21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь была,ёсць і будзе саюзнiкам брацкай Расii"

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь была,ёсць і будзе саюзнiкам брацкай Расii"

Учора беларускi лiдар у Нацыянальнай бiблiятэцы сустрэўся з прадстаўнiкамi СМІ расiйскiх рэгiёнаў, якiя падчас традыцыйнага прэс-туру (дарэчы, шостага па лiку) наведалi нашу краiну.

У Беларусь прыехалi 84 журналiсты з 44 рэгiёнаў Расii, яны прадстаўлялi 72 СМI. Праграма была насычанай — госцi наведалi вытворчае аб’яднанне "Беларуськалiй", прамысловае прадпрыемства ў Заслаўi, агракамбiнат "Сноў", пазнаёмiлiся з аб’ектамi сацыяльнай iнфраструктуры Слуцка, а таксама ўзялi непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах Дня беларускага пiсьменства ў Барысаве. Так што да вынiковай прэс-канферэнцыi з Прэзiдэнтам Беларусi прыйшлi iнфармаванымi. На працягу трох гадзiн беларускi лiдар адказаў на 25 пытанняў расiйскiх журналiстаў.

Адпаведныя прэс-туры аказалiся надзвычай эфектыўнай формай узаемадзеяння. Па словах Аляксандра Лукашэнкi, такое рашэнне колькi гадоў таму было прынятае з мэтай больш iнфармаваць жыхароў суседняй дзяржавы аб рэальным жыццi беларусаў. Аб’ектыўная iнфармацыя пра Беларусь асаблiва запатрабаваная ў расiйскай глыбiнцы. "Наш Саюз з Расiяй асаблiва цэментуюць менавiта мiжрэгiянальныя сувязi", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Летась аб’ём беларуска-расiйскага таваразвароту склаў 26 мiльярдаў долараў, а сёлета дасягне 30 мiльярдаў. Разам з тым, нягледзячы на яўны прагрэс у развiццi двухбаковых эканамiчных сувязяў, будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы пакуль знаходзiцца на "замарожаным" этапе. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт. "Мы, безумоўна, многа зрабiлi, аднак усяго гэтага можна было дасягнуць i без стварэння Саюзнай дзяржавы". Таму ў гэтым плане павiнна адбывацца больш актыўнае развiццё, у абедзвюх краiн агульныя мэты".

Свае абавязкi наша дзяржава няўхiльна выконвае. Як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, на жаль, занадта многа мiфаў iснуе аб нашай краiне. У асобных расiйскiх сродкаў масавай iнфармацыi, мабыць, проста паталагiчная нелюбоў да Беларусi. Вось так i з’яўляюцца розныя небылiцы. Напрыклад, апошнiм часам шмат iнсiнуацый вакол пазiцыi Беларусi да сiтуацыi ў Паўднёвай Асецii i Абхазii. "Беларусь была, ёсць i будзе саюзнiкам брацкай Расii", — перакананы беларускi лiдар. Пытанне прызнання незалежнасцi Абхазii i Паўднёвай Асецii — пытанне больш складанае, чым проста падтрымка цi непадтрымка пазiцыi Расii. "Прыйдзе час i мы разгледзiм гэтае пытанне ў Беларусi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Зноў абраныя дэпутаты абавязкова звернуцца да яго разгляду".

Калiсьцi менавiта беларускi лiдар выказаўся супраць эканамiчнай i палiтычнай блакады Абхазii (на чым настойвала кiраўнiцтва Грузii). Прэзiдэнт нагадаў, што неўзабаве пасля ўзброенага канфлiкту Беларусь адправiла ў Паўднёвую Асецiю гуманiтарны груз i накiравала групу спецыялiстаў, якiя на месцы ацэняць сiтуацыю i распрацуюць канкрэтную праграму дапамогi.

"Мы дакладна выразiлi салiдарнасць з пазiцыяй Расii, якая хутка i эфектыўна змусiла агрэсара да мiру, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы выступiлi з iнiцыятывай выпрацаваць эфектыўную адзiную пазiцыю дзяржаў — удзельнiц Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы па сiтуацыi на Каўказе. I ў той iнфармацыйнай вайне, якую Захад разгарнуў супраць Расii, Беларусь актыўна праводзiць палiтыку ўсебаковай i паслядоўнай падтрымкi свайго стратэгiчнага саюзнiка". Тут, дарэчы, варта хоць бы узгадаць пазiцыю нашай дзяржавы па пытаннi размяшчэння ў Еўропе элементаў супрацьракетнай абароны ЗША.

Цяперашняя сiтуацыя ў свеце характарызуецца многiмi глабальнымi пагрозамi. I гэтаму неабходна супрацьпаставiць аб’яднаныя дзеяннi. Дасюль iснуюць пэўныя нюансы, якiя не могуць задавальняць у АДКБ. Як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, хацелася, каб АДКБ стала арганiзацыяй з дысцыплiнай кшталту НАТА. "У iх ёсць дакладны дагавор: якая-небудзь краiна з НАТА падверглася агрэсii, то ваююць усе. А ў нас такi пункт нават не ўсе ўдзельнiкi ратыфiкавалi. Але да гэтага неабходна iмкнуцца", — падкрэслiў беларускi лiдар. Калi Беларусь i Расiя, з’яўляючыся саюзнiкамi, падрыхтаваныя да такой схемы, то яе трэба ўвасабляць. "Калi ж да нас пажадаюць далучыцца iншыя краiны, то варта ўсё прапiсаць i жорстка выконваць", — лiчыць Прэзiдэнт. Ёсць намер юрыдычна аформіць сумесную сістэму супрацьпаветранай абароны, праўда, гаворка не вядзецца пра размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі.

Паколькi наша краiна — сапраўдны "мост" памiж Усходам i Захадам, то варта ўсяляк развiваць адносiны з усiмi дзяржавамi. Аднак рабiць гэта Беларусь будзе нiколькi не ва ўрон Расii. "Я сяброўствам з Расiяй не гандлюю, — заявiў беларускi лiдар. — Мы ў самым цесным саюзе з Расiйскай Федэрацыяй — у эканамiчных, палiтычных, ваенных адносiнах". У гэтым ёсць зацiкаўленасць з боку прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева. Для вырашэння надзённых пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння сустрэчы лiдараў Беларусi i Расii будуць праводзiцца рэгулярна. Дарэчы, расiйскi Прэзiдэнт мяркуе да канца гэтага года наведаць з афiцыйным вiзiтам беларускую сталiцу.

Узважаная пазiцыя характарызуе беларускiя ўлады i ў вырашэннi ўнутраных праблем. У прыватнасцi, надзвычай далiкатны падыход павiнен быць падчас працэсу прыватызацыi. "Абвальнай прыватызацыi не будзе", — паведамiў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў Беларусi вызначаны канкрэтны пералiк дзяржаўных прадпрыемстваў, якiя падлягаюць акцыянаванню. Аднак, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, гэта нiколькi не абазначае, што iх будуць "распрадаваць". У шэрагу буйных прадпрыемстваў (кшталту "МАЗа", "БелАЗа", "МТЗ", "Беларуськалiя") дастаткова ўнутраных рэзерваў для забеспячэння ўласных перспектыўных праграм развiцця. Акцыянаваць плануецца толькi тыя прадпрыемствы, якiя з дапамогай знешнiх iнвестыцый атрымаюць рэальны шанц на будучыню. "Нават калi прыйдзе цiкавы iнвестар, якi хоча набыць 10 працэнтаў акцый, то мы разгледзiм такую прапанову. Аднак кантроль над прадпрыемствам не губляем", — заўважыў Прэзiдэнт.

Беларуская эканомiка развiваецца iнтэнсiўна: сярэднегадавы прырост валавога ўнутранага прадукту летась перавысiў 8 працэнтаў, а, сёлета, як мяркуецца, перасягне 10 працэнтаў. Сёлета сабраны рэкордны ўраджай збожжа — нават большы, чым у Краснадарскiм краi. Вельмi пазiтыўна, што гэты небывалы паказчык забяспечаны ў асноўным за кошт айчыннай сельскагаспадарчай тэхнiкi. За апошнiя дзесяць гадоў у нашай дзяржаве створана ўласная лiнейка высокатэхналагiчных камбайнаў. Дарэчы, раней на распрацоўку толькi адной мадэлi патрабавалася сама меней 12 гадоў. Цяпер вялiкi попыт на беларускую тэхнiку ва ўсiм свеце — на прадукцыю МТЗ, МАЗа вялiкiя чэргi. Зразумела, прыярытэт — унутраным спажыўцам.

На думку беларускага лiдара, ужо праз некалькi гадоў можна будзе замянiць iмпарт сельскагаспадарчай тэхнiкi ўласнымi трактарамi i камбайнамi. Дарэчы, такая палiтыка праводзiцца i па iншай прадукцыi. "Мы адыходзiм ад iмпарту многiх прадуктаў, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Аднак патрэбны пэўны час, каб замацаваць адпаведныя пазiцыi". У Беларусi наладжваецца вытворчасць многiх збожжавых i зернебабовых культур, якiя раней пастаўлялiся з-за мяжы. Да прыкладу, сланечнiку, соi, рапсу. Поўнасцю забяспечана патрэба ва ўласным цукры — яго айчынныя вытворцы вырабляюць больш, чым неабходна для ўнутранага рынку. Беларусь адмовiлася ад закупак часнаку, цыбулi, асобных вiдаў садавiны i гароднiны. У краiне створана ўласная вытворчасць насення кукурузы. Айчынная перапрацоўваючая галiна скiравана на тое, каб вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю з натуральнай сыравiны.

Перамены закранулi вёску — па словах Аляксандра Лукашэнкi, у Беларусi прыватызаваныя чвэрць агульнай колькасцi сельгаспрадпрыемстваў. Тры гады таму было прынята рашэнне паўтысячы гаспадарак, якiя дагэтуль неэфектыўна працавалi, прапанаваць iнвестарам. "Не ўсе тады ахвотна iшлi на далучэнне да сябе калгасаў, затое цяпер меркаванне змянiлася", — заўважыў Прэзiдэнт. Рэфармаваныя гаспадаркi карыстаюцца такой жа дзяржаўнай дапамогай, як i iншыя сельгаскааператывы, маюць усе ўмовы для прадукцыйнай працы. "Цяпер iнвестары ўжо нiзавошта не адмовяцца ад гэтых зямель, — падкрэслiў беларускi лiдар. — Асаблiва калi ва ўсiм свеце такi попыт на харчаванне. Мы не супраць прыватнай уласнасцi ў вёсцы, аднак усё трэба рабiць вельмi ўзважана, каб не памылiцца".

У Беларусi павiнна быць справядлiвая канкурэнцыя i поўная свабода перамяшчэння тавараў i паслуг. Няправiльна, калi ў адным рэгiёне "блакуюцца" пастаўкi з iншых. Каб вырашыць гэтае пытанне, неадкладна будуць прынятыя самыя жорсткiя меры. На працягу блiжэйшых пяцi гадоў у нашай краiне закрыюць усе дзiцячыя дамы, а дзяцей пераселяць у спецыяльныя сацыяльныя вёскi. Дзяржава ўсяляк клапоцiцца i аб тых дзецях, якiя растуць у "цяжкiх" сем’ях. За ўтрыманне такiх дзяцей (калi бацькоў пазбаўляюць правоў) плацяць каля 40 працэнтаў бацькі. Вялiкая ўвага надаецца развiццю сацыяльнай сферы. Паспяхова рэалiзуецца праграма дэмаграфiчнай бяспекi, падтрымкi сям’i i дзяцей. Дзякуючы такiм мерам, павялiчваецца нараджальнасць. Даводзiцца да ладу сiстэма аховы здароўя — у медыцынскiх установах ствараюцца самыя сучасныя ўмовы для абслугоўвання пацыентаў.

Пекiнскую Алiмпiяду беларускi лiдар лiчыць Алiмпiядай упушчаных магчымасцяў. Наша каманда хоць i заваявала 19 медалёў, аднак вынiкi маглi б быць лепшымi. Як мiнiмум на яшчэ пяць залатых медалёў. Дарэчы, ў сферы спорту Беларусь актыўна ўзаемадзейнiчае з Кiтаем. Такое супрацоўнiцтва будзе надалей развiвацца на ўзаемавыгаднай аснове: напрыклад, кiтайскiя спецыялiсты будуць дапамагаць рыхтавацца беларускiм спартсменам, якiя выступаюць у водных вiдах спорту. А ў сваю чаргу, беларусы дапамогуць у падрыхтоўцы спартсменаў у складаных у тэхнiчных выкананнi дысцыплiн — напрыклад, як, кiданне молата i штурханне ядра. Развiваецца i масавы спорт, з дапамогай якога ўдаецца змагацца з такiм сацыяльным злом, як п’янства.

Асаблiва ўважлiвыя адносiны ў нашай дзяржаве да вырашэння экалагiчных праблем. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, лiчыцца, што толькi ў двух краiнах у свеце самая чыстая вада, сярод iх у Беларусi. "Мой галоўны прынцып — нi ў якiм разе не разбураць прыродную гармонiю", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Для забеспячэння самых сучасных экалагiчных патрабаванняў у мадэрнiзацыю айчынных прадпрыемстваў укладзены значныя сродкi.

Узаемадзеянне ўлады i прэсы, на думку беларускага лiдара, павiнна быць узаемапаважлiвым. "Я прыхiльнiк шчырай палiтыкi", — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.   Мiкалай ЛIТВIНАЎ.    

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора беларускi лiдар у Нацыянальнай бiблiятэцы сустрэўся з прадстаўнiкамi СМІ расiйскiх рэгiёнаў, якiя падчас традыцыйнага прэс-туру (дарэчы, шостага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика