Новости потребкооперацииКурс — на специализацию Кооператоры Дзержинского райпо взяли курс на специализацию промышленной торговли в городе. Более года, например, работает магазин «Будаўнiк» ЧУП «Кооппромторг», среднемесячный товарооборот которого составляет 100 млн. руб. Все современное, необходимое для ремонта здесь можно приобрести по доступным ценам. Именно в Год здоровья правление Дзержинского райпо приняло решение о преобразовании фирменной секции по продаже парфюмерно-косметических товаров магазина № 8 в г. Дзержинске в магазин «Спорт-мастер». Кооператоры заранее просчитали, что открытие должно окупиться. Устойчивым спросом пользуется спортивный, туристический инвентарь. Интересуются жители и дорогостоящими скутерами, велотренажерами, мебелью для отдыха. Кстати, товар можно приобрести в кредит, а также сделать предварительный заказ. В планах правления райпо — открытие специализированного магазина «Мастер» в г. Фаниполе по торговле стройматериалами. Наталья КУЛЕШ, председатель профкома Дзержинского райпо --------------------------------- В выходные — на базу отдыха Живописные места облюбовали для досуга щучинские кооператоры Деревня Бершты самая отдаленная от райцентра и самая крупная в Щучинском районе. Она размещена в живописном месте: рядом большое озеро, огромный массив леса. Все эти достопримечательности местное райпо постаралось сполна использовать для содержательного отдыха своих работников. Очень кстати пригодились помещения бывшей участковой больницы. Для услуг отдыхающих предоставлены двухместные комнаты. Стоимость проживания одного человека составляет двенадцать тысяч рублей в сутки. Здесь можно купить продукты, напитки, есть туристский инвентарь. Сейчас изготавливается проектно-сметная документация на реконструкцию базы отдыха. В ближайшее время появятся гостиница, баня, бильярд. — Количество желающих провести здесь выходные или отпуск растет, — замечает председатель правления Щучинского райпо Сергей Лях. – И людям хорошо, и потребкооперация с прибылью. --------------------------------- У штатным раскладзе… «Дзед Мароз» Вядома ж гэта трэба разумець не ў прамым сэнсе. I ў той жа час большасць прадпрыемстваў спажыўкааперацыi цяпер не хвалюецца за надзейную захаванасць любых тавараў i прадуктаў харчовага асартыменту. Асаблiва пасля набыцця яшчэ 45 адзiнак сучаснага халадзiльнага абсталявання. Таму толькi ў параўнаннi з леташнiм перыядам у раёне ўзрос продаж мяса, птушкi i каўбасных вырабаў у 1,3 раза. Няспынна павялiчваецца рэалiзацыя ( асаблiва ў летнюю спёку) марожанага, мiнеральнай вады, iншых безалкагольных напояў i сокаў. Увогуле Бешанковiцкае райспажыўтаварыства пад кiраўнiцтвам старшынi праўлення Галiны Галенкi, як кажуць, наступае на пяты традыцыйным лiдэрам — калегам з Пастаўскага, Сенненскага i Вiцебскага райпо. Па вынiках мiнулага года бешанковiцкiя кааператары прызнаны лепшымi ў сiстэме Вiцебскага аблспажыўсаюза. Таму сёлета яны настойлiва падмацоўваюць узяты рубеж. Бадай што галоўным арбiтрам тут з’яўляецца клiент. А гэта 21-тысячнае насельнiцтва рэгiёна ды яшчэ шматлiкiя госцi. Доля спажыўкааперацыi на раённым рынку тавараў ужо перавысiла 65 працэнтаў, а грамадскага харчавання — больш за 83 працэнты. Паспяхова развiваецца ў раёне гандаль. У iнфраструктуры райцэнтра, а таксама ў аграгарадках, на ажыўленай трасе Сянно—Бешанковiчы пачаў дзейнiчаць шэраг новых магазiнаў. Усе яны маюць не толькi прывабны знешнi выгляд, а i прыстойны ўнутраны «змест». Да самага сучаснага гандлёвага абсталявання абавязкова даецца ў камплект сервiс «Дзеда Мароза». Прасцей кажучы, халадзiльнiкi i маразiльнiкi для захоўвання прадуктаў, якiя хутка псуюцца. Толькi пры такiм сервiсе апошняе iм не пагражае. --------------------------------- I швец, i жнец, i на дудзе iгрэц… Сябры пастаўскiх кааператараў па-добраму жартуюць, што тыя жывуць, як дзяржава ў дзяржаве. У тым сэнсе, што ў iх неверагодна шматпрофiльная гаспадарка. Для прыкладу, прадпрыемства «Каапнарыхтпрамгандаль» мае ўласны жывёлазабойны цэх i асаблiва плённа займаецца нарыхтоўкай сельскагаспадарчай сыравiны. Ужо недалёка той час, калi месячны аб’ём нарыхтовак наблiзiцца да мiльярднай адзнакi. Свайго роду вiзiтоўкай пастаўскiх нарыхтоўшчыкаў можна лiчыць квасiльна-засолачны цэх магутнасцю ў 300 тон, гароднiнабульбасховiшча на 1000 тон, сховiшча для садавiны на 270 тон, склад другаснай сыравiны плошчай 400 кв. метраў i склад пушнiны, жывёлагадоўчай сыравiны плошчай 756 кв. метраў, жывёлазабойны цэх на 27 тон у змену, некалькi грыбаварань… I ўсё гэта цяпер круцiцца-верцiцца з неверагоднай напругай. Ствараецца запас усялякай сыравiны на мiжсезонне. Хоць i з рознай прадукцыяй, але ў адзiны агульны кааператыўны «кацёл» шчыруюць вытворчыя цэхi першага каапгандлю па выпуску швейных i ткацкiх вырабаў. Пастаянна пашыраецца сфера паслуг для насельнiцтва. Iх аб’ём дасягае чвэрцi мiльярда рублёў у год. Жыхарам раёна прадастаўляецца ўжо каля трох дзесяткаў вiдаў платных бытавых паслуг — i пералiк гэты няспынна расце. --------------------------------- Гандаль на колах У так званых аўталавак не iснуе мiжсезоння: у любы час, у любое надвор’е накручваюць iх калёсы сотнi i тысячы кiламетраў. Прытым у самую што нi на ёсць тмутаракань. Амаль паўтары сотнi аўтамагазiнаў Вiцебскага аблспажыўсаюза штодзень разбягаюцца па вызначаных маршрутах. Сярэднемесячная выручка складае прыкладна 25 мiльёнаў рублёў на адну аўталаўку, як iх па завядзёнцы называюць у народзе. Ёсць сярод дальнабойшчыкаў мясцовага маштабу i свае рэкардсмены. Ужо на працягу некалькiх гадоў вадзiцель аўтамагазiна Вiцебскага раённага спажывецкага таварыства Мiкалай Мацюшкоў падвойвае сярэднеабласную выручку. Цяпер у яго за месяц праз касу праходзiць да 50 мiльёнаў рублёў. Абслугоўвае ветэран спажыўкааперацыi пераважна жыхароў Лятчанскага сельсавета — 25 населеных пунктаў. I ўсюды паспявае, каб завезцi неабходныя тавары амаль для паўтары тысячы жыхароў глыбiнкi. За шмат гадоў плённай работы Мiкалай Мацюшкоў ведае ўсiх сваiх пакупнiкоў не толькi ў твар, а нават па iменi i прозвiшчу. У такiх высокаквалiфiкаваных прадаўцоў мабiльнага гандлю не сорамна павучыцца калегам з iншых раёнаў Прыдзвiння. Вiталiй ФЁДАРАЎ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кооператоры Дзержинского райпо взяли курс на специализацию промышленной торговли в городе
|
|