21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праграма кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праграма кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

 

Аляксандра Дабравольскага (Свiслацкая выбарчая акруга № 94),
(Свiслацкая выбарчая акруга № 94),

Валянцiны Палевiковай (Купалаўская выбарчая акруга № 95),

(Купалаўская выбарчая акруга № 95),

Кацярыны Маласаевай (Коласаўская выбарчая акруга № 106).

(Коласаўская выбарчая акруга № 106).

Мы прапаноўваем сваю Праграму, шлях да вольнай i квiтнеючай Беларусi.

Поўны тэкст Праграмы чытайце на сайце www.ucpb.org .

Усiм людзям трэба жыць, кармiць сям’ю, гадаваць дзяцей. Але шалёныя цэны, як саранча, з’ядаюць нашы заробкi. Сацыяльных гарантый пазбавiлi пенсiянераў, дзяцей, "чарнобыльцаў", тых, каму яны больш за ўсiх патрэбны.

Беларусь — не бедная краiна. Мы ўмеем i любiм працаваць, а значыць, маем права жыць лепш.

Але цi ведаем мы праўду пра тое, куды iдуць народныя грошы? Хто спытаў у людзей, калi прымалiся рашэннi пра лiквiдацыю сацыяльных гарантый, пра кабальныя кантракты або пра прыгнёт прадпрымальнiкаў?

Чаму так адбываецца?

Чым менш кантролю над уладай, тым менш яна думае пра людзей.

Шмат хто баiцца адкрыта выказваць сваё меркаванне. Краiне неабходны сапраўдны парламент, дзе будуць людзi, якiя не маўчаць i не дадуць ашукваць народ. Такi парадак у Еўропе, дзе грамадзяне жывуць багата i вольна, таму што кантралююць сваю ўладу.

Кантроль народа над уладай дасць людзям новыя магчымасцi жыць лепш.

Усталяваць такi кантроль дапамогуць

АБ’ЯДНАНЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ СІЛЫ,

якiя не баяцца гаварыць праўду.

Службоўцы i прызначаныя дэпутаты абслугоўваюць тых, хто iх прызначыў. А сумленна абраныя дэпутаты ад АБ’ЯДНАНЫХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СIЛАЎ змогуць абаранiць справядлiвасць, дамагчыся кантролю над дзеяннямi ўладаў.

Кошт учорашняга палiтычнага выбару Беларусi — гэты страчаны час для мадэрнiзацыi эканомiкi, непавага да людзей, мiжнародная самаiзаляцыя i нiзкi аўтарытэт Беларусi ў свеце. Мы прапаноўваем грамадству новы выбар.

Наш выбар — у палiтыцы i дзяржаўным

будаўнiцтве

Дэмакратычная дзяржава, бяспечная краiна, адказны ўрад

рАб’яднаныя дэмакратычныя сiлы прапаноўваюць новы палiтычны шлях. Мы выступаем за Беларусь вольную, дэмакратычную i еўрапейскую. Мы прапаноўваем зрабiць уладу народнай, стварыць рэальнае партнёрства грамадства i дзяржавы. Мы — за жыццё па законе. Мы прапаноўваем пабудаваць дзяржаву, якой ганарацца грамадзяне. Наш выбар для Беларусi ў палiтыцы — гэта:

р Правядзенне палiтычнай лiбералiзацыi i паўнавартаснай палiтычнай рэформы:

l аднаўленне прынцыпу падзелу ўладаў;

l аднаўленне прынцыпу вяршэнства закона, iерархii прававых актаў;

l вяртанне Канстытуцыi статута вышэйшага заканадаўчага акта дзяржавы, скасаванне актаў заканадаўства, нормы якiх супярэчаць мiжнародным прававым стандартам;

l пераход на змешаную, мажарытарна-прапарцыйную сiстэму абрання парламента (50% на 50%);

l змяненне выбарчага заканадаўства з мэтай забеспячэння правядзення сумленных, дэмакратычных выбараў па стандартах АБСЕ i Рады Еўропы;

l зняцце ўсiх абмежаванняў у грамадзянскiх правах з грамадзян, якiя былi асуджаныя за сваю палiтычную дзейнасць, выплата iм бюджэтнага кампенсавання за маральную i матэрыяльную шкоду, зробленую дзяржавай;

р Правядзенне паўнавартаснай судовай рэформы:

l дэпалiтызацыя i дэiдэалагiзацыя судоў;

l прыняцце механiзмаў, якiя забяспечваюць рэальную фiнансавую незалежнасць судоў ад выканаўчай улады;

l развiццё недзяржаўнага арбiтража;

l увядзенне крымiнальнай адказнасцi суддзяў за асуджэнне грамадзян з-за iх палiтычных поглядаў i перакананняў.

р Забеспячэнне незалежнасцi сродкаў масавай iнфармацыi:

l прыняцце закона аб СМI, якi гарантуе дзейнасць грамадскага нацыянальнага тэлеканала, грамадскага радыё, прыватызацыя астатнiх тэлеканалаў, радыёстанцый;

l выйсце усiх органаў дзяржаўнага кiравання са складу заснавальнiкаў друкаваных СМI, продаж iх акцый на адкрытым аўкцыёне;

l увядзенне крымiнальнай адказнасцi дзяржаўных службоўцаў за грубыя парушэннi закона аб СМI, у тым лiку за адмову ў iнфармацыi аб дзейнасцi органаў i структур дзяржаўнага кiравання;

l адмена наяўнай прававой нормы супраць СМI аб абразе гонару i годнасцi Прэзiдэнта, iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь. Кожны грамадзянiн будзе мець аднолькавыя правы па абароне свайго гонару i годнасцi ў судзе;

р Забеспячэнне парламенцкага i грамадзянскага кантролю над дзейнасцю дзяржаўных органаў, у тым лiку спецслужбаў i сiлавых структур. Прыняцце змяненняў у заканадаўства аб спецслужбах, апiсанне механiзмаў парламенцкага кантролю, выразнае азначэнне сферы дзяржаўнай таямнiцы. Правядзенне адмiнiстрацыйнай рэформы — стварэнне празрыстага, падсправаздачнага, таннага i адказнага ўрада.

Наш выбар у эканомiцы

Сумленны рынак, канкурэнтны бiзнэс, дынамiчны рынак працы

Наш выбар для Беларусi ў сферы стварэння сумленнага рынку, падтрымкi канкурэнтнага бiзнэсу i развiццi дынамiчнага рынку працы — гэтае прыняцце наступных мераў:

l выраўнаванне ўмоў гаспадарання для прадпрыемстваў прыватнай i дзяржаўнай формаў уласнасцi;

l увядзенне адмiнiстрацыйнай i крымiнальнай адказнасцi за ўмяшанне ў гаспадарчую дзейнасць суб’ектаў гаспадарання не ўласнiкамi прадпрыемстваў;

l выключэнне з усiх нарматыўных прававых актаў палажэнняў, якiя прадугледжваюць канфiскацыю маёмасцi суб’ектаў гаспадарання;

l стварэнне ўмоў для адкрытай, а не кулуарнай прыватызацыi i ўдзелу ў ёй айчыннага бiзнэсу;

l стварэнне ўмоў для ўцягвання зберажэнняў насельнiцтва ў легальную сiстэму прадукцыйнага капiталу прыватнай формы ўласнасцi, у тым лiку для ўдзелу ў куплi акцый самых прыбытковых беларускiх прадпрыемстваў;

l адмена планаў для дзяржаўных органаў па збiраннi штрафаў, колькасцi пратаколаў i аб’ёму канфiскаваных тавараў;

l панiжэнне агульнай падатковай нагрузкi да 30% ад ВУП, пераход на сiстэму з трох падаткаў — без ПДВ, падатку на прыбытак, адваротных падаткаў i шматлiкiх пабораў;

l пераход на адзiны сацыяльны плацеж замест падаходнага падатку i падаткаў на фонд заработнай планы па стаўцы 15%;

l увядзенне патэнтавай сiстэмы для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Купля патэнта павiнна замяняць усе падатковыя плацяжы. Пасля дасягнення IП гадавога абароту $300 тысяч IП будуць выплачваць адзiн падатак з абарачэння ў памеры 5%;

l спрашчэнне бухгалтарскага ўлiку, скарачэнне дакументаабароту, пераход на мiжнародныя стандарты бухгалтарскай справаздачнасцi;

l рэалiзацыя прынцыпу "крэдыту падатковага даверу", вызваленне прадпрыемстваў з такiм статутам ад планавых праверак на працягу 7 гадоў;

l адмена лiцэнзавання рознiчнага гандлю, скарачэнне пералiку вiдаў дзейнасцi, на якiя патрэбны лiцэнзii, абмежаванне яго толькi тымi выпадкамi, якiя могуць мець непасрэдны, прамы ўплыў на жыццё i здароўе чалавека;

l выключэнне з Закона "Аб бюджэце" планавання сум прыбытку на аснове штрафаў i канфiскацый;

l увядзенне забароны на правядзенне рэйдавых падатковых праверак стацыянарных аб’ектаў гандлю i грамадскага харчавання;

l пераход на паўнавартасны заяўны прынцып рэгiстрацыi бiзнэсу;

l лiквiдацыя права органа, якi рэгiструе, лiквiдаваць камерцыйную арганiзацыю.

Наш выбар у сацыяльнай

палiтыцы

Сямейны дабрабыт, сучасныя веды, моцнае здароўе

Наш выбар для Беларусi для забеспячэння сямейнага дабрабыту, сучасных ведаў i моцнага здароўя — гэта правядзенне наступных мераў:

l пераход на сапраўды адрасную сiстэму сацыяльнай дапамогi iнвалiдам, пенсiянерам, маламаёмасным грамадзянам у выглядзе штомесячных грашовых выплат;

l забеспячэнне роўнага доступу да высакаякаснай адукацыi i аховы здароўя для ўсiх грамадзян, незалежна ад матэрыяльнага, сацыяльнага становiшча або месцы пражывання;

l захаванне на сённяшнiм узроўнi ўзросту выхаду на пенсiю, якая будзе налiчацца ў залежнасцi ад стажу i ўмоў працы;

l гарантыi моладзi на атрыманне першага працоўнага месца;

l уключэнне ў выдаткi сем’яў усiх выдаткаў на адукацыю дзяцей, неабкладанне гэтых сум падаткамi;

l усталяванне фiксаванай сумы выплаты: пры нараджэннi аднаго дзiцяцi 1000 еўра, другога дзiцяцi — 2000 еўра. Пры нараджэннi трэцяга дзiцяцi поўная сям’я атрымоўвае жыллёвы крэдыт пад 4% гадавых тэрмiнам на 20 гадоў;

l лiквiдацыя чэргаў у палiклiнiках i бальнiцах, камп’ютарызацыя медыцынскiх устаноў;

l якаснае лячэнне, развiццё паўнавартаснай страхавой медыцыны;

l даступнасць банкаўскiх крэдытаў, у першую чаргу, на жыллёвае будаўнiцтва;

l абнаўленне i своечасовы рамонт жыллёвага фонду;

l выразныя i стабiльныя правiлы прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя прафесiйныя навучальныя ўстановы, галоўным крытэрам якiх стане ўзровень ведаў абiтурыента;

l роўныя магчымасцi для адукацыйных устаноў усiх формаў уласнасцi, пачынаючы з дашкольных i заканчваючы вышэйшымi;

l 18-гадзiнная навучальная нагрузка для настаўнiкаў; 700-гадзiнная штогадовая навучальная нагрузка для прафесарска-выкладчыцкага складу;

l стыпендыя студэнтам, роўная не менш за два бюджэты пражытковага мiнiмуму;

l забеспячэнне ўсiх школ i ВНУ доступам да шырокапалоснага iнтэрнэту;

l поўная камп’ютарызацыя школ;

l дэiдэалагiзацыя адукацыi, пераход на стандарты ЕС у галiне навуковай працы.

Наш выбар у знешняй палiтыцы

Павага ў свеце, новыя магчымасцi

l аднаўленне мiжнароднага аўтарытэту Беларусi, ператварэнне краiны ў надзейнага i прадказальнага партнёра;

l уступленне ў Раду Еўропы на працягу года пасля правядзення прэзiдэнцкiх i парламенцкiх выбараў, падрыхтоўка да ўступлення ў Еўрасаюз;

l эфектыўнае выкарыстанне геаграфiчнага становiшча Беларусi, транзiтных магчымасцяў, садзейнiчанне супрацоўнiцтву памiж Усходам i Захадам;

l захаванне добрых адносiнаў з Расiяй, пераклад iх на ўзаемавыгадную рацыянальную аснову, умацаванне супрацоўнiцтва з Украiнай i ўсiмi краiнамi-суседзямi.

Мы, кандыдаты ад Аб’яднаных дэмакратычных сiлаў, прапаноўваем грамадзянам, бiзнэсу i дзяржаве новы выбар. Гэта сумленны выбар. Гэта выбар праўды, даверу да чалавека, падтрымкi нацыянальнага бiзнэсу i адказнасцi ўлады.

Наш выбар — гэта:

грамадскi кантроль за ўладай

дэмакратычная дзяржава, бяспечная краiна

адказны ўрад

сумленны рынак, канкурэнтны бiзнэс, дынамiчны рынак працы

сямейны дабрабыт

сучасныя веды

моцнае здароўе

Разам мы зможам гэтага дамагчыся. Для гэтага трэба аднавiць у краiне народаўладдзе. Трэба ўзгадаць пра пачуццё ўласнай годнасцi i сваю адказнасць за лёс Беларусi.

Тады ў нашай краiны будзе шанец.

Бо Беларусь заслугоўвае лепшага.

Галоўнае, за што мы выступаем, сказаў 150 гадоў таму Калiноўскi:

Не народ для ўрада, а ўрад для народа!

Падтрымайце кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сiлаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандра Дабравольскага, Валянцiны Палевiковай, Кацярыны Маласаевай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика