Тарыфная стаўка першага разраду павысіцца ў Беларусi да Br91 тыс. з 1 кастрычнiка
Тарыфная стаўка першага разраду павысіцца ў Беларусi да Br91 тыс. з 1 кастрычнiка
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, з 1 кастрычнiка 2008 года павысiцца да Br91 тыс. Адпаведны пакет дакументаў унесены ва ўрад на разгляд. Аб гэтым у Гомелi паведамiў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Беларусi Уладзiмiр Патупчык. 11—12 верасня Уладзiмiр Патупчык, старшынi абласных камiтэтаў па працы, занятасцi i сацабароне, аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, спецыялiсты мiнiстэрства азнаёмiлiся з работай стацыянарных устаноў сацабслугоўвання насельнiцтва Гомельскай вобласцi. Павышэнне тарыфнай стаўкi дасць магчымасць павялiчыць сярэднюю заработную плату ў бюджэтнай сферы прыблiзна на 21 працэнт. Нагадаем, што ў Беларусi ў красавiку гэтага года тарыфная стаўка першага разраду была павышана амаль на 4,3 працэнта i складае цяпер Br73 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, з 1 кастрычнi
|
|