21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«МЫ CАМІ ЗАПУСКАЕМ КАТАСТРОФЫ ШТОДЗЁННА...»

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«МЫ CАМІ ЗАПУСКАЕМ КАТАСТРОФЫ ШТОДЗЁННА...»

Бразiльскi прадказальнiк Цiсэлiну загадзя прадбачыў тэракт 11 верасня 2001 года. Акрамя таго, на яго рахунку праўдзiвыя прадказаннi шэрагу iншых тэрактаў, прыродных i тэхнагенных катастроф, у якiх загiнула 220 тысяч чалавек. Будучыя падзеi прыходзяць да Цiсэлiну ў снах. З 1973 года ён запiсаў больш за 30 тысяч эпiзодаў, якiя ўбачыў у сне, i 90 працэнтаў з iх потым адбылiся ў рэальнасцi. У 2007 годзе ён прадказаў землятрусы ў Турцыi, Пакiстане, Еўропе, моцны тайфун на Фiлiпiнскiх астравах. Што датычыцца гэтага года, адна з японскiх газет паведамiла, што паводле прадказанняў Цiсэлiну, 13 верасня ў адной з буйных азiяцкiх краiн адбудзецца моцны землятрус i цунамi, ад якiх пацерпяць мiльёны людзей.

Наколькi слушны гэты прагноз? Цi варта беларусам у блiжэйшы час чакаць сур’ёзных непрыемнасцяў прыроднага i тэхнагеннага характару? Свае меркаваннi на гэты конт нам агучыў астролаг Уладзiмiр ВАСЮК.

Анатомiя катастроф

— Механiзм з’яўлення большасцi катастроф — як прыродных, так i тэхнагенных — уключае не толькi натуральныя прыродныя фактары, але i ўздзеянне наасферы (згодна з Вернадскiм — наасфера гэта сфера розуму), — тлумачыць астролаг. — Катастрофы на нашай планеце здаралiся i раней. Напрыклад, пасля адной з самых глабальных (у вынiку сутыкнення з метэарытам) на Зямлi цалкам вымерлi дыназаўры i 80 працэнтаў жывёльнага свету. Прыродныя катастрофы адбывалiся ва ўсе часы, аднак менавiта ў апошнiя сто гадоў iх колькасць значна павялiчылася. Гэта вынiк "разумнай" дзейнасцi чалавека. Мы назiраем прамую залежнасць: чым хутчэй развiваецца наш тэхнiчны прагрэс — тым часцей здараюцца катастрофы.

Паводле слоў Уладзiмiра, тлумачэнне гэтаму простае: энергiя думкi, энергiя жыцця асобна ўзятага homo sapiens — гэта малая велiчыня. А вось калi разглядаць чалавецтва ў цэлым, як утваральны элемент наасферы, — гэтая сукупная энергiя каласальная. Яна здольная пераўтвараць i зямную кару, i жывую прыроду.

Зямля, як планета, разам з Сонечнай сiстэмай рухаецца вакол цэнтра нашай галактыкi. Пры гэтым на сваiм шляху яна сустракае самыя розныя вiды энергiй (у старажытных тэкстах iх называлi "касмiчным агнём"). Такiм чынам, чалавечая думка (наасфера) узаемадзейнiчае не толькi з энергiямi самой планеты, але i з "касмiчным агнём". Якiм дакладна (негатыўным цi пазiтыўным) будзе гэтае ўзаемадзеянне, залежыць ад стану наасферы. А дакладней — ад якасцi думкi асобнага чалавека i чалавецтва ў цэлым. Чым ярчэй яна афарбавана ў змрочныя колеры, тым больш разбуральным будзе памянёнае ўзаемадзеянне. Мы "запускаем" катастрофы штодзённа — сваiм негатыўным настроем, раздражненнем, незадаволенасцю жыццём.

— Наша цывiлiзацыя прагрэсуе ў галiне навуковых i тэхнiчных дасягненняў, — працягвае Уладзiмiр, — аднак не развiваецца ў духоўным плане. Жыццё цела паляпшаецца, а духоўная кампанента значна адстае. Успрыманне чалавекам тонкiх духоўных энергiй ускладняецца, у вынiку атрымлiваецца дысбаланс. У iдэале высокi ўзровень матэрыяльнай культуры павiнен дапаўняцца адпаведным развiццём духоўнага пачатку ў чалавеку. А з-за перакосу ў бок матэрыяльнасцi, з-за негатоўнасцi чалавецтва ўспрымаць больш тонкiя духоўныя энергii ўзрастае УНУТРАНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ НАПРУЖАННЯ (яго можна параўнаць з напружаннем у электрычнай сетцы). У дачыненнi да аднаго чалавека гэта нязначная велiчыня, а для сукупнасцi 5—6 мiльярдаў — вялiзная. Патэнцыял унутранага напружання ў адных людзей узмацняе iмкненне да "высокага" полюса (па аналогii з батарэйкай да "плюса"), а ў iншых — абвастрае адчуванне безвыходнасцi i марнасцi iснавання. Такiя людзi цягнуцца да "мiнуса".

Энергiя ўнутранага напружання ўздзейнiчае на наа- сферу, а яна ў сваю чаргу ўплывае на энергiю жыцця планеты, што вылiваецца ў тым ліку і ў катастрофы: неўраджаi, штормы, землятрусы, цунамi. Мы самi iнiцыюем прыродныя катаклiзмы.

— Калi такая сiтуацыя будзе захоўвацца надалей, то гэта можа прывесцi да глабальных катастрафiчных наступстваў, — папярэдзiў суразмоўца. — Мiж iншым, па гэтай жа прычыне ў свой час загiнула Атлантыда. Атланты iмкнулiся з дапамогай тонкiх энергiй кiраваць прыроднымi стыхiямi. Аднак у iх грамадстве таксама склаўся адмоўны патэнцыял унутранага напружання, што i абумовiла катастрофу, у вынiку якой цывiлiзацыя перастала iснаваць.

Балючыя кропкi

Энергiя нiкуды не знiкае — гэта адзiн з асноўных касмiчных законаў. Адмоўны патэнцыял унутранага напружання, якi мы ўсе разам фармiруем, таксама павiнен дзесьцi праявiцца, увасобiцца ў канкрэтных падзеях. Як правiла, гэта здараецца ў КРОПКАХ НАЙМЕНШАГА СУПРаЦІЎЛЕННЯ. Такiя геаграфiчныя месцы дапамагае вызначыць астралогiя.

— Звычайна праявы негатыўнай энергii звязаны з зацьменнямi, пэўным размяшчэннем нябесных целаў адносна адно аднаго, — тлумачыць Уладзiмiр ВАСЮК. — Зацьменнi вызначаюць канкрэтныя перыяды, калi рызыка здарэння катастроф максiмальная. Што датычыцца 13 верасня, думаю, што прагноз Цiсэлiну можа спраўдзiцца, толькi я абазначыў бы час верагоднага прыроднага бедства больш дакладна — гэта вечар 12-га (на 12 верасня 21 гадзiну 35 хвiлiн па Грынвiчу прыпадзе кропка найменшага супрацiўлення). Можа пацярпець востраў Суматра, Тайвань, Iнданэзiя. Можа адбыцца падводны землятрус, якi выклiкае моцнае цунамi. Хоць я не думаю, што ахвяры будуць настолькi маштабнымi, як прарочыць Цiсэлiну. Гэты рэгiён чакаюць сур’ёзныя палiтычныя патрасеннi. Там адбудуцца падзеi, якiя праз 2 дзесяцiгоддзi прывядуць да эканамiчнага заняпаду i галечы. У першую чаргу гэта датычыцца Тайваня, дзе iснуе высокая верагоднасць дзяржаўнага перавароту.

У гэты ж час верагодна сур’ёзная аварыя на хiмiчным зводзе на поўначы Iндыi, высокi скачок цэнаў на нафту на сусветным рынку, трэцi этап грузiна-асяцiнскага канфлiкту.

Беларусi да канца года можна не хвалявацца наконт значных прыродных i тэхнагенных катастроф. Тым не менш Уладзiмiр ВАСЮК адзначыў, што ў кожнай краiне ёсць зоны павышанай рызыкi, дзе людзям трэба быць асаблiва пiльнымi i ўважлiвымi. У Беларусi ў ве- расні гэта Салiгорск, Мазыр i наваколле Бабруйска.

Калi зазiрнуць крыху далей, на блiжэйшыя 100 гадоў, то самымi напружанымi i небяспечнымi, паводле прагнозаў астролага, будуць перыяды з 2018 па 2021 год, з 2060-а па 2062-i i з 2079-а па 2083-i. Гэта час, калi верагодныя вялiкiя войны, геапалiтычныя процiстаяннi, прыродныя i тэхнагенныя катастрофы. У любым выпадку твар сучаснага свету будзе радыкальна змяняцца.

Усё ў нашых руках

Калi мы самi правакуем катастрофы, то лагiчным было б меркаваць, што мы можам i прадухiлiць iх.

— Сапраўды, — пагадзiўся астролаг, — усё ў нашых руках. Каб мiнiмiзаваць выплескi негатыўнай энергii, якiя праяўляюцца ў выглядзе катаклiзмаў, людзям трэба змяняць мысленне, свядомасць, сваё стаўленне да навакольнага свету. Трэба перастаць успрымаць чалавека як цара прыроды i адчуць сябе нарэшце арганiчнай часткай космасу. Неабходна вучыцца мыслiць пазiтыўна i ўсведамляць сваю непасрэдную адказнасць за ўсё, што адбываецца ў свеце.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бразiльскi прадказальнiк Цiсэлiну загадзя прадбачыў тэракт 11 верасня 2001 года. Акрамя таго, на яго рахунку праўдзiвыя прадказаннi шэрагу iншых тэрак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика