Гомель ушанаваў алімпiйцаў
Гомель ушанаваў алімпiйцаў
Сярэбранага медалiста дзесяцiборца Андрэя Краўчанку i яго трэнера Івана Гардзiенку i бронзавага прызёра па мастацкай гiмнастыцы ў камандным першынстве Алесю Бабушкiну з яе трэнерам Лiдзiяй Сербiнай. Ушанаванне адбылося ў гарадскiм выканаўчым камiтэце. Алiмпiйцаў i iх трэнераў павiншавалi выконваючы абавязкi старшынi гарвыканкама Сяргей Кавалёў i намеснiк старшынi Сяргей Парошын, якiя ўручылi iм каштоўныя падарункi. А тыя ў сваю чаргу расказалi аб тым, як яны рыхтавалiся да гэтых адказных спаборнiцтваў, якая барацьба iшла за медалi, выказалi спадзяванне, што i ў далейшым у горадзе на Сожы будуць створаны яшчэ лепшыя ўмовы для развiцця фiзкультуры i спорту. Дарэчы, так яно i будзе. У хуткiм часе плануецца закончыць пачатую рэканструкцыю спартыўных збудаванняў ДЮСШ № 4 (спартыўная гiмнастыка), з’явяцца новая лядовая арэна, плавальны басейн на 50 метраў, разглядаюцца праект па будаўнiцтве крытага футбольнага манежа i пытанне аб фiнансаваннi аб’ектаў конна-спартыўнай школы. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэбранага медалiста дзесяцiборца Андрэя Краўчанку i яго трэнера Івана Гардзiенку i бронзавага прызёра па мастацкай гiмнастыцы ў камандным першынстве |
|