БДІПЧ АБСЕ адзначае захаванне ў Беларусі спакойнай перадвыбарнай атмасферы, якая садзейнiчае супрацо
БДІПЧ АБСЕ адзначае захаванне ў Беларусі спакойнай перадвыбарнай атмасферы, якая садзейнiчае супрацоўнiцтву
Аб гэтым гаворыцца ў прамежкавай справаздачы мiсii БДIПЧ АБСЕ па назiраннi за выбарамi ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ў 2008 годзе. "Паводле паведамленняў наглядальнiкаў, атмасфера ў краiне застаецца спакойная, а субяседнiкi з лiку афiцыйных асобаў чакаюць, што выбарчы працэс пройдзе мiрна i празрыста", — гаворыцца ў справаздачы. Як сведчаць наглядальнiкi, у цэлым "усе субяседнiкi выказваюць гатоўнасць да супрацоўнiцтва". Адзначаецца, што выбарчымi камiсiямi на ўсiх узроўнях выконвалiся ўстаноўленыя законам тэрмiны. Сiстэма назначэння выбарчых камiсiй застаецца нязменнай. На ўзроўнi акруговых i ўчастковых камiсiй адпаведныя органы дзяржаўнага кiравання захоўваюць за сабой поўную правамоцную свабоду вырашэння пры правядзеннi такiх назначэнняў. "Хоць прадстаўнiцтва апазiцыянераў у складзе выбарчых камiсiй iстотным не з’яўляецца, урад Беларусi адзначыў павелiчэнне колькасцi акруговых камiсiй з прадстаўнiцтвам апазiцыi ў якасцi кроку наперад", — сказана ў справаздачы. Разам з тым у справаздачы выказваецца думка аб тым, што "адчуваецца няхватка незалежных СМI". БДIПЧ АБСЕ 9 лiпеня гэтага года атрымала запрашэнне правесцi назiранне за маючымi адбыцца выбарамi ад мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава. "Запрашэнне паступiла своечасова, гэта дало магчымасць БДIПЧ АБСЕ належным чынам арганiзаваць разгортванне мiсii па назiранню за выбарамi", — сведчыць справаздача. Мiсiя, якую ўзначалiў пасол Герт Арэнс, складаецца з 15 членаў асноўнай групы экспертаў, якая базiруецца ў Мiнску, i 40 доўгатэрмiновых наглядальнiкаў, размешчаных па рэгiёнах Беларусi. Увогуле ў ёй прадстаўлены 22 дзяржавы — удзельнiцы АБСЕ. Парламенцкiя выбары 2008 года будуць у Беларусi пятымi па лiку, за якiмi ў адпаведнасцi са сваёй стандартнай методыкай будзе назiраць БДIПЧ АБСЕ. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БДІПЧ АБСЕ адзначае захаванне ў Беларусі спакойнай перадвыбарнай атмасферы, якая садзейнiчае супрацо Аб гэтым гаворыцца ў прамежкавай справаздачы мiсii БДIПЧ АБСЕ па назiраннi за выбарамi ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ў 2008 год |
|