21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вотум даверу

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вотум даверу

Як паведамiў на сустрэчы з журналiстамi старшыня Вярхоўнага Суда Беларусi Валянцiн Сукала, колькасць тых, хто звярнуўся па абарону сваiх правоў у суд, перавысiла 130 тыс. за паўгоддзе. Гэту лiчбу ён назваў рэкорднай.

— Гэта прыемная тэндэнцыя, на наш погляд, — адзначыў старшыня Вярхоўнага Суда, — нягледзячы на нашу загружанасць, павелiчэнне iнтэнсiўнасцi судзейскай працы. Таму што гэта лiчба кажа аб даверу грамадзян да правасуддзя. Бадай, гэта самае галоўнае. І тое, што людзi звяртаюцца ў суд, i тое, што 96 працэнтаў з iх зваротаў у гэты перыяд былi задаволены судамi розных узроўняў.

Пры гэтым В. Сукала выказаў i пэўнае незадавальненне, у прыватнасцi якасцю крымiнальнага судаводства. Так вышэйстаячымi судамi былi прызнаныя незаконнымi i адмененыя прысуды ў дачыненнi да 351 асобы, а неабгрунтавана асуджаныя былi 11 чалавек. На думку старшынi Вярхоўнага Суда, гэта можна патлумачыць нездавальняючым узроўнем папярэдняга расследавання i павышэннем патрабавальнасцi вышэйстаячых судоў.

Валянцiн Сукала выказаў таксама пазiцыю Вярхоўнага Суда ў дачыненнi да пакарання за паўторнае кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Нагадаем, што адносна нядаўна адмiнiстрацыйная адказнасць за гэта парушэнне была заменена крымiнальнай. Паводле iнфармацыi старшынi Вярхоўнага Суда, гэта мера аказалася досыць эфектыўнай — колькасць парушальнiкаў за перыяд iснавання новай нормы адказнасцi зменшылася ажно ў пяць разоў у параўнаннi з тым жа адрэзкам часу, калi яшчэ дзейнiчала старая форма пакарання. У сувязi з гэтым прапанову аб замене крымiнальнай адказнасцi за такое парушэнне канфiскацыяй аўтамабiля ён назваў непрадуманай i няўзважанай. Тым больш, што сiстэма штрафаў дазваляе спагнаць з парушальнiка такую суму, якая па сутнасцi будзе супастаўляльнай з коштам машыны.

Валянцiн Сукала паведамiў таксама, што з нагоды 65-годдзя вызвалення Беларусi — вельмi важнай датай у айчыннай гiсторыi — у краiне чакаецца амнiстыя. Прычым куды больш шырокая, чым у мiнулыя гады — падкрэслiў Валянцiн Сукала. Ва ўсякiм разе такая пазiцыя Вярхоўнага Суда — улiчваючы сур’ёзнасць даты, амнiстыя павiнна закрануць большую колькасць асуджаных, чым у мiнулыя гады (калi яна была на ўзроўнi 1,5—2 тыс. чалавек).

Агучваючы iнфармацыю аб колькасцi асуджаных на смяротнае пакаранне ў краiне (летась быў вынесены адзiн такi прысуд, пры гэтым трое чалавек былi прысуджаныя да пажыццёвага зняволення), Валянцiн Сукала заявiў: прымяненне такой формы пакарання надзвычай рэдкае i сведчыць аб тым, што "мы падышлi, мабыць, да практычнага мараторыя i псiхалагiчна нават гатовыя да гэтага, калi тое будзе ўспрынята на ўзроўнi нацыянальнага заканадаўства".

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў на сустрэчы з журналiстамi старшыня Вярхоўнага Суда Беларусi Валянцiн Сукала, колькасць тых, хто звярнуўся па абарону сваiх правоў у суд,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика