21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Холад і на наступным тыднi

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Холад і на наступным тыднi

У пятнiцу i выхадныя Беларусь будзе знаходзiцца пад уплывам халоднага арктычнага паветра, паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра.

Будзе даволi воблачна, месцамi пройдуць дажджы. Сапраўды моцныя дажджы чакаюцца ў суботу. Тэмпература паветра ў суботу i нядзелю ўначы 1—7 цяпла, месцамi на глебе замаразкi ад 0 да мiнус 2 градусаў, удзень толькi 5—12 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, даволi халоднае i воблачнае надвор’е захаваецца ў краiне i ў першай палове наступнага тыдня. Чакаецца, што тэмпература паветра ўначы будзе ў межах 3—8 градусаў, месцамi невялiкiя замаразкi, удзень — 7—13 цяпла. Сiноптыкi разлiчваюць, што iстотна пацяплее толькi блiжэй да наступных выхадных.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Фальшывы "заказ"

У Мiнску правахоўнiкi затрымалi "кiлера", якi, за права на жыццё, патрабаваў у жанчыны, якую яму нiбыта заказалi забiць, 15 тысяч еўра.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, 22-гадовы прайдзiсвет патэлефанаваў 32-гадовай жанчыне i паведамiў, што павiнен за грошы з ёй расправiцца. Аднак прапанаваў перакупiць "заказ" сваёй патэнцыйнай ахвяры: маўляў, за вышэйзгаданую суму гатовы перагледзець "кантракт" не на карысць яе ворага. Махляра затрымалi пасля таго, як ён атрымаў ад жанчыны на вулiцы Працоўнай частку "адкупных" — 10 тысяч долараў ЗША.

Ігар ГРЫШЫН.

 

3500 вучняў эвакуявалi з гiмназiй...

У Мiнску пасля тэлефоннага званка без чвэрцi восем ранiцы на спецлiнiю "102" невядомага давялося тэрмiнова выводзiць з будынкаў трох навучальных устаноў 3500 вучняў i выкладчыкаў.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, "дабрадзей", сiгнал ад якога паступiў з таксафона, размешчанага па праспекце Незалежнасцi, папярэдзiў праваахоўнiкаў пра тое, што сталiчныя гiмназii №№ 6, 7 i 8 замiнiраваныя. Супрацоўнiкi Савецкага i Партызанскага РУУС, групы размiнiравання спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" i адной з вайсковых часцей, што працавалi на месцы здарэння, нi ў адной з устаноў "бомбаў" не знайшлi. Што ж датычыцца "жартаўнiка", то яго цяпер спрабуюць адшукаць, а па факце ўзбуджана крымiнальная справа.

Iгар ГРЫШЫН.

 

На дарозе загiнула немаўля

У Брэсцкiм раёне памiж вёскамi Косiчы i Вялiкая Курнiца аўтамабiль вылецеў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з другiм аўтамабiлем.

У аўто вiноўнiка ДТЗ знаходзiлася сям’я: бацька, мацi i трое дзяцей. У вынiку аварыi жанчына з цяжкiмi траўмамi трапiла ў бальнiцу. Малодшы сын, якому споўнiлася толькi два месяцы, загiнуў на месцы. Двое старэйшых дзяцей знаходзяцца на абследаваннi ў абласной дзiцячай бальнiцы.

Яна СВЕТАВА.

 

Мы — не статысты ў Еўропе

У Польшчы ў горадзе Крынiца адкрыўся ХVIII Эканамiчны форум. У iм удзельнiчае беларуская дэлегацыя на чале з намеснiкам прэм’ер-мiнiстра Андрэем Кабяковым.

У час работы форуму ён выступiў з дакладам на пленарнай сесii па актуальнай i iнтрыгуючай тэме" Еўрапейскiя дылемы. Цэнтральная Еўропа: партнёр цi статыст?" Кiраўнiк беларускай дэлегацыi ў рамках форуму сустрэўся з вiцэ-прэм’ерам, мiнiстрам эканомiкi Польшчы Вальдэмарам Паўляком. Былi абмеркаваны шляхi пашырэння гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. А яно апошнiм часам набыло станоўчую дынамiку. За 7 месяцаў 2008 года гандлёвы абарот вырас на 70 працэнтаў i дасягнуў 1773,6 млн долараў ЗША. Пры гэтым беларускi экспарт вырас на 88,4 працэнта (да 1147,3 млн долараў, а польскi — на 44,2 працэнта (626,2 млн долараў).

Як паведамiла прэс-служба беларускага пасольства ў Варшаве, таксама адбылася кароткая гутарка Андрэя Кабякова з прэм’ер—мiнiстрам Польшчы Дональдам Тускам. Яны абмянялiся думкамi наконт цяперашняга стану двухбаковых гандлёва-эканамiчных адносiнаў.

Леанiд Тугарын.

 

Аляксандраў дзень

Сёння ў храме Аляксандра Неўскага ў Мсцiславе адбудзецца прастольнае свята. Праваслаўная царква адзначае 12 верасня Дзень памяцi святога князя.

Храм пабудавалi ў другой палове ХIХ стагоддзя i асвяцiлi ў гонар Аляксандра Неўскага. Cёння ранiцай сюды iмкнуцца праваслаўныя вернiкi на святочнае богаслужэнне, якое вядзе епiскап Магiлёўскi i Мсцiслаўскi Сафронiй.

— У нашым храме знаходзiцца абраз Аляксандра Неўскага — паведамiў дабрачынны Мсцiслаўскай акругi протаiерэй Аляксандр Ганчарук. — У ім ёсць частка мошчаў вялiкага палкаводца. Некалькi гадоў таму я прывёз з Санкт-Пецярбурга, з Аляксандра-Неўскай лаўры, дзе пакоiцца святы князь.

Iлона Iванова.

 

А на агародзе закапаныя яшчэ 17 шкур дзiка...

У вёсцы Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна на прыватным падворку непрацуючага грамадзянiна ў хляве былi знойдзены рогi i мяса лася. А на агародзе былi закапаныя яшчэ 17 шкур дзiка i па шкуры лася i казулi. Гаспадар прызнаўся, што ўдзельнiчаў у незаконных паляваннях. У яго былi канфiскаваны паляўнiчыя ружжы "Алень" з аптычным прыцэлам i ТОЗ-63, а таксама дзяржпасведчанне на права палявання. Падчас разбору таксама быў устаноўлены ўдзел у незаконных паляваннях яшчэ аднаго грамадзянiна. У апошняга таксама канфiскаваны два паляўнiчыя ружжы i дзяржпасведчанне...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу i выхадныя Беларусь будзе знаходзiцца пад уплывам халоднага арктычнага паветра, паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты службы гiдраметэапрагнозаў Р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика