Сэр Сыр
Сэр Сыр
Здароўе на талерцы
Галандскi, Лiтоўскi, Швейцарскi, Расiйскi, Лiмбургскi, Манастырскi... Бры, Фета, Гауда, Чэдэр, Ракфор, Камамбер, Пармезан, Мацарэла... Пералiчыць усе гатункi сыру проста немагчыма: iх у свеце — больш за 500. Сыр — паўнацэнны пажыўны прадукт, неабходны для збалансаванага харчавання ў любым узросце. Ён прыкладна на 1/3 складаецца з бялкоў, на 1/3 — з тлушчаў i на 1/3 — з вады, у "сухiм астатку" — бiялагiчна актыўныя арганiчныя злучэннi. Сыр захоўвае ўсе каштоўныя ўласцiвасцi зыходнага прадукту — малака, ды яшчэ i ў канцэнтраваным выглядзе. Так, у 100 г сыру пратэiнаў, тлушчаў, вiтамiнаў i мiкраэлементаў столькi, колькi ў 1,25 л малака. У сыры даволi шмат тлушчу: у 100 грамах — прыкладна трэць сутачнай патрэбы чалавека. Малочны тлушч — адзiн з самых смачных (ён i надае сыру непаўторны смак), хутка, лёгка i практычна цалкам засвойваецца. Да таго ж, у склад сыроў уваходзiць лецыцiн, якi ўплывае на страваванне i правiльны абмен тлушчаў у арганiзме, а таксама тлушча- i водарастваральныя вiтамiны. Так, вiтамiн А паляпшае зрок, ахоўвае скуру i слiзiстыя абалонкi, В2 (рыбафлавiн) садзейнiчае выпрацоўцы энергii, В12 уплывае на кроваўтварэнне. Багаты сыр i на солi кальцыю i фосфару. Сыр можа замянiць у рацыёне мясную ежу, таму яго так любяць вегетарыянцы. 200-грамовы кавалачак цалкам задаволiць сутачную патрэбу арганiзма ў жывёльных бялках. Водар сыру — i той карысны! Ён узбуджае апетыт. Каб атрымаць асалоду ад сапраўднага смаку сыру, дастаньце яго з халадзiльнiка за гадзіну да яды. Суп яечны з сырам Вам спатрэбiцца: 100 г пшанiчнага хлеба, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 200 г плаўленага сыру, 4 яйкi, 2 шклянкi мяснога булёну, пятрушка. 100 г пшанiчнага хлеба, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 200 г плаўленага сыру, 4 яйкi, 2 шклянкi мяснога булёну, пятрушка.Кавалачкi хлеба абсмажце на масле. На iх пакладзiце пласцiнкi плаўленага сыру i запячыце. У талерку змясцiце два абсмажаныя скрылькi хлеба, выпусцiце на кожны па яйку i залiце гарачым булёнам. Суп пасыпце зяленiвам пятрушкi. Салата з сырам "Мацарэла" Вазьмiце: 250 г сыру, 4 спелыя памiдоры, алiўкавы алей, соль, перац, свежае лiсце базiлiку. 250 г сыру, 4 спелыя памiдоры, алiўкавы алей, соль, перац, свежае лiсце базiлiку.Сыр нарэжце тонкiмi скрылькамi i гэтак жа — памiдоры. Выкладзiце на талерку скрылькi сыру, а зверху — памiдоры. Запраўце ўсё алеем, пасалiце... Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галандскi, Лiтоўскi, Швейцарскi, Расiйскi, Лiмбургскi, Манастырскi... Бры, Фета, Гауда, Чэдэр, Ракфор, Камамбер, Пармезан, Мацарэла... Пералiчыць усе |
|