21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Андора — Беларусь" — на першым нацыянальным

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Андора — Беларусь" — на першым нацыянальным

Спорт-тайм

 

Першы нацыянальны ў сераду, 10 верасня, пакажа ў прамым эфiры адборачны матч чэмпiянату свету 2010 года памiж нацыянальнымi зборнымi Беларусi i Андоры. Сустрэча пачнецца ў 20.00 па беларускiм часе. На працягу апошняга тыдня вялiся перамовы па закупцы правоў на тэлетрансляцыю.

Сяргей Пунько заваяваў "серабро"

Другi медаль з’явiўся ў скарбонцы зборнай Беларусi на Паралiмпiйскiх гульнях у Пекiне. На гэты раз плывец Сяргей Пунько заваяваў "серабро" на дыстанцыi 100 метраў брасам (1.09,97). Не было роўных на гэтай дыстанцыi ўкраiнцу Максiму Вераксу, якi ўстанавiў сусветны рэкорд — 1.07,46. Нагадаем, што днём раней у беларускай камандзе вызначыўся Дзмiтрый Салей. З новым дасягненнем планеты ён першынстваваў на стометроўцы батэрфляем.

Адразу трое беларусаў размясцiлiся ўслед за прызёрамi на спаборнiцтвах у трайным скачку ў катэгорыi F12. Чацвёртае месца заняў Аляксандр Кузьмiчоў з лепшым асабiстым вынiкам сезона (14,28), адстаўшы ад бронзавага прызёра Уладзiмiра Заеца з Азербайджана на 72 см. Беларусы Руслан Сiвiцкi (13,91 м) i Сяргей Бурдукоў (13,30 м) размясцiлiся на пятай i шостай пазiцыi.

Еўрапейская "бронза" на велатрэку

Беларуска Аксана Папко стала бронзавым прызёрам чэмпiянату Еўропы па велатрэку, якi праходзiў у Польшчы. Гэтага поспеху яна дасягнула ў гонцы па ачках на 25 км ва ўзроставай катэгорыi да 23 гадоў, набраўшы 24 балы. Ад брытанкi Элiзабэт Амiтстэд, якая заняла другое месца, наша суайчыннiца адстала на 3 ачкi. Узнагароду найвышэйшай пробы заваявала галандка Элен ван Дзiк (32). Нагадаем, раней у скрэтчы беларускi юнiёр Сяргей Пляско таксама падняўся на трэцюю ступень п’едэстала. Наступнае кантынентальнае першынство адбудзецца з 15 па 19 чэрвеня 2009 года на веладроме шматфункцыянальнага культурна-спартыўнага комплексу "Мiнск-арэна".

У Федэрэра — 13-ы тытул

Швейцарскi тэнiсiст Ражэ Федэрэр пяты раз запар выйграў адкрыты чэмпiянат ЗША (US Ореn) — апошнi ў гэтым сезоне турнiр серыi "Вялiкага шлема", агульны прызавы фонд якога складае больш за 20 млн долараў. У фiнале Федэрэр абыграў брытанца Эндзi Мюрэя — 6:2, 7:5, 6:2. Поспех у Нью-Ёрку стаў для швейцарца 13-м на турнiрах "Вялiкага шлема". Ён наблiзiўся да абсалютнага рэкорду амерыканца Пiта Сампраса, якi выйграў 14 турнiраў "Вялiкага шлема". Для 21-гадовага Эндзi Мюрэя, якi выбіў з барацьбы Надаля, фiнал US Ореn стаў першым у кар’еры на турнiрах "Вялiкага шлема", а яго суайчыннiкi не праходзiлi так далёка з 1997 года. Федэрэр, завяршаючы сёлетнi сезон, заявiў аб рашучасцi пераўзысцi дасягненне легендарнага Пiта Сампраса i не спыняцца на 13 тытулах. Швейцарац мае намер таксама вярнуць сабе званне першай ракеткi свету, якое ён утрымлiваў 237 тыдняў запар.

Рывалда дэбютаваў ва Узбекiстане

Чэмпiён свету па футболе 2002 года Рывалда, якi на мiнулым тыднi далучыўся да ўзбекскага клуба "Бунедкор", правёў першы матч за сваю новую каманду. 7 верасня бразiлец узяў удзел у таварыскай сустрэчы з бекабадскiм "Металургам" i дапамог "Бунедкору" атрымаць буйную перамогу з лiкам 5:1, паведамляе афiцыйны сайт ташкенцкага клуба. У другiм тайме Рывалда зарабiў пенальцi, якi рэалiзаваў яго аднаклубнiк Хасэ Луiс Вiльянуэва. Адзначым, што гэты матч стаў першым у складзе "Будзенкора" для яшчэ аднаго навiчка каманды бразiльца Луiзао. Афiцыйны дэбют Рывалда ў "Бунедкоры" можа адбыцца 11 верасня , калi каманда з Ташкента правядзе выязны матч чэмпiянату Узбекiстана супраць клуба "Машал" з Мубарэка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы нацыянальны ў сераду, 10 верасня, пакажа ў прамым эфiры адборачны матч чэмпiянату свету 2010 года памiж нацыянальнымi зборнымi Беларусi i Андоры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика