Вешанка — карысны і смачны грыб. Вось толькi грыбнiцу па пошце не высылаюць...
Вешанка — карысны і смачны грыб. Вось толькi грыбнiцу па пошце не высылаюць...
Дзмiтрый Аляксандравiч Мешчаракоў з гарпасёлка Коханава Талачынскага раёна — наш даўнi чытач i прыхiльнiк. Раз-пораз звяртаецца да нас i па дапамогу. Апошняя просьба Дзмiтрыя Аляксандравiча (дарэчы, i ад iмя iншых пенсiянераў) датычылася вешанкi, дакладней, пошукаў яе грыбнiцы. — Прачыталi пра вырошчванне гэтых грыбоў, зацiкавiлiся. Маглi б i самi такой справай заняцца, але ёсць праблема — дзе набыць патрэбную грыбнiцу? Можа, вы падкажаце якi магазiн цi фiрму, у якой па пошце можна замовiць патрэбнае? — пытаўся Дзмiтрый Аляксандравiч. Сапраўды, грыбы, якiя вырошчваюцца штучна (сiiтаке, шампiньёны, а таксама згаданая вешанка), маюць выдатныя смакавыя якасцi, i тут чытач мае рацыю, праяўляючы цiкаўнасць да справы. Па iндэксу спажыўнасцi i ўтрыманнi незаменных амiнакiслот грыбы пераўзыходзяць многае з агароднiны. У iх мiнеральны склад уваходзяць усе макра- i мiкраэлементы, неабходныя для арганiзма чалавека. І якраз найбольш простым, не патрабуючым вялiкiх выдаткаў, з’яўляецца спосаб вырошчвання звычайнай вешанкi на драўляных цурках. Пра тое, як атрымаць ураджай такiх грыбоў, па нашай просьбе расказаў загадчык лабараторыi харчовых i лекавых рэсурсаў лесу Iнстытута лесу Вячаслаў Труханавец. — Для вырошчвання вешанкi падбiраюць участак, абаронены ад прамых сонечных промняў — у ценю дрэў, будынкаў цi пад навесам, каля агароджы. На пяску цуркi размяшчаць не рэкамендуецца. Выкарыстоўваецца здаровая драўнiна лiсцёвых парод, лепш за ўсё — асiна, таполя. Драўнiну распiлоўваюць на цуркi даўжынёй 25—30 сантыметраў, дарэчы, пад гэтыя мэты лепш выкарыстоўваць свежанарыхтаваную драўнiну з натуральным утрыманнем вiльгацi. Калi ж драўнiна падсохла, дык перад заражэннем грыбнiцай падрыхтаваныя цуркi рэкамендуецца замачыць у вадзе на два-тры днi. Дыяметр цурак павiнен быць 14—30 сантыметраў, — расказаў Вячаслаў Вячаслававiч. Адзiнае, дык чытачы сёлета ўжо некалькi спазнiлiся з тэрмiнамi, бо пажадана распачынаць справу з ранняй вясны (недзе з сярэдзiны красавiка) да мая-чэрвеня. У гэты час выкопваюць лункi глыбiнёй 10—15 сантыметраў па дыяметры цуркi. Дно iх увiльгатняюць вадой, рассыпаюць па дне грыбнiцу тонкiм слоем з разлiку 70—100 грамаў на адну цурку i зверху яе i ставяць. Зямлю вакол некалькi ўшчыльняюць. На працягу лета i восенi ўчастак палiваюць, асаблiва ў сухую пару i падчас росту грыбоў. Звычайна восенню, у вераснi-кастрычнiку з’яўляюцца першыя грыбы. Паводле слоў Вячаслава Вячаслававiча, у першы год з цуркi можна сабраць 200—300 грамаў грыбоў, большым ураджай бывае на другi i трэцi год — недзе на 500—600 грамаў. Такiм чынам, за тры гады з цуркi можна сабраць 1—1,5 кiлаграма грыбоў, затым цуркi лепш замянiць. Вешанку можна ўжываць смажанай, тушанай цi ў супах, пiрагах. Грыбы не страчваюць смакавых якасцяў i пры сушцы, саленнi, марынаваннi. Гатуюць iх аналагiчна сыраежкам, апенькам, лiсiчкам. Цяпер наступнае, дарэчы, галоўнае пытанне чытача — дзе ўзяць грыбнiцу? Прычым, як мы памятаем, Дзмiтрый Аляксандравiч хацеў бы замовiць яе па пошце... Вось тут узнiклi праблемы. Кiлаграм грыбнiцы (хопiць як мiнiмум на дзесятак цурак) каштуе 3300 рублёў, прынамсi, у эксперыментальнай базе Iнстытута лесу ў пасёлку Коранеўка Гомельскага раёна. Яе тут прадаюць, але па пошце не высылаюць. I Вячаслаў Труханавец падказаў нам яшчэ з паўтузiна адрасоў, i самi мы прыкладна столькi ж яшчэ адшукалi ў iнтэрнэце, але... Некаторыя тэлефоны ўвогуле маўчалi, па iншых нам адказвалi тое ж самае: высылкай на займаемся. Да прыкладу, у падсобнай гаспадарцы Маладзечанскiх электрасетак, дзе ёсць невялiкая лабараторыя па вырошчваннi грыбнiцы вешанкi, яна каштуе каля 3500 рублёў за кiлаграм, але людзi едуць па яе самастойна. Вiдавочна, высылка па пошце для "вытворцаў" не толькi эканамiчна нявыгадная (колькi возьме адзiн чалавек — два-тры кiлаграмы максiмум?), але i тэхнiчна цяжка ажыццявiмая (гатовы прадукт мае пэўную вiльготнасць)... Зрэшты, магчыма, прачытаўшы гэтыя нататкi, нехта з прыватнiкаў, фермераў сам адгукнецца на просьбу чытача з Коханава?.. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмiтрый Аляксандравiч Мешчаракоў з гарпасёлка Коханава Талачынскага раёна — наш даўнi чытач i прыхiльнiк. Раз-пораз звяртаецца да нас i па дапамогу. |
|