Стаць на ўлік
Стаць на ўлік
Я малады спецыялiст i размеркавана на работу ў горад Мiнск. Іншагародняя, з iнстытуцкага iнтэрната выпiсалi, цяпер не маю рэгiстрацыi ў Мiнску нi пастаяннай, нi часовай. У жыллёвым аддзеле выканкама мне сказалi, што на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў я магу стаць з кастрычнiка 2008 года, толькi абавязкова трэба зарэгiстравацца па месцы жыхарства. Чаму толькi з кастрычнiка i якiя дакументы мне неабходна сабраць да гэтага тэрмiну? Валянцiна Р., г. Мiнск г. МiнскЗгодна з пунктам 7 Палажэння, якое зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляваннi жыллёвых адносiнаў" са змяненнямi i дапаўненнямi, улiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, ажыццяўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па iх пастаянным месцы жыхарства. Пацвярджэннем таго, што ваша пастаяннае месца жыхарства знаходзiцца ў горадзе Мiнску, будзе з’яўляцца рэгiстрацыя ў Мiнску па месцы жыхарства ў парадку, прадугледжаным Палажэннем аб рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.09.2007 г. № 413. З кастрычнiка вас могуць паставiць на ўлiк па той прычыне, што з 07.10.2008 г. уступае ў сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 03.06.2008 г. № 292 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 . № 565". Дзеючым у цяперашнi час Палажэннем аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным Указам ад 20.11.2005 г. № 565, прадугледжана, што на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў не прымаюцца грамадзяне, якiя прыбылi ў г. Мiнск з iншых населеных пунктаў, на працягу 5 гадоў з дня рэгiстрацыi iх па месцы жыхарства ў г. Мiнску. Змяненнi i дапаўненнi, унесеныя ў Палажэнне, якiя ўступаюць у сiлу з 7 кастрычнiка, прадугледжваюць у гэтым плане выключэнне для маладых спецыялiстаў, атрымаўшых адукацыю за кошт рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i накiраваных на работу ў г. Мiнск па размеркаваннi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi. Гэта азначае, што з 7 кастрычнiка вы можаце падаваць заяву па ўстаноўленай форме аб прыняццi вас на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Пры сабе неабходна мець пашпарт з рэгiстрацыяй па месцы жыхарства ў горадзе Мiнску; дакументы, якiя пацвярджаюць ваш статус маладога спецыялiста (гэта могуць быць копii дыплома, пасведчання аб накiраваннi на работу i працоўнага дагавора (кантракта)); дакументы, якiя пацвярджаюць права на пазачарговае, цi першачарговае прадастаўленне жылога памяшкання (пры наяўнасцi ў вас такога права); звесткi аб даходах i маёмасцi, якiя прыходзяцца на кожнага члена сям’i, калi вы маеце права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання. Астатнiя неабходныя дакументы запрошвацца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам у трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы грамадзянiна. Аднак вы маеце права самастойна сабраць iх i прадаставiць разам з заявай. Гэта, напрыклад, такiя дакументы, як даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканнi i складзе сям’i, выдаецца арганiзацыяй, што ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або арганiзацыяй, якая прадаставiла жылое памяшканне; даведкi аб жылых памяшканнях, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi грамадзянiна i членаў яго сям’i ў населеным пункце па месцы падачы заявы аб прыняццi на ўлiк, якiя выдаюцца тэрытарыяльнай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй. Аб рашэннi, прынятым па заяве, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган паведамляе грамадзянiну ў пiсьмовай форме на працягу аднаго месяца з дня яе падачы пасля атрымання ўсiх неабходных дакументаў. Грамадзяне лiчацца прынятымi на ўлiк з дня падачы заявы аб прыняццi на такi ўлiк пры наяўнасцi ў iх падстаў для прызнання маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Адмова ў прыняццi на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў можа быць абскарджана ў судовым парадку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я малады спецыялiст i размеркавана на работу ў горад Мiнск. Іншагародняя, з iнстытуцкага iнтэрната выпiсалi, цяпер не маю рэгiстрацыi ў Мiнску нi паст |
|