Кісель
Кісель
Кiсель — традыйны напой усходнiх славян, якi рыхтавалi як у паўсядзённым жыццi, так i ў асобыя, памiнальныя, днi. Кiсель рыхтавалi з запаранай кiпенем мукi, крухмалу, дадавалi сок цi перацёртыя ягады. Спрытныя гаспадынi рыхтавалi такi кiсель, каб яго можна было рэзаць нажом на кавалкi. Разам з кiсялём на стол неслi мёд, малако, масла. l Кiсель быў абавязковай стравай на жалобным стале. Звычайна трапеза пачыналася з куццi, блiноў, але ў некаторых рэгiёнах Расii i Беларусi першым на жалобны стол падавалi менавiта кiсель. Калiсьцi ў Вiленскай губернi кiсялi варылi з грыбамi. У некаторых месцах кiсель ставiлi не ў пачатку, а напрыканцы жалобнага стала. l Кiсель варылi i ў каляндарныя памiнальныя, так званыя бацькоўскiя суботы: на Масленiцу, Тройцу, Дзмiтраўскую суботу i г.д., на Радаўнiцу. l Каб "задобрыць" бацьку Мароза, аўсяны кiсель варылi на калядным тыднi. Шклянку з кiсялём маглi паставiць на падваконне, выносiлi на ганак, лiлi на агарод або на вулiцу. Пры гэтым казалi так: "Мароз, Мароз, не маразi мой авёс, прыходзь кiсель есцi". l На Беларусi кiсель для мядзведзя варылi на Камаедзiцу (6 красавiка). Лiчылася, што ў гэты дзень мядзведзь абуджаецца ад сну, i каб задобрыць ляснога гаспадара, на стол у гэты дзень трэба было ставiць раслiнную ежу: камы з гароху i абавязкова аўсяны кiсель. l У дзень, калi распачыналi цi заканчвалi збiраць авёс, абавязкова варылi з яго кiсель. l Таксама варылi кiсель i ў Юр’еў дзень: частавалi пастухоў. l Кiсялём частавалi дамавiка. Напрыклад, на Уласа (24 лютага) апоўначы для яго ставiлi кiсель i казалi: "Идзi, iдзi, кiсялю адведай!" l Таму, што кiсель лiчыўся стравай жалобнага стала, яго нiколi не падавалi на iмянiнах або вяселлi. Верылi, што тады ён можа прынесцi чалавеку няшчасцi, беды i нястачы. l Кiсель станавiўся галоўнай стравай у час посту. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiсель — традыйны напой усходнiх славян, якi рыхтавалi як у паўсядзённым жыццi, так i ў асобыя, памiнальныя, днi. Кiсель рыхтавалi з запаранай кiпенем |
|