21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Выстаўка дзiцячых малюнкаў, прысвечаных вялiкай белай чаплi, адкрыецца 11 верасня ў мiнскiм кiнатэатры "Масква". На ёй будзе прадстаўлена больш за 50 малюнкаў, а таксама пано, скульптуры i iншыя творы. Выстаўка прымеркаваная да кампанii "Вялiкая белая чапля — птушка 2008 года", арганiзатарамi якой сталi прадстаўнiкi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Чарговага легiянера-няўдачнiка затрымалi непадалёк ад мяжы смаргонскiя памежнiкi. Затрыманы аказаўся 27-гадовым грамадзянiнам Беларусi. Па яго словах, за мяжу ён спрабаваў трапiць для далейшага паступлення ў французскi замежны легiён. Ён карыстаўся старой iнфармацыяй: раней лiчылася, што незаконна пераадолеўшы мяжу, можна атрымаць карт-бланш пры паступленнi на службу. Цяпер жа для грамадзян, якiя трапiлi на тэрыторыю Еўрасаюза незаконна, шлях у элiтны легiён закрыты раз i назаўсёды.

Учора дождж, якi iшоў у Маскве практычна ўвесь дзень, паралiзаваў рух амаль на ўсiх буйных магiстралях горада. Як падлiчылi супрацоўнiкi бяспекi дарожнага руху, агульная даўжыня дарожных затораў у расiйскай сталiцы склала ў гэты дзень больш за 500 км.

Мяшчанскi суд Масквы абавязаў ААТ "Расiйская чыгунка" выплацiць больш за 270 тыс. расiйскiх рублёў у якасцi спагнання маральнай i матэрыяльнай шкоды пажылой жанчыне, якая скiнулася з верхняй палiцы ў цягнiку. Яна ехала з Санкт-Пецярбурга ў Харкаў, падчас руху лопнуў пластмасавы фiксатар верхняй бакавой палiцы плацкартнага вагона, на якой спала 65-гадовая Соф’я Пак. Пры падзеннi жанчына атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом скроневай косткi, траўму шыйнага аддзела пазваночнiка i шмат iншых пашкоджанняў. Больш за год пенсiянерка знаходзiцца на рэабiлiтацыi. Расiйскiя чыгуначнiкi адмаўлялiся плацiць, матывуючы тым, што цягнiк быў украiнскага фармiравання. Але пенсiянерка напамiнала, што бiлет яна купiла ў касе расiйскай чыгункi, а значыць, i дагавор заключаны з расiйскiм перавозчыкам. Урэшце, суд абавязаў апошнiх заплацiць па iску.

Сямейныя сваркi, асаблiва на глебе алкаголю, нярэдка заканчваюцца лятальным вынiкам. Такi выпадак днямi адбыўся ў Новасiбiрску: муж, ратуючы бутэльку, выпаў з акна пятага паверха. 43-гадовы мужчына прыйшоў дадому позна ўвечары з кветкамi i выпiўкай, але, на жаль, даволi нецвярозы. У ходзе сваркi жонка адабрала бутэльку i выставiла яе на выцягнутай руцэ ў акно. Мужчына паспрабаваў схапiць каштоўную бутэльку, але выпаў i разбiўся насмерць.

59-гадовая жыхарка Францыi нарадзiла трайню: двух хлопчыкаў i дзяўчынку. Цяжарнасць стала вынiкам працэдуры экстракарпаральнага апладнення, праведзенай у в’етнамскай клiнiцы. Немаўляты вагой больш за два кiлаграмы кожны нарадзiлiся ў суботу ў парыжскай бальнiцы. Іх стан, а таксама здароўе мацi не выклiкаюць ва ўрачоў нiякiх апасенняў. Пажылая жанчына, в’етнамка па паходжаннi, была вымушаная звярнуцца да в’етнамскiх урачоў, таму, што ў Францыi ёй было адмоўлена ў лячэннi бясплоддзя з-за ўзроставых абмежаванняў. Такую працэдуру французскiя клiнiкi не могуць праводзiць пацыентам пасля 45 гадоў.

Палiцэйскiя i пажарныя нямецкага горада Зiгбург, непадалёк ад Кёльна, усю ноч на 9 верасня спрабавалi злавiць кенгуру, што з’явiлася ў горадзе. Яны адлоўлiвалi жывёлiну па ўсiм горадзе, дзе пражывае 39 тыс. чалавек. Нарэшце пажарным удалося накiнуць на жывёлiну сетку, пазбегнуўшы раненняў кенгуру. У палiцыi няма версiй, каму можа належаць гэтая экзатычная жывёлiна. У мясцовым i блiжэйшых цырках кенгуру нiколi не было.   ПОЎНЫ АБЗАЦ Шасцiгадовы конь Кузя два днi жыве на балконе шматпавярховага дома ў Казанi. Па словах нецвярозай гаспадынi аднапакаёвай кватэры на першым паверсе, "п’яны муж прыехаў з вёскi Малыя Кабаны Татарстана на канi ды i запiў". Спачатку каня трымалi ў двары дома, потым завялi на балкон, якi агароджаны рашоткамi. Гаспадыня, па яе словах, кормiць каня бульбай i кавунамi. Мiж тым суседзi паскардзiлiся ў мiлiцыю на ржанне i спецыфiчны пах. Жанчына паабяцала мiлiцыянерам, што як толькi муж працверазее, яны адправяць каня назад, у вёску.    

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстаўка дзiцячых малюнкаў, прысвечаных вялiкай белай чаплi, адкрыецца 11 верасня ў мiнскiм кiнатэатры "Масква". На ёй будзе прадстаўлена бо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика