Наша ахова нас сцеражэ
Наша ахова нас сцеражэ
З 2 па 6 верасня ў Смаргонi праходзiць VІII рэспублiканскi адкрыты агляд-конкурс прафесiйнага майстэрства супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы МУС Беларусi. Сёлета за званне лепшых ахоўнiкаў i атрымаць службовы аўтамабiль у якасцi падарунка паспаборнiчаюць не толькi беларускiя каманды, але i госцi з Украiны, Расii i Малдовы. Каманды за некалькi дзён павiнны прайсцi шмат конкурсаў: гэта i рукапашны бой, i стральба з табельнай агнястрэльнай зброi, здача нарматываў па фiзiчнай падрыхтоўцы, фiгурнае кiраванне службовым аўтамабiлем. Самым яркiм i запамянальным для гледачоў прайшоў конкурс пра пераадоленнi спецыяльнай паласы перашкодаў мiлiцыянерамi-кiнолагамi разам са сваiмi выхаванцамi. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2 па 6 верасня ў Смаргонi праходзiць VІII рэспублiканскi адкрыты агляд-конкурс прафесiйнага майстэрства супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы МУС Беларус |
|