21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

30 лёгкіх крокаў да даўгалецця: сэкс, кроў i памiдоры

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 лёгкіх крокаў да даўгалецця: сэкс, кроў i памiдоры

Праверым?

Заўсёды выкарыстоўваеце лiфт па дарозе на працу? Падымайцеся па ступеньках i падоўжыце сваё жыццё на некалькi гадоў!

Як высветлiлi вучоныя з Унiверсiтэцкага шпiталя Жэневы, забарона на выкарыстанне лiфтаў i эскалатараў на працоўным месцы вядзе да таго, што ў супрацоўнiкаў паляпшаецца агульнае самаадчуванне, змяншаюцца тлушчавыя адкладаннi i нармалiзуецца крывяны цiск.

Даўно вядома, што рэгулярныя фiзiчныя практыкаваннi — усяго каля паўгадзiны ў дзень — дапамагаюць прадухiлiць атлусценне, сардэчна-сасудзiстыя захворваннi, iнсульты i нават рак. Тым не менш, ёсць яшчэ шмат вельмi лёгкiх спосабаў падоўжыць сваё жыццё, пiша вядомы англiйскi таблоiд The Sun.   1. Займайцеся сэксам: актыўны палавы акт дапамагае знiзiць узровень халестэрыну i разагнаць кроў. Акрамя таго, падчас сэксу ў арганiзме актыўна выпрацоўваецца гармон шчасця эндарфiн. Асаблiва карысны сэкс ранiцай, паколькi ранiцай узровень цукру ў крывi досыць нiзкi, так што цела перапрацоўвае ў энергiю ўсе назапашаныя раней калорыi. 2. Смейцеся: вучоныя сцвярджаюць, што 15 хвiлiн смеху штодня падоўжаць ваша жыццё на 8 гадоў. 3. Дабаўляйце памiдоры ў бутэрброды: калi ў штодзённы рацыён дадаць крышку таматаў, рызыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў знiжаецца аж на 30 працэнтаў. 4. Чытайце дагары нагамi: стаўце перад сваiм мозгам нетрывiяльныя задачы i вы зразумееце, што з любой сiтуацыi ёсць выйсце. 5. Вярнiцеся да каранёў: вядома, што караняплоды запакаваныя прыродай з асобай дбайнасцю, так што вiтамiны ў iх не знiкаюць з часам, а толькi назапашваюцца. Бурак знiжае ўзровень халестэрыну i памяншае рызыку iнсульту, морква карысная для зроку, у той час як пастарнак знiжае рызыку пакутаваць ад астэахандрозу. 6. Не шкадуйце кроў: мужчыны-донары ў 17 разоў радзей пакутуюць ад сардэчных прыступаў. 7. Пазнайце сваю сям’ю блiжэй: паводле меркавання экспертаў з Медыцынскай Школы Гарварда, знаходжанне побач з мацi нармалiзуе цiск, а таксама дапамагае змагацца з алкагалiзмам. 8. Слухайце класiчную музыку: Бетховен супакоiць сэрца, знiзiць крывяны цiск i расслабiць мышцы, упэўненыя даследчыкi з Оксфардскага ўнiверсiтэта. 9. Танцуйце сальсу: усе танцы вельмi карысныя для здароўя, аднак, толькi танцуючы сальсу, вы спальваеце прынамсi каля 420 кiлакалорый у гадзiну. 10. Завядзiце сям’ю: як паказалi даследаваннi, якiя праводзiлiся на працягу 20 гадоў, жанатыя мужчыны жывуць на 3 гады даўжэй, чым халасцякi. 11. Не прыстасоўвайцеся пад грамадскую думку: вы пражывяце даўжэй, калi не будзеце хвалявацца аб тым, што пра вас думаюць навакольныя. Менш перажыванняў — менш стрэсу. 12. Ешце хлебныя скарынкi: у iх утрымлiваецца ў 8 разоў больш супрацьракавага антыаксiданту пранiлiзiну, чым ва ўсiм астатнiм бохане. 13. Не падскоквайце: паводле японскiх даследванняў, раптоўны гучны гук, як напрыклад, званок будзiльнiка, павышае рызыку сардэчнага прыступу ў людзей з высокiм крывяным цiскам. Справа ў тым, што з-за прыродных iнстынктаў арганiзм рэагуе на гучныя гукi так жа, як на папярэджанне аб небяспецы — выкiдам адрэналiну. 14. Займiцеся ўборкай дома: на працягу 20 хвiлiн памыйце вокны i 80 кiлакалорый як i не было, 20-хвiлiнная чыстка дывана з пыласосам абыдзецца стараннай гаспадарыны ў 90 кiлакалорый, i прасаванне спалiць 65 кiлакалорый. 15. Здабудзьце веру: рэгулярнае наведванне месцаў рэлiгiйнай глыбокай пашаны знiжае смяротнасць. 16. Вывучыце нешта новенькае: многiя людзi, якiя адсвяткавалi свой 100-гадовы юбiлей, кажуць, што абавязаныя сваiм даўгалеццем гульнi на музычным iнструменце або замежным мовам. 17. Сачыце за зубамi: калi чысцiць зубы кожны дзень, можна памаладзець на 6 гадоў, паколькi з ротавай поласцi выводзяцца шкодныя бактэрыi, здольныя выклiкаць сардэчна- сасудзiстыя захворваннi. 18. Спiце: але не занадта шмат. Даследаванне, апублiкаванае ў амерыканскiм навуковым часопiсе Archives Of General Psychiatry, паказала, што людзi, якiя спяць па 7 гадзiн у суткi, жывуць даўжэй за тых, хто спiць больш i тых, хто спiць менш. 19. Завядзiце хатняга гадаванца: уладальнiкi сабак i катоў менш схiльныя да стрэсу, да таго ж, у iх нiжэйшы крывяны цiск 20. Кiньце курыць: бо курэнне — гэта тая прычына смерцяў i хваробаў, якой лягчэй за ўсё пазбегнуць. 21. Жывiце за горадам: людзi, якiя жывуць у сельскай мясцовасцi, з большым пазiтывам глядзяць на жыццё, чым гарадскiя жыхары. 22. Ешце шакалад: па даных даследавання Гарвардскай Школы аховы здароўя, людзi, якiя спажываюць шакалад ва ўмеранай колькасцi, жывуць даўжэй за тых, хто любiць цукеркi. У шакаладзе ўтрымлiваюцца хiмiчныя рэчывы палiфенолы, якiя прадухiляюць развiццё сардэчных захворванняў i раку. 23. Зазiрнiце ва ўнiтаз: перад тым як змыць яго змесцiва, звярнiце ўвагу, цi няма там чаго-небудзь незвычайнага, напрыклад, крывi. Кроў на экскрэментах — гэта першы сiгнал раку кiшэчнiка, так што, калi бачыце штосьцi дзiўнае, неадкладна звярнiцеся да ўрача. 24. Чытайце этыкеткi: чым уважлiвей вы чытаеце этыкеткi на прадуктах, тым больш вы ведаеце аб тым, што спажываеце ў ежу, тым больш вы клапоцiцеся аб тым, каб сiлкавацца ЗДАРОВАЙ ежай. 25. Палюбiце часнок: часнок — гэта супер-прадукт для сэрца: рэагуючы з крывянымi целамi, алiцын, якi змяшчаецца ў часнаку, пашырае крывяныя сасуды i палягчае крывацёк. 26. Загарайце на сонцы: але не злоўжывайце. Усяго 15 хвiлiн у дзень забяспечаць вас неабходнай колькасцю вiтамiну D — гэты вiтамiн знiжае рызыку дыябету i дапамагае змагацца з дэпрэсiяй. 27. Выпiце кубачак гарбаты: чорнай або зялёнай — не важна. Апошнiя адкрыццi паказалi, што гарбатныя антыаксiданты душаць рост ракавых клетак, паляпшаюць здароўе зубоў, умацоўваюць косткi. 28. Любiце сябе: нават калi вы вельмi любiце сябе, не трэба несцiся стрымгалоў у рэстаран адзначаць гэтае каханне. Справа ў тым, што любiмыя заняткi, такiя, як шопiнг, так жа карысныя для здароўя, як i фiзiчныя практыкаваннi. 29. Выкiньце душавую шторку: як паказала практыка, шторка ў ваннай — гэта рассаднiк шкодных бактэрый i грыбковых спор, якiя могуць выклiкаць астматычныя рэакцыi. Лепш пастаўце шкляную засланку — яе прасцей вымыць i выцерцi. 30. Ешце арэхi: ужыванне ў ежу багатых на крэмнiй бразiльскiх арэхаў знiжае рызыку захворвання на рак на 40 працэнтаў, у той жа час любыя арэхi здольныя прадухiлiць дыябет. Аднак лепш аддаваць перавагу несалёнаму прадукту.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як высветлiлi вучоныя з Унiверсiтэцкага шпiталя Жэневы, забарона на выкарыстанне лiфтаў i эскалатараў на працоўным месцы вядзе да таго, што ў супрацоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика