На выхадныя — маладое бабіна лета, а з аўторка iстотна пахаладае
На выхадныя — маладое бабіна лета, а з аўторка iстотна пахаладае
У апошнiя днi тыдня тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца ў зоне павышанага цiску, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Таму ў суботу невялiкiя кароткачасовыя дажджы i навальнiцы чакаюцца месцамi толькi па поўначы краiны. Вецер паўднёва-заходнi 4—9 м/с, пры навальнiцах да 14 м/с. Тэмпература паветра 23—28, па поўднi да 30 градусаў. У нядзелю ападкаў не прадбачыцца, толькi ўдзень па паўночным усходзе магчымыя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы 13—19, удзень 26—32 градусы. У панядзелак захаваецца цёплае i сонечнае надвор’е. А вось з аўторка надвор’е радыкальна зменiцца. Тады праз тэрыторыю Беларусi пачне рухацца даволi халодны актыўны атмасферны фронт з боку Балтыкi. Істотна пахаладае, стане дажджлiва i воблачна. Тэмпература паветра ўначы 4—11, удзень 11—18 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, прыкладна праз 10 дзён у нашу краiну завiтае антыцыклон з боку поўдня Еўропы, якi прынясе да нас другое сапраўды бабiна лета. Сiноптыкi падлiчылi, што ў вераснi сярэднясутачная тэмпература будзе на 1—2 градусы вышэй за норму (норма — 11—13 градусаў). Ападкаў будзе каля 90 працэнтаў ад нормы, якая складае 50—71 мiлiметр. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя днi тыдня тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца ў зоне павышанага цiску, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканс |
|