Скаргі разгледжаны
Скаргі разгледжаны
Апошнiя спробы аспрэчыць рашэнне Цэнтр-выбаркама аб адмове ў рэгiстрацыi скончылiся няўдачай Вярхоўны Суд учора завяршыў разгляд скаргаў тых, каму было адмоўлена ў рэгiстрацыi кандыдатамi ў дэпутаты. Рэзюмэ такое: пададзена 19 скаргаў, адну з iх забраў заяўнiк, а яшчэ па адной было адмоўлена ва ўзбуджэннi справы з-за таго, што прапушчаны тэрмiн абскарджання. Такiм чынам, з вынясеннем рашэння разгледжана 17 скаргаў. Дзве з iх (аб чым мы пiсалi раней) задаволены, у астатнiх выпадках Вярхоўны Суд падзялiў пазiцыю Цэнтр-выбаркама i не знайшоў падстаў для рэгiстрацыi заяўнiкаў кандыдатамi ў дэпутаты. А колькi спробаў аспрэчыць рашэннi ЦВК у Вярхоўным Судзе рабiлася на мiнулых выбарах? Як паведамiлi нам у арганiзацыйна-прававым аддзеле Цэнтральнай камiсii, у 2004 годзе было пададзена 60 скаргаў на адмову ў рэгiстрацыi кандыдатамi ў дэпутаты. Атрымлiваецца, што нязгодных з рашэннем Цэнтр-выбаркама на гэтых парламенцкiх выбарах прыблiзна ў тры разы менш. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiя спробы аспрэчыць рашэнне Цэнтр-выбаркама аб адмове ў рэгiстрацыi скончылiся няўдачай
|
|