Полька беларуская
Полька беларуская
Песня "Полька беларуская" Ігара Лучанка i Леанiда Дранько-Майсюка абудзiла ўвагу нашага люду да вельмi папулярнага некалi народнага танца. Народжаны ў Чэхii, ён арганiчна прыжыўся ў беларускiм краi i пашырыўся. Харэограф i даследчык беларускай народнай харэаграфii Ларыса Алексютовiч выдала кнiгу "Сорак беларускiх полек", у якой падала гiсторыю iх узнiкнення, апiсанне i нотны матэрыял. У мiнулым народныя гуляннi, маладзёжныя вечарыны заканчвалiся вiхурыстай полькай. Пары iмклiва кружылiся то ў адзiн бок (управа), то ў другi (улева) — па крузе i на месцы, з пераходам i з рознымi выкрунтасамi. Полька патрабавала ад танцораў i майстэрства, i фiзiчнай вынослiвасцi. Напрыканцы ХХ стагоддзя яна, як i iншыя парныя танцы, пачала знiкаць з танцавальных залаў. Яе яшчэ можна ўбачыць на канцэртах i на фэстах, дзе пасляваеннае пакаленне здольнае паказаць свой спрыт... Вакальны твор "Полька беларуская" спрыяе замацаванню ў нашым побыце такога тэмпераментнага танца. Песня весела гучыць на застоллi, у турысцкай кампанii i заклiкае ад спеву перайсцi да скокаў. Верш Леанiда Дранько-Майсюка Музыка Iгара Лучанка Толькi зойдзе ў хату госць — Будзе ўзята чарка. Ёсць гармонiк, бубен ёсць — Чым не гаспадарка! I ад печы, ад сяней, Колькi маем духу, Мы заскачам, як раней, Полечку-трасуху.
Прыпеў: Полька, полечка-трасуха, Не чужая — нашая, Абдымуха, паскакуха — Лепшае нямашака. Для цябе штаны малыя I спаднiца вузкая, Памiж Польшчай i Расiяй — Полька беларуская! Мiж Лiтвой i Украiнай — Полька беларуская! Полька беларуская!
Там, дзе сосны — там i лес, Дзе парог — там ганак, Дзе Алеся — там Алесь, Дзе Васiль — там Ганна. I не трэба нас вучыць, Абуваць у лапцi. Пiць умеем i рабiць, Полечку скакацi. Прыпеў. Не выкiдвалi iкон, Не забылi Бога, Наша хата — пяць вакон, Столя ды падлога. Столя белая-бяла, А падлога суха, I ад печы да стала — Полечка-трасуха. Прыпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня "Полька беларуская" Ігара Лучанка i Леанiда Дранько-Майсюка абудзiла ўвагу нашага люду да вельмi папулярнага некалi народнага танца. Н |
|