Беларускай "Пірамiдзе" тэрмiнова патрэбны "падмурак"
Беларускай "Пірамiдзе" тэрмiнова патрэбны "падмурак"
— Структуру прававой i нарматыўна-тэхнiчнай базы любой дзяржавы, дзе пачынае
развiвацца ядзерная энергетыка, можна абазначыць у выглядзе пiрамiды, — патлумачыў
намеснiк генеральнага дырэктара Аб’яднанага iнстытута высокаэнергетычных i ядзерных
даследаванняў "Сосны" НАН Беларусi Мiкалай Груша.
— На яе верхалiне знаходзяцца мiжнародныя дагаворы краiн — удзельнiц МАГАТЭ.
Другi ўзровень — гэта нацыянальнае заканадаўства (законы, указы Прэзiдэнта, пастановы
Урада). Нiжэйшы i самы аб’ёмны ўзровень складаюць нарматыўна-тэхнiчныя дакументы,
якiя вызначаюць бяспечнае развiццё ядзернай энергетыкi. З верхалiнай "пiрамiды"
ў нас усё у парадку: Рэспублiка Беларусь падпiсала i ратыфiкавала каля 20 мiжнародных
дагавароў (у тым лiку Дагавор аб нераспаўсюджваннi ядзернай зброi, Канвенцыю аб
раннiм апавяшчэннi аб ядзернай аварыi, Канвенцыю аб грамадзянскай адказнасцi за
ядзерны ўрон, Канвенцыю аб ядзернай бяспецы i г.д.). Зараз мы ўступаем у перыяд,
калi нам патрэбна ствараць нацыянальную прававую базу. Першы крок на гэтым шляху
зроблены — прыняты Закон "Аб выкарыстаннi атамнай энергii". А гэта прывяло да
неабходнасцi распрацоўкi новага i ўнясення дапаўненняў i змяненняў у iснуючае
заканадаўства.
Па даручэннi Урада ўсiмi зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi быў падрыхтаваны план работы органаў дзяржкiравання па рэалiзацыi Закона "Аб выкарыстаннi атамнай энергii", якi цяпер перададзены на разгляд у Савет Мiнiстраў. У iм утрымлiваюцца 25 законапраектаў. Некаторыя з iх носяць новы для нас характар. Паколькi ядзерная энергетыка — рызыковы вiд дзейнасцi, то нам неабходна вызначыць шэраг законаў, якiя дазволяць агаварыць страхавыя моманты, адказнасць за ўрон i г.д., патлумачыў Мiкалай Груша. Паралельна з гэтым Акадэмiя навук рыхтуе "нiжнi" ўзровень пiрамiды: нарматыўна-тэхнiчныя дакументы (тэхнiчныя кодэксы ўстаноўленай практыкi). Пяць з iх сёння ўжо ўведзены ў дзеянне. Яны дазволiлi праводзiць работы па выбары пляцоўкi для АЭС. Аднак гэта толькi пачатак. Мiкалай Мiхайлавiч падкрэслiў, што яшчэ трэба будзе распрацаваць цэлы шэраг тэхнiчных кодэксаў, якiя будуць вызначаць правiлы бяспекi атамных станцый, правiлы арганiзацыi кантролю i ўлiку радыяцыйных рэчаў i матэрыялаў, правiлы бяспечнай перавозкi i захоўвання ядзернага палiва на аб’ектах ядзернай энергетыкi. Неабходна распрацаваць санiтарныя правiлы праектавання i эксплуатацыi атамных станцый, патрабаваннi да праграм забеспячэння якасцi на ўсiх этапах узвядзення АЭС, патрабаваннi да арганiзацыi будаўнiцтва атамнай станцыi i ацэнкi ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, правiлы бяспекi i фiзiчнай абароны. Акрамя таго, патрэбна вызначыць парадак лiцэнзавання ўсiх этапаў работы над АЭС. Сюды ж у прыватнасцi ўваходзiць i неабходнасць распрацоўкi дакументаў, якiя вызначаць этапы падрыхтоўкi персаналу i якасць гэтай падрыхтоўкi. У працяг тэмы галоўны спецыялiст Беларускага цеплаэнергетычнага iнстытута Уладзiмiр Сонiн звярнуў увагу на тое, што кожны этап будаўнiцтва атамнай станцыi павiнен прайсцi абавязковую працэдуру лiцэнзавання. Гэтым будзе займацца Дзяржатамнагляд. Ужо цяпер неабходна лiцэнзаванне пляцоўкi пад АЭС, аднак нарматыўна-прававых дакументаў на гэты конт (палажэння аб лiцэнзаваннi) пакуль што няма. ...Зараз у Мiнску знаходзяцца прадстаўнiкi Гуаньдунскай ядзерна-энергетычнай карпарацыi (адной з буйнейшых у Кiтаi), якiя выказалi зацiкаўленасць ва ўдзеле ў праекце будаўнiцтва беларускай АЭС. Кiтайцы прапануюць розныя варыянты ўдзелу, якiя цяпер аналiзуюцца мiнiстрэствам энергетыкi i Нацыянальнай акадэмiяй навук. Як адзначыў Мiкалай Груша, да вызначэння генеральнага падрадчыка канчатковыя высновы аб удзеле кiтайскай карпарацыi рабiць рана. Інга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Структуру прававой i нарматыўна-тэхнiчнай базы любой дзяржавы, дзе пачынае развiвацца ядзерная энергетыка, можна абазначыць у выглядзе пiрамiды, — пат
|
|