Долар: чорная паласа ззаду?..
Долар: чорная паласа ззаду?..
Амерыканская валюта можа яшчэ крыху ўмацавацца Учора на сусветных бiржах ранiцай назiралася значнае ўмацаванне амерыканскага долара да еўра. Так, у параўнаннi з папярэднiм гандлёвым днём валюта ЗША ўмацавалася ў адносiнах да еўрапейскай прыкладна на 1,5 працэнта: на рынку Fоrех за 1 еўра плацiлi каля 1,4110 долара, тады як да канца першай паловы дня ў панядзелак — каля 1,4330. Паводле меркавання многiх экспертаў, "амерыканца" штурхаюць ўверх апошнiя даныя па стане спраў у зоне еўра: у прыватнасцi, гутарка iдзе пра замаруджванне росту ВУП у зоне еўра ў сярэдзiне гэтага года i некаторыя прагнозы, паводле якiх эканамiчны рост будзе "асаблiва слабым" тут у трэцiм квартале. Мiж iншым, ВУП у Еўразоне ўпаў на 0,2 працэнта за другi квартал, а ВУП ЗША вырас на 0,8 працэнта. Акрамя таго, на сiтуацыю ўплываюць i цэны на нафту, якiя працягваюць знiжацца. Праўда, эксперты не выказваюцца аднадушна за тое, што амерыканская валюта ўмацавалася надоўга, а потым не здасць сваiх пазiцый. Эксперт "Звязды", дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў таксама лiчыць, што сённяшнiя падзеi на сусветным валютным рынку — з’ява часовая. — У адной з апошнiх нашых гутарак больш за месяц таму я ўжо казаў, што чорная паласа для амерыканскага долара часова заканчваецца. I гэта сапраўды так, таму што днямi апублiкаваны прагнозы эканамiчнага развiцця: па Еўропе яны знiжаны, па ЗША — павышаны. Зразумела, што на гэтым фоне долар пачне ўмацоўвацца. А калi будзе ўмацоўвацца долар, то часова стабiлiзуюцца i цэны на нафту. Аднак я не думаю, што гэта надоўга — усё ж такi фундаментальных прычын для вяртання хоць бы да курса 1,3 долара за еўра няма. Паўтаруся, гэта часовая з’ява пад уплывам прагнозаў па эканамiчным росце ў ЗША. Апошнi ж выклiканы, у тым лiку, i замежнымi ваеннымi расходамi ЗША, якiя растуць: Злучаныя Штаты будуюць новыя базы, узнаўляюць страты зброi — ёсць нагрузка для ваенна-прамысловага комплексу. Але гэта не значыць, што памяншаюцца даўгi гэтай краiны. Нядаўна былi ўдакладнены знешнiя i ўнутраныя даўгi ЗША i, трэба зазначыць, яны застаюцца каласальнымi. Толькi афiцыйны iх знешнi доўг складае 11 трыльёнаў долараў — сума амаль параўнальная з гадавым ВУП гэтай краiны. Як я ўжо i раней узгадваў, у амерыканцаў пад уплывам эфектна iдучай перадвыбарнай барацьбы кандыдатаў складваецца такое ўражанне, што ў iх эканомiцы наступiць яшчэ большае ажыўленне. — I колькi, на ваш погляд, пратрымаецца перыяд стабiлiзацыi долара? — Я мяркую, што каля 3—4 месяцаў. А пасля долар павiнен немiнуча аслабець — нiкуды ён не дзенецца. Што, дарэчы, i ў iнтарэсах самiх ЗША, каб зменшыць знешнi доўг. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на сусветных бiржах ранiцай назiралася значнае ўмацаванне амерыканскага долара да еўра. Так, у параўнаннi з папярэднiм гандлёвым днём валюта ЗША
|
|