Ушанавалі алiмпiйцаў
Ушанавалі алiмпiйцаў
Дзецi i дарослыя выстраiлiся ў чэргi, каб атрымаць аўтографы i сфатаграфавацца з алiмпiйскiмi чэмпiёнамi i прызёрамi. Вiншаваннi магiляўчан прымалi Аксана Мянькова, Аляксандр i Андрэй Багдановiчы, Андрэй Арамнаў, Андрэй Рыбакоў, Андрэй Мiхневiч. На трыбунах Магiлёўскага легкаатлетычага манежа "Алiмпiец" не было свабодных месцаў на ўшаваннi спартсменаў — выхаванцаў вобласцi, якiя заваявалi медалi i паказалi высокi вынiк на Пекiнскай алiмпiядзе, а таксама iх трэнераў i бацькоў. — Мы ўсе былi разам з вамi, перажывалi i хвалявалiся, — сказаў спартсменам старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура. — Калi вы перамагалi, на радзiме нават у мужчын з моцнымi нервамi паказвалiся слёзы. Слёзы гордасцi за вас i Беларусь. Алiмпiйцаў узнагародзiлi ганаровымi граматамi, грашовымi прэмiямi, каштоўнымi падарункамi ад прадпрыемстваў. Імёны чэмпiёнаў i прызёраў Пекiна занясуць у Кнiгу Славы Магiлёўшчыны. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзецi i дарослыя выстраiлiся ў чэргi, каб атрымаць аўтографы i сфатаграфавацца з алiмпiйскiмi чэмпiёнамi i прызёрамi. Вiншаваннi магiляўчан прымалi Ак
|
|