Дошка
Дошка
У адной з раённых арганiзацый выразалi яшчэ не старыя лiпы. Спатрэбiлася тэрыторыя для будаўнiцтва. Сябар даведаўся, выкупiў гэтыя лiпы, на лесапiлцы iх распусцiлi на дошкi. Атрымаўся вялiкi трактарны прычэп. Завёз яго ў вёску, дзе купiў сабе на дачу сялянскую хату. Хата вялiкая, на два канцы, як у нас кажуць. Дык у адным сябар вырашыў зрабiць сабе лазню. А абшыць лазню лiпавымi дошкамi — самае найлепшае. Такая дошка, па-першае, трывалая, па-другое дае вельмi прыемны пах. Мы з бацькам у свой час абшылi сваю лазню сасновай дашкой, iншай проста не было. Дык вось першыя гады, як нацеплiш лазню — па сценах цячэ, са столi капае смала. Трапiць такая кропелька ў валасы — доўга будзеш яе выскубаць. А тут — лiпа. Сябар папрасiў мяне i яшчэ аднаго суседа перанесцi, злажыць дошкi ў паветку. Складаць iх трэба роўненька, перакладаючы роўнымi ж планкамi, каб, высыхаючы, дошкi не круцiлiся, заставалiся роўнымi. Здаецца i праца не цяжкая, але як пачалi па абедзе, так да цямна i не ўправiлiся, астатнiя рады дошак складалi ўжо пры свеце лiхтара-пераноскi. Затое пагон атрымаўся — любуйся: роўненька ляжыць гара белых, добра апрацаваных дошак. Падсохнуць — i абiвай сцены, столь лазнi, з таўсцейшых сцялi падлогу. Выкарыстаў два словы, якiя, вiдаць, патрабуюць тлумачэння. Распусцiць — бярно распiлоўваецца на дошкi, у нас кажуць распускаецца. На лесапiлцы стаiць адразу па некалькi пiл. І бярно цалкам зацягваецца ў машыну, адтуль выходзяць ужо гатовыя дошкi. Па баках два аполкi цi, як у нас яшчэ кажуць, гарбылi. Таксама дошка толькi з аднаго боку роўная, а з другога паўкруглая, яны iдуць на нейкiя чорныя работы, а часцей на дровы. Мы з бацькам у свой час таксама распускалi бярвенне на дошкi. Везцi iх на лесапiлку — дорага. За машыну заплацiць, там заплацiць. I бацька знайшоў выйсце. Выцягнулi з хлява яго дрэваапрацоўчы станок (а ён быў трохфазны, моцы хапала), паставiлi на яго вялiзную пiлу. Да станка з двух бакоў зрабiлi з дошак жа насцiлы. У канцы зрабiлi своеасаблiвы калаўрот. I вось я калаўротам цягну бярно, бацька яго накiроўвае — адразаецца роўненька дошка. Праўда, толькi адна, але зноў вяртаеш бярно на зыходную пазiцую, адразаеш новую дошчачку. Так па адной i распiлавалi ўсё бярвенне. Тут асаблiвых фiзiчных намаганняў не патрэбна, пiлуе матор, электрычнасць. А нашы ж папярэднiкi, якiм таксама патрэбны былi дошкi, нарыхтоўвалi iх уручную. Ладавалi высокiя казлы, на якiя зацягвалi бярно. Адзiн залазiў наверх, другi станавiўся знiзу i спецыяльнай двуручнай пiлой, якая для гэтага прызначалася, распiлоўвалi бярно на дошкi. Вось тут ужо папацець даводзiлася. Помнiцца, у адным з гiстарычных дакументаў чытаў указ аб прыцягненнi работнiкаў для будаўнiцтва новай сталiцы, Санкт-Пецярбурга, з усiх канцоў краiны. Там спецыяльным пунктам iшлi пiльшчыкi з пiламi для прадольнага пiлення. Патрабавалася дошка новай сталiцы. Дарэчы, дошку няхай i тоўстую, можна вычасаць з бярна i сякерай. Нехта з нашых класiкаў, не ўспомню цяпер дакладна, не адказваю i за дакладнасць радка, напiсаў вельмi вобразна i прыгожа: "Парог, часаны з успамiнаў". Так, тая дыля, што пры будаўнiцтве хаты лягла ў яе парогам, была вычасана сякерай, але колькi людзей жаргалi яго цi наступалi на яго за час iснавання хаты. Колькi ёсць успамiнаў аб гэтых людзях! Я выкарыстаў яшчэ слова пагон. Так у нас называюць штабель дошак, складзеных у парадку. А штабель паходзiць з нямецкай мовы. Немцы, вядома, любяць парадак. Трэба сказаць i пра лесапiлку. Гэта цяпер яна так называецца. Але яшчэ ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя беларусу больш звычным i блiзкiм было слова тартак. Тая ж лесапiлка. У Максiма Танка: Сiпата гудкi застагналi спрасоння Пад звон цыркулярак блiзкiх тартакоў. Паэт Уладзiмiр Дубоўка, якi ў дваццатыя гады быў лiдарам наватарскай паэзii, самай бадай што адметнай асобай у маладой беларускай паэзii, дваццаць гадоў правёў не па сваёй волi ў Сiбiры, займеў там самыя разнастайныя прафесii. У тым лiку i гэту. З яго ўспамiнаў: "Жыў я на Далёкiм Усходзе. Траляваў з тайгi бярвенне на тартак". Ну, не жыў, а быў высланы, а што такое ў зiмовую асаблiва пару траляваць бярвенне на тартак уручную, без нiякай тэхнiкi — зразумела. Увогуле праца на тартаку была, ды i ёсць не самая лёгкая. Няхай сабе бярвенне распускае на дошкi машына. Але ж адносiць, цягаць гэтыя сырыя, цяжкiя дошкi даводзiцца ўручную. I тут у мяне з’явiлася думка, магчыма, i спрэчная. Тартак цi не ад грэчаскага тартара Tartfros, што азначала ў старажытнагрэчаскай мiфалогii падземнае царства мёртвых, куды Зеўс пасадзiў зрынутых iм тытанаў. Хто яго ведае, але ж людзi, якiя пераварочваюць за змену тоны сырых дошак, у нечым падобныя i да тытанаў. А ў нашага вядомага беларускага празаiка Iвана Пташнiкава ёсць i ваенная аповесць, якая так i называецца — "Тартак". Аповесць пра вайну, але ёсць там малюнак, якi вельмi прыдатны для нашай сённяшняй тэмы. Людзi прыходзяць на закiнуты лясны тартак: "Была вiдаць здалёку белая бяроста — цэлыя кучы, усё роўна як хто насоўваў яе ды не даў рады забраць цi спалiць; ля бяросты ляжала ўпокат чорная, у белыя пiсягi, з нарастамi губы i цэру, крывая, тоўстая, не абхапiць у камелi, бяроза. Сям-там блiшчалi сасновыя намазгляватыя, без кары круглякi, не пагнiлi i ляжалi ўнакат — у два-тры бярны, — дзе некалi, мусiць, былi высокiя, не дастаць з зямлi рукой, шлiхты. Пасля iх раскацiлi людзi, рассунулi бомкамi i пусцiлi ў гатар. Гатар рэзаў цвёрдую з камля, што камень, сасну, засыпаючыся чырвоным ад смалы, як акрываўленым, пiлавiннем; крышыў на соль доўгiмi i вузкiмi, нацягнутымi, як струны, пiламi сухiя сукi, што iшлi ў дрэве ад самага сэрца; стукаў з натугай, як надрываючыся, калi людзi, упёршыся рукамi, пхнулi яму пад зубы дрэва; пасля ныў, як шалёны, калi аставаўся парожны, раскiнуўшы на бакi шырокiя, тонкiя, белыя як сыр, дошкi — усё, што засталося ад дрэва. Дошкi хапалi з-пад пiл чорныя, у смале, чалавечыя рукi i адкiдалi далёка ад шлiхту..." Прачытайце яшчэ раз. Якая сакавiтая, цудоўная мова. I якое веданне справы, абставiнаў той працы, што апiсвае аўтар. Такое веданне даецца толькi практыкай. Думаю, i яго, пiсьменнiцкiя ў будучым рукi, адкiдвалi гэтыя дошкi. Дошкай называюць i школьную прыладу, на якой пiшуць мелам. А ў наш камп’ютарны час цi пiшуць? Унучка расказала — пiшуць. называюць i школьную прыладу, на якой пiшуць мелам. А ў наш камп’ютарны час цi пiшуць? Унучка расказала — пiшуць.Ёсць жа i шахматная дошка. А колькi мудраслоўяў звязана з дошкай. Дошка гонару — на ёй фотаздымкi, прозвiшчы тых, кiм мы прызваныя ганарыцца i з каго браць прыклад. — на ёй фотаздымкi, прозвiшчы тых, кiм мы прызваныя ганарыцца i з каго браць прыклад.Мемарыяльная дошка — увекавечвае памяць аб нейкiм дзеячы цi на доме, дзе ён жыў, цi ў iншым месцы. — увекавечвае памяць аб нейкiм дзеячы цi на доме, дзе ён жыў, цi ў iншым месцы.Чорная дошка — тут адваротнае, чалавек трапляе на яе за тое, што недзе ў нечым схiбiў цi яшчэ горш. — тут адваротнае, чалавек трапляе на яе за тое, што недзе ў нечым схiбiў цi яшчэ горш.Ад дошкi да дошкi — прачытаць нешта ад пачатку да канца. Пайшло гэта з тых часоў, калi вокладкi ў кнiг былi дашчаныя. — прачытаць нешта ад пачатку да канца. Пайшло гэта з тых часоў, калi вокладкi ў кнiг былi дашчаныя.Разбiцца ў дошку — зрабiць усё ад цябе магчымае. — зрабiць усё ад цябе магчымае.Свой у дошку — значыць, безумоўна свой, да канца. Зноў успомнiлася. За жыццё мне шмат разоў даводзiлася ўдзельнiчаць у хаўтурах у якасцi капача. Выкопваць магiлу, закопваць труну з чалавекам. Дык вось, калi пачынаеш апошнюю справу, першыя камякi зямлi гучна стукаюць па дошках труны. Своеасаблiвы, самотны стук. — значыць, безумоўна свой, да канца. Зноў успомнiлася. За жыццё мне шмат разоў даводзiлася ўдзельнiчаць у хаўтурах у якасцi капача. Выкопваць магiлу, закопваць труну з чалавекам. Дык вось, калi пачынаеш апошнюю справу, першыя камякi зямлi гучна стукаюць па дошках труны. Своеасаблiвы, самотны стук.Ставiць на адну дошку — некага, магчыма, i незаслужана параўноўваць з iншай асобай. — некага, магчыма, i незаслужана параўноўваць з iншай асобай.Як дошка — так кажуць пра вельмi худога чалавека. — так кажуць пра вельмi худога чалавека.Тоўстая дошка, якая можа пайсцi i на той жа парог у хаце, называецца дыляй. Той дрэваапрацоўчы станок, на якiм мы з бацькам распускалi бярвенне на дошкi i дылi таксама, мацi прадала: навошта ж iржавець, я на iм працаваць не навучыўся. А вось дылi яшчэ з тых часоў засталiся, ляжаць сабе на гарышчы, магчыма, калi спатрэбяцца. Калi дошка патрэбная гладкая, тонка апрацаваная, яе габлююць. Гэблiк цi рубанак — простая рэч таксама. Драўляны корпус i сталёвы нож у iм. Але габляванне — тонкая i зусiм няпростая справа. Цяпер габлюе рэдкi майстар, бо ўсё робяць станкi. Але ж адгабляваная ўручную дошка адразу адрознiцца ад апрацаванай станком. Нешта ў ёй ёсць сваё, непаўторнае. Ёсць у нашай мове яшчэ адно амаль што страчанае слова — дашчыць. Нешта насцiлаць цi вырабляць з дошак. Вось яшчэ адно назiранне. Шмат гадоў таму два адстаўныя вайскоўцы пачалi ў Паставах сваю справу. Апрацоўвалi ў гаражы дошкi, выраблялi дзверы. Сёння ў iх цэлы мэблевы цэнтр, у якiм працуюць сотнi людзей. Прадпрымальнiкi сталi заслужана багатымi людзьмi, пабудавалi на розных вулiцах Пастаў два аднолькавыя прыгожыя дамы. I такiм плотам iх задашчылi, што мiнаку не бачна нiчога, што робiцца ў iх падворках. Што ж, кожны мае права хаваць ад староннiх вачэй сваё жыццё. Яшчэ мне ўспомнiлася даўняя, у маладосцi, паездка ў Сiбiр. Мы, маладыя паэты, выступалi тады на нафтавых i газавых радовiшчах поўначы Цюменскай вобласцi. На гэтых радовiшчах стаялi невялiкiя пасёлкi нафта- i газаздабытчыкаў. Звычайныя бочкi-балкi, знутры абсталяваныя для жыцця чалавека. А вось дарожкi да гэтых балкоў былi спрэс задашчоныя. Iнакш па гразi, якая ўтваралася летам над вечнай мерзлатой, прайсцi было нельга. Прайсцi па дошчачцы. Не ведаю як цяпер, а зноў жа ў часы маёй маладосцi i я, i мае сябры былi не ўзорна-паказальнымi. Неабыякава, а з пiэтэтам сябравалi з алкаголем. На танцах траплялi ў розныя канфлiкты. I вось калi аказвалiся ў мiлiцыi — першым выпрабаваннем было: прайсцi па адной дошчачцы на падлозе пастарунка. Прайшоў, не пахiснуўся — твая праўда, кроч па сваiх справах. А калi пахiснуўся на гэтай дошчачцы — ты ўжо падлягаеш далейшаму разгляду i сваiх учынкаў, i свайго стану. Дык будзем жа хадзiць па дошчачцы роўненька — i па рэальнай, якая на падлозе, i па той, што сiмвалiчная, у нашым жыццi. Алесь Касцень. г. Паставы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной з раённых арганiзацый выразалi яшчэ не старыя лiпы. Спатрэбiлася тэрыторыя для будаўнiцтва. Сябар даведаўся, выкупiў гэтыя лiпы, на лесапiлцы
|
|