Незадаволеная патрэба, або Мiфы i рэчаiснасць пра дзiцячыя садкi
Незадаволеная патрэба, або Мiфы i рэчаiснасць пра дзiцячыя садкi
Мiф 1. Без хабару ў садок трапiць немагчыма Без хабару ў садок трапiць немагчыма"Чым адрознiваецца дзiцячы садок ад ваенкамата? Каб аддаць дзiця ў садок, трэба даць хабар. Ваенкамат працуе па зваротным прынцыпе". Гэты анекдот недалёкi ад рэчаiснасцi, праўда, асабiста я, ведаючы вялiкую колькасць гiсторый пра тое, з якiмi цяжкасцямi ўладкоўваюць дзяцей у садок, не ведаю нiводнай, дзе прыбягалi б да хабару. Тое, што трапiць у дзiцячы садок складана, асаблiва ў новых раёнах, не сталi абвяргаць нават у камiтэце адукацыi сталiчнага гарвыканкама. Да праблем рыхтавалася i я, збiраючыся аддаваць сваю дачку ў яслi. I была нямала здзiўленая, калi ў сакавiку мне дадому патэлефанавала загадчыца аднаго з трох садкоў, размешчаных побач з домам: "Калi хочаце прыйсцi да нас у вераснi, запiсвайцеся". I параiла пахадзiць па астатнiх дзiцячых установах, выбраць, што спадабаецца. Адкуль такi прагрэс, пыталася я ў сябе i не знаходзiла адказу. З чаго б гэта да нас такая ўвага: у чарзе мы не стаялi i паўгода, а раён самы што нi на ёсць спальны, з новай забудовай? Аказваецца, ёсць свае плюсы i ў чарзе. Я паглядзела на выхавальнiкаў у адным садку i ў iншым, i выбрала той, у якi запрашалi. Праз год магу сказаць, што не пашкадавала. Нам пашанцавала з выхавальнiкамi, хоць садок самы звычайны. I кормяць дзяцей не чатыры, а ўсяго тры разы, з-за чаго ён лiчыцца так сабе. Не тое што суседнi, куды i ломяцца большасць прагрэсiўных бацькоў нашага мiкрараёна. Наконт таго, цi маюць бацькi права самастойнага выбару дзiцячай установы, у сталiчным камiтэце адукацыi мне растлумачылi, што маюць, праўда з фармулёўкай "пры наяўнасцi свабодных месцаў". Выдатная агаворка, якая пакiдае загадчыцы дашкольнай дзiцячай установы i iншым чыноўнiкам адукацыi некаторае месца для манеўру. Напрыклад, такога. У суседнiм садку загадчыца ў размове высвятляе, дзе працуюць бацькi. "Электрык? Выдатна, у нас там у падвале абсталяванне сапсавалася... Iндывiдуальны прадпрымальнiк, займаецеся пастаўкай камп’ютарных камплектуючых? Ведаеце, у нас, на жаль, няма пакуль месцаў". Праўда, жонка прадстаўнiка малога бiзнэсу ў такой сiтуацыi без бою вырашыла не здавацца. Размовы на павышаных тонах у раённым выканкаме не дапамаглi — няма i ўсё. Затое ў Мiнгарвыканкаме праблема была вырашана iмгненна i з прабачэннямi за дзеяннi раённых чыноўнiкаў. I месца ў садку, само сабой, знайшлося. Мiф 2. Стаяць у чарзе трэба з нараджэння Стаяць у чарзе з нараджэння — яшчэ не значыць, што ў садок удасца трапiць лёгка i без праблем. Справа ў тым, што банк даных, як афiцыйна называецца чарга, у кожным раёне свой. I мая знаёмая, якая жыла ў спальным раёне на акраiне i стала ў чаргу, нарадзiўшы сына, адпаведна ў адным раёне горада, праз год размяняла кватэру i, пераехаўшы ў iншы раён, пачала ўсё спачатку. У два гады ў яслi аддаць сына не ўдалося — свабодныя месцы "ў наяўнасцi" былi толькi ў адным садку ў раёне старой забудовы — дзесяць прыпынкаў грамадскага транспарту з перасадкай. Без уласнага аўтамабiля гэта нерэальна — уявiце, як дабiрацца зiмой, у моцныя маразы цi эпiдэмiю грыпу, скажам. Другi варыянт, якi i выбрала мая знаёмая — пачакаць да трох гадоў. Мiкрараён яе ў цэнтры горада i не новы, побач чатыры(!) дзiцячыя садкi. Са сваiм рэйтынгам у бацькоў. Адзiн самы-самы. Раней там была загадчыца-энтузiястка, якая прывiвала выхаванцам звычку да здаровага ладу жыцця — басейн, практыкаваннi, загартоўванне. Садок быў адным з лепшых у горадзе. Цяпер той загадчыцы няма, а слава засталася. Па-ранейшаму туды возяць дзяцей з усяго горада. Трапiць туды мая знаёмая i не разлiчвала. Iншая справа — садок нумар два ў рэйтынгу, на якi ў душы i разлiчвала сяброўка. "Безумоўна, вы туды трапiце, — заверылi яе ў выканкаме. — На чаргу ў садку станавiцца не трэба". Гэта i было ракавой памылкай. У жнiўнi пасля размеркавання ў раённай адмiнiстрацыi знаёмая знайшла прозвiшча свайго сына ў самым горшым, паводле меркавання бацькоў, садку. "Мой сын на прагулцы праз агароджу будзе назiраць за бамжамi", — гэтыя яе словы памятаю дагэтуль — побач з дзiцячай установай пункт прыёму другаснай сыравiны. I пачалося. Знаёмая i яе муж асаджвалi адмiнiстрацыю з патрабаваннем паказаць спiсы. Высветлiлася, што чалавек 15, якiя сталi ў чаргу пазней, трапiлi-такi ў лепшы садок. У кагосьцi туды ходзiць брат цi сястра, i ў адпаведнасцi з нарматыўнымi дакументамi, iм адмовiць нельга. Нехта з такой пасадай, "што вы самi разумееце"... I калi ў чарговы раз знаёмая прыйшла ў адмiнiстрацыю раёна, падрыхтаваўшы пагрозы скардзiцца i пералiк iнстанцый, куды накiруюцца скаргi, супрацоўнiкi аддзела дашкольнай адукацыi нечакана здалiся без бою i пагроз. I ў гэтай сiтуацыi я не зайздрошчу нi аднаму, нi другому боку. Мiф 3. Чым лепшы садок, тым меншыя паборы з бацькоў Такiм чынам, сын маёй знаёмай наведвае, як памятаем, садок з другой колькасцю балаў у таблiцы пераваг бацькоў. Там перш-наперш маёй знаёмай прапанавалi набыць i прынесцi грунт для газона i корм для жывога кутка. I тут яна парадавалася, што сын не трапiў у самы лепшы садок. Там бацькоў сустракалi словамi "У нас нiчога няма. Вось вам спiс". А ў спiсе, напрыклад, дыван на падлогу ў групе, люмiнiсцэнтныя лямпы, жалюзi... Трэба было выбраць i набыць штосьцi з прапанаванага, i не ў складчыну з iншымi бацькамi, а самастойна. Або пералiчыць грошы на рахунак. Адна матуля прапанавала пералiчыць сто тысяч рублёў, на што пачула ад загадчыцы: "Ну што з вамi рабiць, калi вы такiя бедныя, пералiчвайце хоць столькi. Тата дзяўчынкi з вашай групы, мiж iншым, пералiчыў мiльён!" Для параўнання заўважу, што ў сцiплы садок, куды ходзiць мая дачка, нiякiх набыткаў нам рабiць не прапаноўвалi. У нас няма жывога кутка i газон самы звычайны з грунтам, якi быў там i дваццаць гадоў таму. Пралетарскi раён, што з нас возьмеш, акрамя абавязковых адлiчэнняў на цацкi, напрыклад. Дзесьцi ў кастрычнiку, пасля таго, як усе бацькi набылi канцтавары, на першым бацькоўскiм сходзе выхавацелька звярнулася: "Паглядзiце, з чым гуляюць вашы дзецi!" Мы паглядзелi i скiнулiся па 25 тысяч. Потым па 20 на навагоднi ранiшнiк, потым па столькi ж на 8 Сакавiка i яшчэ па столькi ж — на выпускны з ясельнай групы. Па 25 — на рамонт групы ў маi i яшчэ па 25 — на фотаальбом. Фотаальбом, у якiм усяго дзве старонкi, здаваўся мне яўна лiшнiм у гэтым спiсе i так хацелася зэканомiць, аднак усе бралi, i мне давялося. Выхавальнiкам складана ўсё ж такi адмовiць. Тым больш, што нам з iмi, лiчу, пашанцавала. У канцы года мы напiсалi нават пiсьмы-падзякi ў адмiнiстрацыю раёна. Цяпер мяне, як аўтара гэтай iнiцыятывы, ведае ў твар загадчыца, i новыя выхавальнiкi ў групе, куды прыйшла дачка, адчуваецца, таксама шмат чулi пра мяне... Афiцыйна Праблема з месцамi ў дзiцячых дашкольных установах абмяркоўвалася сёлета на самых высокiх узроўнях. У камiтэце па адукацыi Мiнгарвыканкама паведамiлi, што ў гэтым годзе ў Мiнску будуць адчынены дзве новыя новабудоўлi на 380 месцаў у мiкрараёнах Сухарава i Лошыца. А да 2014 года плануецца ўвесцi ў строй 26 дзiцячых садкоў на 5 тысяч 590 месцаў. Будаўнiцтва дашкольных устаноў абыходзiцца гарадскому бюджэту ў суму ад 6,3 да 7,5 мiльярда рублёў у год. Пакуль што для забеспячэння мiнчан месцамi ў дашкольных установах часткова выведзены першыя класы з шэрагу дзiцячых садкоў, некаторыя дзiцячыя садкi, якiя раней былi занятыя iншымi ўстановамi, вяртаюцца ў сiстэму дашкольнай адукацыi. Увогуле ж дашкольная адукацыя сталiцы прадстаўлена 420 дзiцячымi садкамi. З iх 371 установа ўпраўлення адукацыi, 34 — ведамаснай прыналежнасцi, 15 — рэспублiканскай уласнасцi. Побач з традыцыйнымi мадэлямi дашкольнай адукацыi ў сталiцы актыўна пашыраецца сетка новых тыпаў устаноў. Апошнiм часам адчынена 9 цэнтраў развiцця дзiцяцi, 4 комплексы "дзiцячы садок-школа". На падтрыманне матэрыяльна-тэхнiчнай базы дашкольных устаноў Мiнска сёлета выдаткавана 15 мiльярдаў рублёў. Гэтыя сродкi расходуюцца на набыццё абсталявання, дзiцячых пляцовак, спартыўнага iнвентару, цацак. Па iнфармацыi камiтэта адукацыi, у 2004—2007 гадах на гэтыя мэты было зрасходавана 12 мiльярдаў рублёў. Дзiцячыя ўстановы наведвае 76 тысяч дзяцей. Праектныя магчымасцi — 93 тысячы 360 месцаў. "Мы маем магчымасцi задаволiць заяўкi бацькоў унутры тэрыторыi раёна пражывання, аднак большасць бацькоў хоча вадзiць дзiця ў садок побач з домам", — паведамiлi ў камiтэце па адукацыi. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Чым адрознiваецца дзiцячы садок ад ваенкамата? Каб аддаць дзiця ў садок, трэба даць хабар. Ваенкамат працуе па зваротным прынцыпе". Гэты ан |
|