21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У камунальнікаў скралi лiчыльнiкi

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У камунальнікаў скралi лiчыльнiкi

Прадстаўнiкi адмiнiстрацыi аднаго з вiцебскiх жыллёва-камунальных упраўленняў паведамiлi ў РАУС Першамайскага раёна, што ноччу нехта скраў са складскога памяшкання лiчыльнiкi вады.

Зламыснiк падабраў ключы i ўвайшоў на склад ЖЭУ, якi не ахоўваўся (тут i сiгналiзацыя адсутнiчала). Скрадзена 60 лiчыльнiкаў халоднага водазабеспячэння i 70 мантажных камплектаў. Усё гэта, па ацэнках камунальнiкаў, каштуе звыш 2 мiльёнаў рублёў. Узбуджана крымiнальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.     Не паглядзела ў акно

З кватэры па вул. Ленiна, якая знаходзiцца ў цэнтры Баранавiчаў, 27-гадовая жанчына выкiнула на вулiцу бутэльку, якая ўпала на "Сiтраен-С5".

Цяпер за пашкоджанне чужой маёмасцi жанчына можа атрымаць да двух гадоў турмы.

Сымон Свiстуновiч.       Смага даняла Жыхар в. Семенча Пружанскага раёна, якому ўжо даводзiлася красцi, зайшоў у палове шостай ранiцы ў магазiн па вул. Шырмы, што ў райцэнтры, i адкрыта ўзяў 6 бутэлек пiва. Праўда, выпiць не паспеў, бо мiлiцыя была побач.   Сымон Свiстуновiч.

 

Фiктыўная бухгалтэрыя

Зламыснiкi кралi грошы, выдзеленыя з дзяржбюджэту для выплаты зарплаты работнiкам дзiцячых садкоў, сярэднiх i спартыўных школ

Размова — пра 8 былых супрацоўнiкаў цэнтралiзаванай бухгалтэрыi адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Мiнска, у дачыненнi да якiх Галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС ужо завершана расследаванне крымiнальнай справы.

Паводле iнфармацыi часова выконваючага абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алега Слепчанкi, сваю чорную справу згаданыя супрацоўнiкi рабiлi ў перыяд з 2004 па 2007 год. Што ж датычыцца механiзму крадзяжу, то ён быў наступным. У афiцыйныя бухгалтарскiя дакументы, у тым лiку, у спiскi на залiчэнне зарплаты (плацежныя ведамасцi), уносiлiся заведама несапраўдныя звесткi аб асобах i грашовых сумах, якiя належаць выплаце. Фiктыўныя спiсы на залiчэнне зарплаты, ордэры, плацежныя даручэннi i iншыя афiцыйныя дакументы прадстаўлялiся ў фiлiял банка, а грошы пералiчвалiся на карт-рахункi зламыснiкаў, якiя абнаяўлiвалi iх у банкаматах. Мiж iншым, на карт-рахункi саўдзельнiкаў незаконна налiчвалася ад 100 тысяч да 8 мiльёнаў рублёў кожны месяц. А ўсяго такiм чынам прайдзiсветам удалося "зарабiць" каля 310 мiльёнаў рублёў. Акрамя таго, як адзначаюць у мiнiстэрстве, абвiнавачаныя, каб схаваць крадзеж, неабгрунтавана залiчвалi грошы на карт-рахункi iншых 14 супрацоўнiкаў бухгалтэрыi — усяго на агульную суму 12 570 520 рублёў.   Ігар ГРЫШЫН.     Наркотыкi ў метро...

Больш як на 10 мiльёнаў рублёў па цэнах "чорнага" рынку дурману канфiскавана ў 22-гадовага сталiчнага жыхара.

Мiж iншым, арыштаваны ён быў за крадзеж. А вось у ходзе вобыску ў яго па месцы жыхарства i было знойдзена 1,4 кiлаграма высушанай марыхуаны. Яшчэ адна крымiнальная справа ўзбуджана ў дачыненнi да 27-гадовага мiнчанiна, якога затрымалi ў мiнскiм метрапалiтэне на станцыi "Пушкiнская": пры сабе ён меў каля 1,2 кiлаграма высушанай макавай саломкi.   Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

 

Прыхаваны абрэз На дачным участку, якi знаходзiцца каля в. Бараўцы, узнiк пажар. Падчас тушэння агню быў знойдзены абрэз вiнтоўкi Мосiна ўзору 1891/1930 гг., якi падпадае пад агнястрэльную зброю. Супраць гаспадара ўчастка — жыхара Лунiнца ўзбуджана крымiнальная справа.   Сымон Свiстуновiч.

 

Сарваўся

Калi прыцямнела, жыхар Пiнска вырашыў залезцi з даху 5-павярховага дома на балкон адной з кватэр, але не ўсё ў яго атрымалася i 40-гадовы мужчына сарваўся.

Па факце смерцi пракуратура праводзiць праверку.   Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнiкi адмiнiстрацыi аднаго з вiцебскiх жыллёва-камунальных упраўленняў паведамiлi ў РАУС Першамайскага раёна, што ноччу нехта скраў са складско
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика