БАЖ абвясціла лаўрэатаў прэміі Дзмітрыя Завадскага
Фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Андрэй Лянкевіч, радыёжурналіст Генадзь Кеснер і фатограф Юрый Дзядзінкін сталі лаўрэатамі прэміі імя Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”.
Гэтая прэмія ўжо сёмы год запар прысуджаецца “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”. Плануецца, што ўручэнне дыпломаў адбудзецца ў канцы верасня. Сябра праўлення БАЖу Таццяна Мельнічук так пракаментавала выбар асацыяцыі: “Гэта сапраўды годныя людзі і сапраўдныя прафесіяналы. Прэмія імя Дзмітрыя Завадскага перш за ўсё даецца за мужнасць і за прафесіяналізм у працы. Вось гэтыя асобы: Юрый Дзядзінкін, Генадзь Кеснер і Андрэй Лянкевіч — яны сапраўды ўмеюць і любяць працаваць”. Нагадаем, аператар расійскага тэлеканала ОРТ Дзмітрый Завадскі знік пры нявысветленых абставінах у 2000 годзе. Дагэтуль яго лёс невядомы. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Андрэй Лянкевіч, радыёжурналіст Генадзь Кеснер і фатограф Юрый Дзядзінкін сталі лаўрэатамі прэміі імя Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”.Гэтая прэмія ўжо сёмы год запар прысуджаецца “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”. Плануецца, што ўручэнне дыпломаў адбудзецца ў канцы...
|
|