21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Праўленне Белспажыўсаюза арганiзавала гарачую лiнiю па пытаннях, звязаных з нарыхтоўкай i закупам плодаагароднiннай i дзiкарослай прадукцыi. Па ўсiх праблемах закупу, транспарцiроўкi i нарыхтоўкi яблыкаў, журавiн, грыбоў i ягад можна звяртацца па тэлефонах гарачай лiнii: 226 97 07, 226 84 95, 226 82 52 у буднiя днi з 8.30 да 19.30 i ў выхадныя — з 9.00 да 13.00 гадзiн.

 У Гомельскай вобласцi ў наступным годзе будзе закладзена 10 га вiнаграднiкаў. Плантацыi мяркуецца разбiць на плошчах сельгаспрадпрыемства "Усход" (Гомельскi раён). Чаранкi, якiя будуць тут высаджаныя, ужо пайшлi ў рост у гадавальнiку Інстытута гароднiнаводства НАН Беларусi. Як чакаецца, вырашчаны вiнаград будзе выкарыстоўвацца для вытворчасцi каньячных спiртоў.

 Акцыя "Прыгажунi на старце" пройдзе ў Гомелi 9 верасня — у Мiжнародны дзень прыгажосцi. Увечары ў Пiянерскiм скверы ў гэты дзень адбудуцца спаборнiцтвы па бегу на абцасах на 60-метровай дыстанцыi, у якiм возьмуць удзел усе жадаючыя прадстаўнiцы прыгожага полу пасля 18 гадоў. Асноўнае патрабаванне да бягух — наяўнасць абцасаў вышэй за 7 см. Гэты атрыбут абутку будзе вымярацца перад стартам.

 Мядзведзь Мiкiта стаў новым жыхаром Гродзенскага заапарка. Ён нарадзiўся ў Жлобiнскiм заапарку 8 месяцаў таму, гродзенцы набылi яго за Br600 тыс. Праз некаторы час да яго падселяць маладую мядзведзiцу ў спадзяваннi на папаўненне ў далейшым. Пакуль жа навасёла адкормлiваюць свежай рачной рыбай, у яго рацыёне таксама мёд, арэхi i пячэнне.

 На Гомельшчыне ў 2009 годзе пасевы растаропшы плямiстай будуць павялiчаныя ў 10 разоў да 100 гектараў. Сёлета ў КСУП "Чалюшчавiчы" Петрыкаўскага раёна атрыманы выдатны ўраджай гэтай незвычайнай культуры — 10,5 тоны. Увесь ураджай пойдзе на насенне. У медыцынскiх мэтах выкарыстоўваецца лiсце, каранi i насенне растаропшы. Яны прымяняюцца пры гепатыце, цырозе печанi, знiжэннi зроку, садзейнiчаюць вывядзенню таксiнаў i павышэнню iмунiтэту. Мае растаропша i харчовую каштоўнасць.

 500 лiтаў (130 еўра) штрафу давядзецца заплацiць вiльнюскаму прадаўцу за гандаль сувенiрамi з савецкай сiмволiкай — такое рашэнне прыняў учора Вiльнюскi акруговы суд. Прадавец пазбавiлася i тавару, якi канфiскаваны па рашэнні суда. Жанчына на ўпадабанай турыстамi вулачцы гандлявала пiлоткамi, салдацкiмi рамянямi, афiцэрскiмi галаўнымi ўборамi, эмблемамi падраздзяленняў савецкiх войскаў. Гэта першы выпадак пакарання за распаўсюджанне i дэманстрацыю савецкай сiмволiкi, забарона на якiя прадугледжана ў законе, прынятым Сеймам Лiтвы ў лiпенi. Памянёны закон забараняе выкарыстанне савецкай i нацысцкай сiмволiкi. Разам з фашысцкай свастыкай i знакамi СС забаронена выкарыстоўваць пяцiкутную зорку, серп i молат i г.д.

 Вучоныя ўстанавiлi, што жанчынам, якiя нарадзiлi з дапамогай кесарава сячэння, больш складана ўстанавiць пярвiчную сувязь з уласным дзiцем i рэагаваць на яго патрэбнасцi. У жанчын, якiя нарадзiлi натуральным шляхам, i тых, хто перанёс аперацыю, аказаўся розным узровень гармону аксiтацыну, якi адказвае за фармiраванне мацярынскiх паводзiнаў. Гармон актыўна выпрацоўваецца пры схватках. Гэта варта памятаць тады, калi жанчыны выбiраюць роды з дапамогай кесарава сячэння не па медыцынскiх паказаннях, а па ўласным жаданнi.   ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

 Інвалiд Вал Макейб са штата Нябраска адсудзiў у палiцыi сваю штучную нагу, якую ахоўнiкi правапарадку ўзялi для правядзення крымiналагiчнай экспертызы i не хацелi вяртаць. Не так даўно Макейб стаў ахвярай разбойнага нападу. Невядомыя рабаўнiкi пяць разоў стрэлiлi ў iнвалiда. Кулi патрапiлi ў левую руку, пахвiну, правую ягадзiцу, правую лапатку i ў пратэз, якi Макейб насiў ужо больш за 30 гадоў пасля таго, як страцiў нагу ў вынiку iнцыдэнту на чыгунцы. Iнвалiда даставiлi ў бальнiцу, дзе яму была зробленая аперацыя, а пратэз забрала палiцыя для правядзення балiстычнай экспертызы кулi. Акрыяўшы ад ранаў, Вал запатрабаваў вярнуць свой пратэз, аднак у палiцыi наадрэз адмовiлiся зрабiць гэта, заявiўшы, што пратэз з’яўляецца рэчавым доказам, далучаным да справы. Iнвалiд апынуўся ў безвыходным становiшчы. З-за раны рукi ён не мог карыстацца мылiцамi. Перасесцi на iнвалiдную каляску ён таксама не мог, паколькi быў паранены ў ягадзiцу. Зрабiць другi такi ж пратэз было вельмi накладна: выкананы па iндывiдуальнай замове, ён каштаваў 28 тысяч долараў. У завяршэнне да ўсяго, урач бальнiцы, у якой пасля ранення знаходзiўся Макейб, заявiў, што без пратэза дахаты яго не адпусцiць. У вынiку Макейб падаў скаргу ў суд, якi зразумеў яго становiшча i абавязаў палiцыю вярнуць пратэз.

 У амерыканскiм штаце Фларыда палiцыя адшуквае пераапранутага ў жанчыну мужчыну, якi пры рабаваннi бабулькi страцiў фальшывыя грудзi. Злачынец, якi вырваў у бабулi сумачку, выкарыстаў у якасцi "грудзей" напоўнены вадой прэзерватыў. Палiцыя мае намер зняць з рэчавага доказу адбiткi пальцаў i адправiць на ДНК-аналiз. Вiдавочцы сведчаць, што рабаўнiк быў апрануты ў кароткую спаднiцу i топiк. Ён знiк з месца здарэння на аўтамабiлi, у якiм сядзелi яшчэ двое мужчын, пераапранутых у жанчын.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўленне Белспажыўсаюза арганiзавала гарачую лiнiю па пытаннях, звязаных з нарыхтоўкай i закупам плодаагароднiннай i дзiкарослай прадукцыi. Па ўсiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика