21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наaшы ў Расіi: людзі і камбайны

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наaшы ў Расіi: людзі і камбайны Механiзатары з Мсцiслаўскага раёна штогод адпраўляюцца на расiйскi бок, каб падсабiць суседзям са жнiвом.     Праца — за мяжой Ранiца на расiйскай шашы, якая вядзе ад Мсцiслава, праз памежны пераход, да расiйскага раённага цэнтра Хiславiчы. Углыб расiйскай тэрыторыi спрытна рушыць беларускi камбайн. За рулём — Аляксандр Карасёў, расiйскi селянiн i беларускi працаўнiк адначасова. — Я жыву ў расiйскай вёсцы Клюкiна, а працую ў беларускiм СВК "Кастрычнiк" Мсцiслаўскага раёна, — тлумачыць сiтуацыю Аляксандр Фёдаравiч. — Наша гаспадарка даўно развалiлася, а сям’ю кармiць трэба. Звычайна Карасёў штодня ездзiць на працу "праз памежнiкаў i мытнiкаў": 13 кiламетраў у адзiн бок. I гэта доўжыцца 5-ы год. Механiзатара са стажам у 27 гадоў у беларускай гаспадарцы прынялi на працу ахвотна, а ён задаволены заробкам i радуецца, што СВК дапамагае свайму работнiку з уласнай прысядзiбнай гаспадаркай. Аляксандр Карасёў з працай спраўляецца: сёлета ён намалацiў 1200 тон i зарабiў на жнiве чырвоную стужку як адзiн з лепшых камбайнераў у гаспадарцы. А два тыднi таму рушыў у Расiю: як кажа, да сваiх — дапамагчы ўбраць ураджай. — Мне прыемна i я нават ганаруся, што маёй радзiме падсаблю, — усмiхаецца камбайнер. — Калi шчыра, мяне запрашаюць пераехаць на беларускi бок, гаспадарка гатовая даць добры дом у аграгарадку Разанцы. Але душа мая — у Расii, тут родная хата, якую пабудаваў сваiмi рукамi i кiнуць не магу. Але i Беларусь не кiну: там новая тэхнiка, добрая ўраджайнасць, цiкавая праца. Так што пакуль буду жыць па два бакi памежжа. Расiйскае жнiво

У памежным Хiславiцкiм раёне Смаленскай вобласцi — 14 сельскiх гаспадарак, якiя маюць агульныя пасяўныя плошчы ў 15,5 тысячы гектараў. На панядзелак, паведамлялi "Хиславичские известия", было ўбрана больш за 60 працэнтаў, сярэдняя ўраджайнасць — у раёне 18 цэнтнераў з гектара.

Кiраўнiк расiйскага раёна Мiхаiл Цярэшчанкаў прызнае, што ў параўнаннi з беларускiмi суседзямi гэта мiзэрна — можна i трэба лепей i болей. Але i гэта ўжо нядрэнна: у параўнаннi з мiнулымi часамi, калi палi на расiйскай тэрыторыi зарасталi пустазеллем i на памежжы выклiкалi ў вандроўнiка шок ад параўнання з беларускiмi сельскiмi пейзажамi.

— Вядома ж, людзi не вiнаватыя, што нашы алiгархi развалiлi сельскiя гаспадаркi, — каментуе камбайнер Аляксандр Карасёў. — Але хлеб там i тут — гэта нiбыта зямля i неба. У "Кастрычнiку" я малацiў за дзень па 100 тон збожжа, а ў расiйскай "Чырвонай паляне" — удвая меней. Таму што на зямлi трэба працаваць, як гэта робiцца ў Беларусi, а не, прабачце, калупацца ў ёй час ад часу.

Аднак цяпер адразу бачна: на засеяных расiйскiх палях працуе тэхнiка. Праўда, трацiна з агульнай колькасцi — з Мсцiслаўскага раёна. У расiян на ўвесь раён 17 камбайнаў, ды сёлета прыехалi падсабiць 8 камбайнаў з беларускага боку, якiя размеркаваны па розных гаспадарках.

Беларусы сеюць i ўбiраюць

У ЗАТ "Вольная праца" беларуская тэхнiка стабiльна працуе двойчы на год: у пасяўную i ўборачную кампанii. Кiраўнiк акцыянернага таварыства Васiль Сiльвёрстаў сябруе i актыўна супрацоўнiчае з калегамi ў Магiлёўскай вобласцi, бо ўсе яны, урэшце, выпускнiкi адной навучальнай установы — Горацкай сельгасакадэмii.

Беларускiх працаўнiкоў, якiя прыязджаюць да яго ў камандзiроўку, Сiльвёрстаў называе "выратавальнiкамi зямлi рускай". Жарт, у якiм шмат праўды. Бо ўвогуле ўраджай з палёў "Вольнай працы" ўбiраюць беларусы. Васiль Вiктаравiч у сваёй гаспадарцы мае толькi адзiн камбайн "Дон", на якiм зноў-такi працуе беларускi механiзатар Мiкалай Навуменка.

— Беларусы — талковыя, добрыя работнiкi, — запэўнiвае расiйскi "старшыня". — Сёлета ў мяне працуюць тры камбайны i два МАЗы. Супрацоўнiцтва з Мсцiслаўскiм раёнам доўжыцца столькi, што да нас прыязджаюць ужо дзецi сталых камбайнераў, якiя распачыналi справу! Мы ўсе тут працуем на ўзаемнай павазе i згодзе.

Падсабiць i падзарабiць

Камбайны спынiлiся: на поле прывезлi гарачы абед.

— Кормяць нас добра: сустракаюць як дарагiх гасцей! — усмiхаецца Васiль Коршунаў, камбайнер з Мсцiслаўскага райаграпрамтэхснаба. — Я прыязджаю ў Хiславiцкi раён другi год, i ўмовы жыцця i працы тут нармалёвыя. І заробкам мы задаволеныя.

Працоўная камандзiроўка "на другi бок" доўжыцца ў сярэднiм 10—15 дзён. Сем’i, прызнаюцца камбайнеры, адпускаюць сваiх мужыкоў у iншую краiну не вельмi ахвотна, але дадатковаму прыбытку радуюцца.

— Гэта добрая справа: падсабiць i падзарабiць, — гаворыць механiзатар з вёскi Ходасы Мсцiслаўскага раёна Юрый Сяргееў. — Я сюды прыязджаю 5-ы год. Аднойчы нават трапiў у Манастырскi раён i знайшоў родную вёску маёй мацi, дзе я нiколi не быў...

Усе камбайнеры ў адзiн голас гавораць: ураджайнасць на расiйскiм баку меншая, намалот з беларускiм не параўнаць, але хлеб ёсць хлеб, i ўбраць яго трэба.

— Тут сiтуацыя год ад году мяняецца ў лепшы бок, — лiчыць Юрый Сяргееў. — Палi добрыя, апрацаваныя. Сёлета ўраджай вырасцiлi большы, i ўбiраць яго цiкавей. Мы дапаможам братам-славянам!

Не забыцца дапамагчы суседзям

На наступны год Васiль Сiльвёрстаў плануе набыць новую сучасную тэхнiку для сельскай гаспадаркi, аднак ужо цяпер думае пра тое, дзе ўзяць людзей, якiя будуць на ёй працаваць. Свае, расiйскiя сяляне, шукаюць хуткiх прыбыткаў: з’язджаюць у Маскву, iдуць валiць лес, збiраць метал альбо працуюць у сферы паслуг. Так што не выключана, што за руль новых трактараў у "Вольнай працы" сядуць беларускiя механiзатары.

На дапамогу беларусаў на сяўбе i жнiве разлiчваюць i iншыя гаспадаркi Хiславiцкага раёна. Сёлета два камбайны працуюць на палях СВК (калгас) "Дружба".

Калi казаць шчыра, цэнтр гэтай гаспадаркi ў вёсцы Стайкi выглядае, у параўнаннi з "вылiзанымi" беларускiмi аграгарадкамi, як мiнiмум неахайным. Ржавыя парэшткi тэхнiкi i скасабочаныя будынкi на галоўнай вулiцы. На цагляным ганку праўлення калгаса, напэўна, аб’яўлялi яшчэ харчразвёрстку. Акно каля ўвахода забiта бляхай. Iржавыя слупы ад дошкi аб’яў. Калгасная шыльда часоў Савецкага Саюза. Мясцовы фермер скардзiцца на ўбоства i прапануе вазiць расiйскiх сялян на экскурсii ў Беларусь.

Аднак i ў Стайках жывуць людзi: бойка гандлююць адзеннем i абуткам прадпрымальнiкi, на кожным падворку — бурты бульбы, а беларускiя камбайны едуць убiраць ураджай з палёў "Дружбы". Усё ж такi сiмвалiчная назва, цi не так?

— Сяброўства i партнёрства на памежжы, памiж нашым раёнам i Мсцiслаўскiм, з цягам часу паглыбляецца, — лiчыць кiраўнiк Хiславiцкага раёна Мiхаiл Цярэшчанкаў. — Нядаўна падпiсана новая дамова памiж 6 беларускiмi i 6 расiйскiмi раёнамi аб памежным супрацоўнiцтве. I мы спадзяёмся на падтрымку братоў-беларусаў. У нас не хапае тэхнiкi i нам патрэбна дапамога. Няхай беларусы зробяць спачатку сваё, але нiколi не забываюцца, што i нам, суседзям, трэба дапамагчы.

Кiраўнiцтва Мсцiслаўскага раёна запрасiла кiраўнiкоў памежных расiйскiх раёнаў узяць удзел у раённым свяце "Дажынкi-2008", якое адбудзецца ў Мсцiславе 27 верасня, каб разам адзначыць паспяховае завяршэнне жнiва.

Iлона Iванова,

Мсцiслаўскi раён Магiлёўскай вобласцi — Хiславiцкi раён Смаленскай вобласцi.

.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiца на расiйскай шашы, якая вядзе ад Мсцiслава, праз памежны пераход, да расiйскага раённага цэнтра Хiславiчы. Углыб расiйскай тэрыторыi спрытна ру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика