Невядомая Еўропа
Невядомая Еўропа
Беларуская частка Аўгустоўскага канала i навакольныя мясцiны павiнны стаць больш вядомымi турыстам дзякуючы праекту "Невядомая Еўропа" па праграме "Тасiс". Праект разлiчаны на два гады. Паводле iнфармацыi кiраўнiка фiрмы "Нямнова-тур" Сяргея Каляды, першы накiрунак — гэта падрыхтоўка iнструктараў-выратавальнiкаў з пасведчаннямi еўрапейскага ўзроўню для суправаджэння турыстаў-воднiкаў. Актыўны адпачынак заўсёды звязаны з элементамi экстрыму i небяспекi i толькi пры наяўнасцi такiх спецыялiстаў можна разлiчваць на куды большую, чым цяпер, прывабнасць беларускай часткi канала для водных падарожжаў (сёлета прайшлi 23 сплавы i з iх толькi 6 — з удзелам замежных турыстаў). Другi накiрунак праекта прадугледжвае закупку байдарак, горных веласiпедаў i iншых сродкаў для парку актыўнага адпачынку, а таксама абсталяванне кемпiнгавых i палатачных пляцовак еўрапейскага стандарту з адпаведнай iнфраструктурай, разлiчанай i на iнвалiдаў. Акрамя таго, маршруты i аб’екты сэрвiсу ў зоне канала будуць пазначаныя не проста на карце, а непасрэдна на мясцовасцi, каб падарожнiк дакладна ведаў, дзе што знаходзiцца. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская частка Аўгустоўскага канала i навакольныя мясцiны павiнны стаць больш вядомымi турыстам дзякуючы праекту "Невядомая Еўропа" па пр |
|