Жыхарам горада Наваполацка
Жыхарам горада Наваполацка
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас са святам — 50-годдзем горада. За кароткi гiстарычны перыяд на старажытнай полацкай зямлi вырас сучасны прамысловы i культурна-адукацыйны цэнтр, якi ўвабраў у сябе лепшыя традыцыi гэтага ўнiкальнага рэгiёна Беларусi. Выкарыстоўваючы накоплены патэнцыял, энтузiязм i працавiтасць гараджан, Наваполацк працягвае iнтэнсiўна расцi i развiвацца, ствараць камфортныя ўмовы пражывання для насельнiцтва, радаваць поспехамi ў розных сферах дзейнасцi, умацоўваць дзелавыя i сяброўскiя сувязi з гарадамi-пабрацiмамi ў Расii i далёкiм замежжы. Няхай i ў далейшым вашы дасягненнi будуць яркiм прыкладам плённай працы на карысць любiмай Айчыны. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, радасцi i шчасця. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас са святам — 50-годдзем горада. За кароткi гiстарычны перыяд на старажытнай полацкай зямлi вырас сучасны прамысловы |
|