«Цяжкiх» падлеткаў прыняла турма. I што ж?
«Цяжкiх» падлеткаў прыняла турма. I што ж?
Для выхавання групы дзяцей, якiя знаходзяцца за рознага роду парушэннi на ўлiку ў iнспекцыi па справах няпоўнагадовых Цэнтральнага аддзела ўнутраных спраў, было вырашана правесцi акцыю "Кантрасты". Яе ажыццявiлi раённыя арганiзацыi БРСМ пры падтрымцы такога ж аддзела дэпартамента аховы МУС краiны. I што ж? Дзяцей павезлi на экскурсii ў Мазыр, дзе iм паказалi маляўнiчыя мясцiны горада, Замкавую гару, спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс, дзе яны пакаталiся на атракцыёне "Табаган". Уражаннi — самыя лепшыя. I тут жа — рэзкiя кантрасты. Калi група наведалася ў папраўчую калонiю № 20. Калючы дрот, размовы са зняволенымi, iхняе жыллё, сталоўка... Задумацца сапраўды было над чым. I гэта адразу стала вiдаць на настроi хлопцаў, якi змянiўся. Зрабiлi правiльныя высновы са сваiх паводзiнаў? Зусiм магчыма. Бо ўсё бачылi на свае вочы. Апошнiм часам на Гомельшчыне пачасцiлiся выпадкi, калi цi то мужыкi, цi то жанчыны, а то i ў пары, прыняўшы "на грудзi" алкагольныя напоi, хапаюцца за нажы. Так было, напрыклад, у Светлагорску, калi пасля сумеснага распiцця непрацуючая 30-гадовая жанчына, якая, дарэчы, асуджалася за крадзеж, паранiла ў грудзi свайго сужыцеля. Выратаваць яго медыкам не ўдалося. Так было, напрыклад, у Светлагорску, калi пасля сумеснага распiцця непрацуючая 30-гадовая жанчына, якая, дарэчы, асуджалася за крадзеж, паранiла ў грудзi свайго сужыцеля. Выратаваць яго медыкам не ўдалося. Тое ж самае напаткала пенсiянера 1937 года нараджэння ў Рэчыцы, калi 46-гадовая сужыцелька "прайшлася" нажом па яго целе. Чалавек сканаў ад страты крывi. Труп быў выяўлены i ў кватэры адной гамяльчанкi, дзе яе сын пасля сваркi забiў сваю знаёмую 23-гадовую дзяўчыну. У бальнiцу была дастаўлена адна гамяльчанка, якая скасавала шлюб са сваiм мужам, але жыла з iм у сумеснай кватэры. Той прыраўнаваў яе да iншага мужчыны i паласнуў жанчыну лязом па горле. Па ўсiх выпадках узбуджаны крымiнальныя справы.Уладзімiр ПЕРНІКАЎ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для выхавання групы дзяцей, якiя знаходзяцца за рознага роду парушэннi на ўлiку ў iнспекцыi па справах няпоўнагадовых Цэнтральнага аддзела ўнутраных с
|
|