Панядзелак
Панядзелак
Адным з самых складаных для разумення сваёй сэнсавай нагрузкi дзён тыдня быў i застаецца панядзелак . Сярод культуролагаў i гiсторыкаў культуры iснуюць розныя погляды на пытанне аб пачатку адлiку дзён тыдня ў той адзiнцы часу, якая завецца тыднем. У адным выпадку панядзелак лiчыцца першым днём, г.зн. пачатковым момантам новага тыдня. З другога боку, гэты дзень успрымаецца другiм днём тыдня. Аднак у любым выпадку — першы ён на тыднi цi першы пасля нядзелi — за iм устойлiва замацавалася характарыстыка цяжкага, нядобрага, няўдалага дня. l Магчыма, за вызначальнай роляй панядзелка як дня, якi будуе-мадэлюе жыццё чалавека цi сям’i на блiжэйшы тыдзень, тоiцца той яго лёс, якi сканцэнтраваны ва ўстоўлiвым словазлучэннi "З панядзелка на ўвесь тыдзень — шчасце або няшчасце". Негатыўнае стаўленне да гэтага дня з’явiлася падставай для цэлага шэрагу забаронаў, якiя датычацца гаспадарчай дзейнасцi чалавека, яго паводзiнаў у сям’i i дома: l У панядзелак нiколi не пачыналi важныя, адказныя справы (пераход на новае месца працы, куплю-продаж i г.д.). l Каб заўсёды быць з грашамi, старалiся не пазычаць iх у першы дзень тыдня: "У панядзелак грошы пазычаць — увесь тыдзень трата". l Народныя лекары i знахары не раiлi ў панядзелак класцiся ў бальнiцу, гаварылi, што тады хвароба можа працягнуцца доўгi час. l Вельмi ўважлiвай у панядзелак неабходна быць цяжарнай жанчыне. Ёй не раiлi ў гэты дзень працаваць i мець фiзiчныя зносiны з мужам. l Нашы продкi лiчылi, што ноч памiж двума мужчынскiмi днямi (панядзелак — аўторак) можа быць спрыяльнай для зачацця хлопчыка. l Па тых самых меркаваннях у гэты дзень не саджалi птушку на яйкi. Вопыт паказваў — вылупяцца адны пеўнiкi. l У панядзелак нiколi не сеялi лён, не садзiлi капусту — з iх не будзе нiчога ладнага. l Аднак у сувязi з тым, што панядзелак — мужчынскi дзень, на маладзiку можна квасiць капусту. l "У панядзелак работы не пачынай i ў дарогу не выязджай", "У панядзелак нават цыган у дарогу не збiраецца" — красамоўныя прыказкi, якiя забаранялi выпраўляцца ў далёкi шлях менавiта ў панядзелак. l Гэты дзень лiчыцца няўдалым для нараджэння чалавека, бо яго па жыццi будуць суправаджаць толькi гора з нястачай. Людзям, народжаным у панядзелак, цяжка даюцца вялiкiя справы, нягледзячы на тое, што характар у iх звычайна вельмi рашучы i ўпарты. Амаль што ўсё ў iх жыццi залежыць ад настрою. Калi такому чалавеку вы паспрабуеце "пачытаць мараль", то сустрэнецеся з непераадольнай сцяной, а ў крайнiх выпадках набудзеце сабе ворага. Народжаныя ў панядзелак любяць шмат размаўляць, але больш за ўсё любяць, каб iх слухалi i час ад часу хвалiлi. Яны нiколi не пазычаюць нiкому грошы, а на свае запазычанасцi хутка забываюцца. Заўсёды заўважаюць слабыя бакi iншых людзей, аб чым не прамiнуць iранiчна сказаць пры вялiкай колькасцi народу. Народжаныя ў панядзелак ядуць шмат мяса, любяць кветкi. Тыя з iх, хто нарадзiўся блiжэй да вечара, — натуры больш мяккiя i душэўныя. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з самых складаных для разумення сваёй сэнсавай нагрузкi дзён тыдня быў i застаецца панядзелак. Сярод культуролагаў i гiсторыкаў культуры iснуюць |
|