае праграмы ў газеты, адбылiся першыя выступленнi суiскальнiкаў у тэле- i радыёэфiры.Лiдзiя Ярмошына падкрэслiла, што прынятая ЦВК пастанова прадастаўляе магчымасць кожнаму кандыдату ў дэпутаты апублiкаваць сваю перадвыбарную праграму ў дзяржаўнай газеце. Аднак некаторыя кандыдаты ад палiтычных партый замест уласных перадвыбарных праграм прадстаўляюць у СМІ сумесныя заявы, якiя называюць зваротам да нацыi. Такiм чынам па iх вiне ствараецца канфлiкт, канстатавала старшыня Цэнтрвыбаркама. "Мы гатовы пайсцi на тое, каб апублiкаваць такi матэрыял, але называцца зваротам гэты дакумент не можа. Проста неабходна змянiць назву, паколькi гэта не прадугледжана выбарчым заканадаўствам", — сказала яна. "Аба-гульненасць гэтых дакументаў падстаўляе самiх жа аўтараў: тое, што не мае адцення асабiстасцi, асуджана на правал. Магчыма, таму, што мы "перакормлены" агульнымi лозунгамi", лiчыць Лiдзiя Ярмошына. Разам з тым кiраўнiк ЦВК пераканана, што "гэты канфлiкт будзе вырашаны". Нагадаем, што перадвыбарная агiтацыя ў Беларусi пачалася з моманту рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, пасля 28 жнiўня, i прадоўжыцца па 27 верасня ўключна. У адпаведнасцi з пастановай ЦВК кандыдат мае права апублiкаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з наступных газет: "Звязда", "Народная газета", "Рэспублiка", "Белорусская нива", а таксама ў абласной i ў раённых, якiя выходзяць на тэрыторыi яго выбарчай акругi. Публiкацыя ў газеце па аб’ёму не павiнна перасягаць 4 тыс. знакаў з прабеламi. Тэкст перадвыбарнай праграмы неабходна прадаставiць рэдакцыi не пазней за 7 верасня. Выступленнi ўдзельнiкаў перадвыбарнай гонкi па радыё i тэлебачаннi пачалiся 3 верасня. Кандыдатам, зарэгiстраваным у акругах Мiнска i Мiнскай вобласцi, эфiрны час прадастаўляе радыёстанцыя "Сталiца", астатнiм — абласныя радыёкампанii. Тэлевiзiйныя выступленнi мiнскiх кандыдатаў транслiруе тэлеканал "Лад", а кандыдатаў з Мiнскай вобласцi — тэлеканал СТБ. Астатнiя суiскальнiкi выступаюць у эфiры абласных тэлерадыёкампанiй. Наталля Iльiчова, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусi Лiдзiя Ярмошына лiчыць, што больш актыўны этап перадвыбарнай парламенцкай агiтацыйнай кампанii яшчэ наперадзе. Бягучы |
|