Каштоўная лялька
Каштоўная лялька
Бацькi сямiгадовай Джэмi Армстронг заплацiлi каля тысячы фунтаў стэрлiнгаў, каб вярнуць дачцэ згубленага плюшавага мiшку, без якога яна не магла спаць. Сям’я вярнулася з адпачынку ў Англiю, калi была выяўлена страта мядзведзя. Аказалася, што Аранжавы Тэд завяршыў летняе падарожжа не дома, а ў бюро знаходак у iспанскiм аэрапорце. Бацькi вырашылi абавязкова вярнуць цацку, якой ужо больш за 50 гадоў. Па iх просьбе сяброўка сям’i, якая працуе ў буйным турыстычным агенцтве, разаслала больш чым тысячы сваiх калег пiсьмы з просьбай забраць цацку, калi раптам нехта з iх апынецца непадалёк ад бюро знаходак. Мiшку прывезлi спачатку ў Францыю, затым у iншае графства на поўначы Англii, i толькi апошнiя 320 км мядзведзю давялося пераадолець у менш камфортных умовах — у паштовай пасылцы. У агульнай складанасцi на тэлефонныя размовы, авiябiлеты, паслугi пошты сям’я патрацiла каля тысячы фунтаў. Вырашана, што больш Аранжавы Тэд нiкуды не паляцiць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бацькi сямiгадовай Джэмi Армстронг заплацiлi каля тысячы фунтаў стэрлiнгаў, каб вярнуць дачцэ згубленага плюшавага мiшку, без якога яна не магла спаць
|
|