Трус-мсціўца, або Самыя недарэчныя смерцi ў свеце
Трус-мсціўца, або Самыя недарэчныя смерцi ў свеце
Некаторыя людзi канчаюць сваё жыццё настолькi па-дурному, што можна памерцi са смеху, чытаючы iх некралогi. Жартаўнiкi, нават, прыдумалi "Прэмiю Дарвiна" на самую iдыёцкую смерць — гэтая неафiцыйная ўзнагарода пасмяротна прысуджаецца людзям, якiя пайшлi з жыцця найбольш недарэчным спосабам. У новай кнiзе "1001 дурны спосаб памерцi" аўтары, уласна, i сабралi 1001 гiсторыю аб патэнцыйных лаўрэатах прэмii: аб скайдайверы, якi забыўся парашут, аб уладальнiку пахавальнага бюро, якога раздушыла дамавiна, аб мужчыне, якi быў забiты ўласным радыёкiраваным самалёцiкам, i многiя iншыя. Амерыканец Вiлi Мэрфi, мусiць, вельмi моцна спалохаўся, калi апынуўся пахаваным пад грудай арахiсу на перапрацоўчым заводзе ў штаце Джорджыя, у 1993 годзе. Зрэшты аб яго спалоху нiхто так i не даведаўся — мужчына проста не змог выбрацца з-пад арэхавай лавiны.. З нябёсаў на зямлюАднойчы ў 1988 годзе вопытны скайдайвер Ян Макгуаер вырашыў пайсцi на вар’яцкi ўчынак i ўласнаручна засняць свой скачок над Паўночнай Каралiнай з вышынi 3000 метраў. Натуральна, мужчына прыхапiў з сабой камеру, аднак забыўся пакласцi.... парашут. Не садзiся на пянёкУдача вырашыла павярнуцца пятай кропкай да 59-гадовага жыхара Калiфорнii калi ён плюхнуўся на адчыненую дрэнажную трубу для басейна. Улiчваючы, што ўсмоктвальная сiла трубы склала 300 фунтаў (136 кг) на 1 квадратны дзюйм, дык у яго проста не было шанцаў на выратаванне — яго тонкая кiшка была высмактаная i прачышчаная. Курыныя мазгiКалi ў 1998 годзе злодзей з Камеруна Генры М’Бонга збiраўся ў чарговы раз выкрасцi курыцу, яго схапiў раззлаваны натоўп мясцовых жыхароў i прымусiў з’есцi ўсё, што ён выкраў. Небарака задушыўся пер’ем i косткамi i загiнуў ад асфiксii. Дамавiна-забойцаУладальнiка французскага пахавальнага бюро Марка Бурджада да смерцi прыбiла грудай дамавiн, якiя павалiлiся на яго прама ва ўласнай краме ў 1982 годзе. Мужчына быў пахаваны ў адной з дамавiн-забойцаў. Гарачыя дэбатыЯк далёка вы гатовыя зайсцi, каб абаранiць свой пункт гледжання? Майкл Тае з брытанскага графства Хэмпшыр вельмi хацеў даказаць свайму прыяцелю, што уайт-спiрыт гарыць — таму ён аблiў сябе растваральнiкам i падпалiў. Мужчына памёр праз 6 дзён ад страшных апёкаў. Цiхi сонПамерцi ад тампонаў складана, але, як аказалася, можна. Асаблiва, калi выкарыстаць iх як зброю супраць храпу, як гэта зрабiў жыхар таго ж Хэмпшыра Марк Глiсан у 1996 годзе. Мужчына вырашыў зрабiць сабе i суседзям цiхую ноч, засунуўшы жаночыя гiгiенiчныя тампоны сабе ў ноздры. Недарэка проста задушыўся ў сне. Мяккай пасадкi!Жыхар Арызоны Роджэр Уолес памёр пасля лабавога сутыкнення з уласным радыёкiраваным самалёцiкам у 2001 годзе. Зiрнуўшы на сонца, мужчына страцiў 3-кiлаграмовую машыну з вiду, i ў той жа момант самалёт урэзаўся яму ў галаву на хуткасцi каля 65 кiламетраў у гадзiну. Мядзведжая паслугаБельгiйскiя паветраныя сiлы забiлi трох жыхароў Судана, калi скiнулi iм на галаву скрыню з харчаваннем. Насамрэч пiлоты проста бралi ўдзел у гуманiтарнай мiсii i ратавалi суданцаў ад голаду. Змяя за пазухайСцеражыцеся нязграбных арлоў, асаблiва, калi вы адпраўляецеся ў Іран. Два пасажыры машыны памерлi, калi арол, якi лунаў над iмi са здабычай, неспадзявана выпусцiў з кiпцюроў iм у аўтамабiль яшчэ жывой кобру. Вельмi раззлаваная атрутная змяя, натуральна, укусiла абодвух. Ёсць толькi "МIГ"Наўрад цi знойдзецца больш нешчаслiвы чалавек, чым адзiнокi 18-гадовы хлопец, якi жыў на ферме ў Бельгii i ў мiрны час быў забiты расiйскiм знiшчальнiкам "МIГ". Пiлот катапультаваўся з самалёта яшчэ ў Польшчы, у той час як самалёт праляцеў каля 900 кiламетраў на аўтапiлоце i, пасля таго як скончылася палiва, павалiўся на хату беднага падлетка. Смех кароцiць жыццёЧасам смех далёка не такая карысная штука, як кажуць. Так, у 1975 годзе 50-гадовы Алекс Мiтчал з Кiнгз Лiн так моцна смяяўся над жартамi ў папулярным серыяле BBС Thе Gооdiеs, што памёр ад сардэчнага прыступу. Удава Мiтчала нават напiсала лiст акцёрам шоу, падзякаваўшы iх за тое, што зрабiлi апошнiя хвiлiны жыцця яе мужа шчаслiвымi. Мудрая парадаУ Нью-Ёрку чалавек трапiў пад машыну. Ён не пацярпеў, аднак "разумны" прахожы, якi стаў сведкай здарэння, параiў яму прыкiнуцца сур’ёзна пацярпелым i запатрабаваць кампенсацыю. Чалавек пагадзiўся, але як толькi ён зноў лёг перад машынай, тая кранулася з месца i задушыла яго да смерцi. Шлюбны фiналПаверыўшы чуткам, што муж ёй здраджвае, Вера Чарвак з Прагi кiнулася з трэцяга паверха i звалiлася прама на мужа, якi вяртаўся дадому да каханай жонкi. Пазней яна ачнулася ў шпiталi, а вось "здраднiк" памёр на месцы. Развiтальны ўзмахПаўднёвакарэйскi рыбак падрыхтоўваў свой улоў для продажу. Збiраючыся вытрыбушыць рыбу, ён ужо занёс над ёй нож. Аднак рыба, якая аказалася яшчэ жывой, нечакана махнула хвастом, ад чаго зброя патрапiла яму ў грудзi. Памёр на месцы. Цiкаўнай Варвары...Каля 50 разявак сабралiся на мосце в’етнамскага горада Хашымiна, каб назiраць за самагубствам маладзенькай дзяўчыны. Мост не вытрымаў iх вагi i звалiўся ў раку. Загiнулi дзевяць чалавек, дзяўчыну выратавалi. Трус-мсцiўцаФермер Вiнцэнт Караджыа паляваў на трусоў. Змарыўшыся, ён прылёг на луг адпачыць, а стрэльбу паклаў побач. Прабягаючы мiма, спалоханы трус наступiў на курок, чым адпомсцiў за сваiх загубленых братоў. Плюшкiн адпачываеАмiгдалiя Бальта, 86 гадоў, была знойдзена мёртвай ад голаду ў сваёй хаце на Грэчаскiм востраве Эвiя. А ў слоiку засталiся 350 000 фунтаў i калекцыя са 150 залатых саверэнаў. ЛёсСтывен Хает у 32 гады перажыў рэвалюцыйную аперацыю па перасадцы страўнiка, печанi, нырак, дванаццацiперснай кiшкi i падстраўнiкавай залозы. Праз шэсць гадоў ён устаў на крэсла, каб укруцiць лямпачку. Звалiўся, ударыў галаву i загiнуў. Не лёсУкраiнскi браканьер кiнуў у рэчку электрычны кабель пад напругай. Калi забiтая токам рыба ўсплыла, ён адправiўся яе збiраць, забыўшыся адключыць прыладу. У вынiку прыняў долю ўласнага ўлову. Па паведамленнях сваякоў, няўдачлiвы рыбалоў збiраўся пасмажыць рыбу, каб адсвяткаваць першыя ўгодкi смерцi цешчы. Экспанат на службеЖыхар Бона Пiцер Грубер загiнуў пры спробе абрабаваць Музей мастацтваў. Заўважыўшы падыходзячых ахоўнiкаў, ён запанiкаваў i паспрабаваў збегчы, але, рэзка павярнуўшы за вугал, натыкнуўся на метровы меч статуi. Экспанат зваўся "Зброя правасуддзя". I каровы лётаюцьВадзiцель ў Калiфорнii быў забiты каровай, якая ўляцела у лабавае шкло яго аўтамабiля. Жывёла ў навальнiцу выйшла на дарожную частку, дзе ўдар аўтамабiля адправiў яе ў палёт, якi скончыўся на капоце машыны, што ехала па сустрэчнай паласе. РэфлексЦыркавы карлiк па мянушцы Од загiнуў на арэне цырка ў паўночным Тайландзе. Скачучы на батуце, ён адляцеў убок i быў праглынуты гiпапатамiхай, якая пазяхала, чакаючы свайго выхаду на арэну. Як растлумачылi ветэрынары, у Хiльды быў выпрацаваны рэфлекс на буйныя прадметы ў роце, чаму яна i праглынула артыста. ДаскакаласяА юная гiмнастка таксама скакала, але на канапе падчас вечарынкi з выпадку свайго сямнаццацiгоддзя. Яна вельмi ўжо ўвайшла ў азарт i вылецела ў акно з шостага паверха. ПрыярытэтМаладая францужанка страцiла кiраванне аўтамабiлем i ўрэзалася ў дрэва. Пасажырка сур’ёзна пацярпела, кiроўца загiнула. Яе ўвагу адцягнуў бiрулька-тамагочы, якi нечакана запiшчаў, патрабуючы ежы. Нацiснуўшы патрэбныя кнопкi, дама выратавала цаццы жыццё, але рассталася з уласным. Эратычная трагедыяУ бальнiцу былi адначасова дастаўленыя чатыры чалавекi: Шэлi Мюлер з траўмай галавы, Цiм Вегас з лёгкай кантузiяй, Браян Каркаран з сур’ёзнымi пашкоджаннямi дзёснаў i Памэла Клесiк без двух пальцаў на правай руцэ. Мюлер падвозiла мужа на работу i на развiтанне — у дадатак да пацалунка — на секунду прадэманстравала яму свае грудзi. Гэта ўбачыў Цiм Вегас, вадзiцель таксi, якi праязджаў мiма. Захапiўшыся вiдовiшчам, якое адкрылася, ён страцiў кiраванне i ўехаў у будынак шпiталя, дзе дантыст Памэла Клесiк аглядала ротавую поласць Каркарана. Ад моцнага штуршка ўрач падскочыла i паранiла прыладай дзясны пацыента. У шоку Каркаран рэзка закрыў скiвiцы, адкусiўшы Клесiк два пальцы. Мюлер прыняла на галаву асколак будынка. Падрыхтаваў Iван Купарвас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя людзi канчаюць сваё жыццё настолькi па-дурному, што можна памерцi са смеху, чытаючы iх некралогi. Жартаўнiкi, нават, прыдумалi "Прэмiю
|
|