Сам ужываў наркотыкi i "клапацiўся" аб iншых
Сам ужываў наркотыкi i "клапацiўся" аб iншых
У адну з устаноў аховы здароўя Светлагорска прыйшоў малады чалавек i прапанаваў свой тавар у спецыяльным пакеце. То быў парашок белага колеру, афiцыйная назва якога — метадон. Асаблiва небяспечны наркатычны сродак. У гэты самы, як гаворыцца, цiкавы момант 29-гадовы "бiзнэсмен" i быў затрыманы аператыўнай групай упраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi. І гэта невыпадкова, бо раней за падобнага роду "аперацыi" хлопец быў тройчы асуджаны i на гэты раз адбываў умоўнае пакаранне. Зрабiць бы яму з усяго належныя высновы, дык не. Мала таго, што сам быў аматарам наркатычнага дурману, дык "клапацiўся" аб тым, каб такiмi ж сталi i iншыя. За ўказанае яму пагражае пазбаўленне волi на тэрмiн да 12 гадоў. Цяпер праводзяцца следчыя дзеяннi па выяўленнi саўдзельнiкаў злачынства i каналаў дастаўкi наркотыкаў у рэгiён. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Заснуў за рулём КамАЗаУ Полацкiм раёне а трэцяй гадзiне ночы на дарозе Полацк — Глыбокае ля вёскi Рагачы з’ехаў у кювет i перакулiўся КамАЗ-5410. У вынiку гэтага ДТЗ ад атрыманых траўмаў 50-гадовы вадзiцель загiнуў на месцы здарэння, а яго 47—гадовая пасажырка з траўмамi была шпiталiзаваная ў полацкую бальнiцу. Самая верагодная прычына аварыi — кiроўца заснуў за рулём. Аляксандр ПУКШАНСКI. За начны падвоз пасажыры разлічылiся...Іх было двое, тых пасажыраў, прыблiзна 25-гадовага ўзросту. Яны папрасiлi ўладальнiка легкавушкi падвезцi iх на вулiцу Савецкую, на што той згадзiўся. I калi ён даставiў хлопцаў у прызначанае месца, замест грашовага разлiку апошнiя пусцiлi ў ход супраць яго шкляную бутэльку. Бiлi куды папала, у тым лiку па галаве. А ў дадатак да ўсяго нягоднiкi адабралi ў мужчыны мабiльны тэлефон i сто тысяч рублёў. Вось дык падзарабiў чалавек. Усё гэта адбылося ў Гомелi ў чатыры гадзiны ранiцы. Упадабаў бомж кароўАдразу дзвюх з малочнатаварнай фермы КСУП "Камсамольск", што ў Рэчыцкiм раёне, накiнуў на iхнiя шыi вяроўкi ды i павёў сабе куды трэба. Ды няўдача для яго: мiлiцыя спрацавала аператыўна. А вось у двух iншых выпадках зладзюгi жывёл пакуль не знойдзены. Нехта ўкраў каня ў КСУП "Акцяброва" Кармянскага раёна i парсюка ў жыхаркi вёскi Крутое Чачэрскага раёна. Вучыў брата. Сякерай А калi дакладней, дык абухом. Здарылася гэта пасля таго, як двое гамяльчан "раздавiлi" бутэльку спiртнога (а можа, i не адну) i пачалi высвятляць, хто самы практычны з iх. Маладзейшы, здаецца, даказаў, што гэта ён. Аднак старэйшы катэгарычна быў не згодзен i ў доказ свайго пункту гледжання тры разы запар у час рукапашнай атакi агрэў таго абухом сякеры па галаве. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адну з устаноў аховы здароўя Светлагорска прыйшоў малады чалавек i прапанаваў свой тавар у спецыяльным пакеце. То быў парашок белага колеру, афiцыйн
|
|