21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Януковіч выступiў за рэформу, якая абмяжуе ўладу прэзiдэнта

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Януковіч выступiў за рэформу, якая абмяжуе ўладу прэзiдэнта Напярэдаднi з падобнымi заявамi выступiла прэм’ер-мiнiстр Юлiя Цiмашэнка. Лiдар Партыi рэгiёнаў Вiктар Януковiч пацвердзiў сваю гатоўнасць узяць удзел у чарговай прэзiдэнцкай кампанii i заявiў, што готовы супрацоўнiчаць з усiмi адказнымi палiтычнымi сiламi. Ён паўтарыў, што Украiна павiнна прызнаць Паўднёвую Асецiю i Абхазiю, а спробы сiлком загнаць краiну ў НАТА асуджаныя на правал. Азербайджан не падтрымаў праект газаправода Nabucco у абыход РФ

Вiцэ-прэзiдэнт ЗША Дзiк Чэйнi завяршыў турнэ па Закаўказзi, якое было заклiкана ўмацаваць пазiцыi Вашынгтона ў барацьбе за каспiйскiя энерганосьбiты. Але калi ў Тбiлiсi ўсё прайшло гладка, то ў Баку перамовы скончылiся правалам.

Прэзiдэнт Азербайджана Ільхам Алiеў даў зразумець Чэйнi, што Азербайджан не будзе падтрымлiваць iдэю перанакiраваць плынi энерганосьбiтаў у абыход Расii. Чэйнi, якi ўпершыню апынуўся ў Баку, не сустракалi нi прэзiдэнт, нi нават прэм’ер. Алiеў не спяшаўся прыняць Чэйнi, у рэзiдэнцыю прэзiдэнта Азербайджана вiцэ-прэзiдэнт ЗША патрапiў ужо блiжэй да вечара.

Як паведамiлi крынiцы ў апараце азербайджанскага прэзiдэнта, перамовы аказалiся даволi цяжкiмi, хоць Чэйнi i Алiева звязваюць даверлiвыя адносiны яшчэ з таго часу, калi першы працаваў у Halliburton, а другi быў вiцэ-прэзiдэнтам дзяржнафтакампанii Азербайджана. Гаворка iшла аб вайне ў Грузii i перспектывах будаўнiцтва газаправода Nabucco. Паводле некаторай iнфармацыi, Дзiк Чэйнi паведамiў Iльхаму Алiеву, што ЗША будуць цвёрда падтрымлiваць сваiх саюзнiкаў у рэгiёне i маюць намер i далей прасоўваць транскаспiйскi газаправод у абыход Расii. Аднак Алiеў даў зразумець, што, хоць i цэнiць адносiны з Вашынгтонам, сварыцца з Масквой не збiраецца. Баку не будзе фарсiраваць рэалiзацыю праекта Nabucco. Як паведамiлi ў апараце прэзiдэнта Азербайджана, Чэйнi быў так раздражнёны вынiкамi гутаркi, што нават адмовiўся наведаць урачыстую вячэру ў свой гонар.

У Расii забаронены продаж 92-га бензiну

У пятнiцу ўступiў у сiлу тэхнiчны рэгламент, якi забараняе з 1 студзеня 2009 года вытворчасць у Расii бензiну з актанавым лiкам меней за 95.

Таксама ўводзiцца графiк пераходу на стандарты "Еўра-3", "Еўра-4" i "Еўра-5". Аднак, нафтавiкi не гатовыя да новых стандартаў, i, магчыма, забарона будзе адкладзена.   Польшча расследуе дзейнасць сакрэтнага аб’екта ЦРУ

У распараджэнне польскай пракуратуры патрапiў дакумент, якi сведчыць, што прыкладна ў 2002 годзе ЦРУ размясцiла на тэрыторыi Польшчы сакрэтны аб’ект.

Дакумент, датаваны 2005—2006 гадамi, пацвярджае стварэнне сакрэтнага аб’екта, хоць не ўтрымлiвае ўказанняў на тое, што гэты аб’ект выкарыстоўваўся як турма. Пракуратура мае намер выкарыстаць знойдзеную паперу пры расследаваннi сiтуацыi з магчымым утрыманнем у Польшчы падазроных у тэрарызме.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi з падобнымi заявамi выступiла прэм’ер-мiнiстр Юлiя Цiмашэнка. Лiдар Партыi рэгiёнаў Вiктар Януковiч пацвердзiў сваю гатоўнасць узяць удзел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика