Лячыцца мінеральнай вадой варта толькi пасля кансультацыi з урачом
Лячыцца мінеральнай вадой варта толькi пасля кансультацыi з урачом
Лекавыя ўласцiвасцi мiнеральнай вады вядомыя з даўнiх часоў. І сёння гэта адно з унiверсальных сродкаў для лячэння i прафiлактыкi многiх захворванняў. З пытаннем аб тым, як правiльна прымяняць мiнеральную ваду, карэспандэнт БЕЛТА звярнулася да загадчыка аддзялення фiзiятэрапii Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння Наталлi Афанасенкi. Лекавыя мiнеральныя воды характарызуюцца альбо павышаным утрыманнем мiнеральных або арганiчных кампанентаў i газаў, альбо нейкiмi асаблiвымi фiзiчнымi ўласцiвасцямi (радыеактыўнасць, узровень РН i iнш.). Менавiта гэтыя характарыстыкi i вызначаюць уплыў мiнеральнай вады на арганiзм, расказала Наталля Афанасенка. Пры захворваннях сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, суставаў i пазваночнiка, неўрозах, неўрастэнii, скурных хваробах паказаны прыём мiнеральных ваннаў. Хiмiчнае i тэрмiчнае раздражненне скуры ў час прыёму такой працэдуры прыводзiць да выдзялення актыўных рэчываў, што стымулюе актывiзацыю абменных працэсаў, паляпшае кровазабеспячэнне скуры i ўнутраных органаў. Iснуюць хларыдна-натрыевыя, мiнеральна-жамчужныя, мiнеральна-ёдабромныя, а таксама мiнеральна-хвойныя ванны. Усе яны адрознiваюцца па сваiм складзе i ўздзеяннi на арганiзм. Да прыкладу, iоны кальцыю, якiя прысутнiчаюць у вадзе, садзейнiчаюць папаўненню яго дэфiцыту ў арганiзме, аказваюць процiзапаленчае i процiалергiчнае дзеянне, паляпшаюць рост i аднаўленне коснай тканкi. Iоны магнiю нармалiзуюць функцыянальную актыўнасць печанi, стымулююць маторную функцыю кiшэчнiка, садзейнiчаюць знiжэнню халестэрыну. Добра засвойваецца жалеза мiнеральнай вады. Пiць мiнеральную ваду варта пры захворваннях страўнiкава-кiшачнага тракта. Аднак i тут ёсць свае асаблiвасцi, адзначыла Наталля Афанасенка. Напрыклад, пры хранiчным гастрыце, язвавай хваробе з павышанай сакрэцыяй страўнiка пiць мiнеральную ваду трэба хутка i вялiкiмi глыткамi. Калi пры такiх жа хваробах сакрэцыя страўнiка ў хворага нармальная цi панiжаная, то пiць мiнералку неабходна павольна i невялiкiмi глыткамi. Як i ў любога iншага лекавага сродку, у мiнеральнай вады ёсць процiпаказаннi. У асноўным гэта вострыя запаленчыя працэсы, артэрыяльная гiпертэнзiя трэцяй ступенi, хваробы нырак, крывi, iшамiчная хвароба, злаякасныя i дабраякасныя новаўтварэннi, iнфекцыйныя захворваннi. У любым выпадку, падкрэслiла Наталля Афанасенка, лячыцца мiнеральнай вадой варта толькi пасля кансультацыi з урачом. Вольга ШВАЙКО, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лекавыя ўласцiвасцi мiнеральнай вады вядомыя з даўнiх часоў. І сёння гэта адно з унiверсальных сродкаў для лячэння i прафiлактыкi многiх захворванняў. |
|