21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кошт будаўніцтва жылля можа павялiчыцца на 10—12 працэнтаў?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кошт будаўніцтва жылля можа павялiчыцца на 10—12 працэнтаў?

Як паведамлялася раней, у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў № 1245 з 1 верасня па 30 лiстапада гэтага года ўводзiцца павышаючы каэфiцыент 1,44 да тарыфных ставак работнiкаў падрадных будаўнiчых арганiзацый, занятых на аб’ектах жыллёвага будаўнiцтва. Паведамлялася, што затраты будуць уключацца ў акты выкананых работ, што пацягне за сабой падаражанне жылля на пярвiчным рынку.

Спецыялiсты Мiнбудархiтэктуры адзначылi карэспандэнту "Звязды", што наўскiдку новы механiзм аплаты працы будаўнiкам можа выклiкаць падаражанне будаўнiцтва жылля ў Беларусi прыкладна на 10—12 працэнтаў. Суразмоўца газеты паведамiў, што канкрэтныя лiчбы падаражання стануць вядомыя не раней чым праз месяц, калi будзе дакладна падлiчаны сабекошт будаўнiцтва жылля, улiчваючы павышаючы каэфiцыент да тарыфных ставак.

Эксперт упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi ўдакладнiў, што дадзеная норма прынята Саветам Мiнiстраў на 3 месяцы ў якасцi эксперыменту. На думку распрацоўшчыкаў новаўвядзення, такое рашэнне павiнна паспрыяць прытоку квалiфiкаваных кадраў, павялiчыць якасць i прадукцыйнасць працы ў сферы жыллёвага будаўнiцтва. Разам з тым, калi плюсы ад увядзення новай формы аплаты працы будаўнiкоў будуць мiнiмальнымi, то эксперымент прызнаюць адмоўным i павышаючы каэфiцыент будзе перагледжаны цi ўвогуле адменены.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамлялася раней, у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў № 1245 з 1 верасня па 30 лiстапада гэтага года ўводзiцца павышаючы каэфiцыент 1,4
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика