Пад музыку Вiнцэнта
Пад музыку Вiнцэнта
Правядуць гэтую нядзелю жыхары Турава Музыка для паэта i драматурга Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча была часткай яго свету, нават часткай творчасцi. Таму што разам са сваiм знакамiтым сучаснiкам, кампазiтарам Станiславам Манюшкам, ён меў дачыненне да станаўлення беларускага музычнага тэатра. Манюшка адчуваў у словах Вiнцэнта музыку i змог на музычную мову перакласцi яго iдэi. I пiсьменнiк сам з задавальненнем спяваў партыi ў оперы Манюшкi. Няма чаго здзiўляцца, што ў год 200-годдзя пiсьменнiка музычная элiта Беларусi адзначае гэту дату па-свойму: на канцэртах гучаць творы яго сучаснiкаў — Станiслава Манюшкi, Мiхала-Клеафаса Агiнскага, Мiхаiла Ельскага, Напалеона Орды. Але i ў наш час iдэi, творы, героi Дунiна-Марцiнкевiча натхняюць кампазiтараў на стварэнне музыкi. З беларускай музычнай класiкай тураўчан працягвае знаёмiць Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi. Праграму "Музычны свет Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча" прадставяць у гарадскiм Доме культуры камерныя калектывы аркестра. Iмпрэза камернай i духоўнай музыкi ў Тураве праходзiць не ўпершыню. Лепшыя музыканты краiны едуць у гэты старажытны горад з багатай гiсторыяй яшчэ i дзеля яго будучынi — у таленавiтай моладзi Гомельшчыны ёсць магчымасць наведаць майстар-класы ў Жыткавiчах i Тураве. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правядуць гэтую нядзелю жыхары Турава. Музыка для паэта i драматурга Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча была часткай яго свету, нават часткай творчасцi. Там |
|