21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гораду над Нёманам — 880 гадоў

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гораду над Нёманам — 880 гадоў

Напярэдаднi сённяшняга свята ў Гродне адчынiў дзверы першы гiпермаркет, якi прапануе пакупнiкам каля 20 тысяч найменняў тавару. А яшчэ адна знакавая падзея, адкрыццё пасля рэканструкцыi стогадовага Старога моста праз Нёман, адбудзецца крыху пазней, пасля выпрабаванняў на трываласць (дарэчы, чуткi аб трэшчыне ў апоры моста не маюць пад сабой нiякiх падстаў). Пасля чаго толькi практыкай будзе падведзены вынiк даўнiм спрэчкам сярод спецыялiстаў-горадабудаўнiкоў i тых, хто аналiзуе транспартныя патокi з пункту гледжання звычайнага шафёра: цi хопiць абласному цэнтру трох цяперашнiх мастоў альбо ўсё ж давядзецца будаваць i чацвёрты?

Задоўга да свята быў аб’яўлены конкурс на стварэнне слоў i музыкi гарадскога гiмна, у якiм маглi паўдзельнiчаць не толькi прафесiяналы, але i ўсе ахвотныя. На разгляд журы паступiла каля трыццацi кампазiцый, праўда, пераможцу пакуль не вызначылi. Мяркуецца, што пяць лепшых варыянтаў гэтага, можна сказаць, галоўнага гарадскога твора будуць прадстаўлены грамадскасцi падчас святочных мерапрыемстваў. А затым, мажлiва, сярод гараджан будзе праведзены своеасаблiвы рэферэндум.

А вось з яшчэ адным сiмвалам кожнага паважаючага сябе горада, гербам, у Гродне вызначылiся яшчэ ў ХVІ стагоддзi. Дакладней, яго падарыла гарадзенцам каралева Рэчы Паспалiтай Бона. Першыя пячаткi з выявай аленя святога Губерта з залатым крыжам памiж рагамi датаваныя 1565 годам. Навокал горада размяшчалiся багатыя паляўнiчыя ўгоддзi, а святы Губерт — гэта заступнiк паляўнiчых. Паводле легенды, аднойчы падчас палявання ён убачыў дзiвоснага аленя з гэтым залатым крыжам i, натхнёны такой з’явай, стаў узорным хрысцiянiнам, раздаў бедным усю сваю маёмасць.

Пазней да герба была дабаўлена агароджа, праз якую скача алень — як сiмвал свабодалюбства тутэйшага насельнiцтва, няспыннага руху наперад, пераадолення ўсiх перашкод. А блакiтны фон герба падкрэслiвае духоўнасць i высакароднасць горада. Дарэчы, дваццаць гадоў таму, падчас распрацоўкi сучаснага герба ў некаторых галовах з’явiлiся iдэi замянiць блакiтны фон на iншы, а залаты крыж памiж аленевымi рагамi — на чырвоную зорку. Але, дзякуй Богу i тагачасным уладам, гiстарычная канцэпцыя была захавана.

I хто сёння скажа, што герб арганiчна не звязаны з жыццём горада? Мяркуйце самi. Няспынны рух наперад — гэта дзесяткi новых прадпрыемстваў, лiдарства ў краiне ў будаўнiцтве жылля, аснашчэнне самым сучасным абсталяваннем бальнiц i палiклiнiк, кардынальна абноўленыя стадыён i фiзкультурна-аздараўленчы комплекс... А духоўнасць i высакароднасць — не толькi ў гiсторыка-культурных славутасцях каралеўскага горада, але i, мусiць, у тым, што тут палiчылi неабходным патрацiць вялiкiя сродкi на будаўнiцтва прытулку для бяздомных.

Вольфганг, нямецкi сябар майго стрыечнага брата, ужо даўно пачаў цiкавiцца наконт даты свята горада. У Гродна ён прыязджае амаль штогод i, кажа, быццам дадому. Вольфгангу вельмi падабаюцца нашы ўтульныя вулачкi, але найбольш — людзi, iх адкрытасць i добразычлiвасць. I ў гэтым, пэўна, адзiн з галоўных складнiкаў гарадзенскай аўры. У людзях, якiя адчуваюць сваю еднасць з родным горадам, адказнасць перад яго мiнулым, за сённяшнi i заўтрашнi дзень. У прафесiяналах, якiя iмкнуцца зрабiць горад зручным для жыцця, працы i адпачынку, упрыгожыць яго кветкамi i паркавымi скульптурамi. А таксама i ў тых, хто з болем у душы ўспрымае памылковыя, на iх думку, рашэннi i перажывае за магчымыя наступствы больш, чым за нешта асабiстае.

...Ужо некалькi гадоў у Гродне праводзiцца iнтэрактыўная гульня "Night Сitу" ("Начны горад". Людзi рознага ўзросту, прафесiй i сацыяльнага статусу ў любое надвор’е, у снег i дождж накiроўваюцца ў падарожжа па гарадзенскiх аб’ектах, выяўляючы шмат цiкавага ў самых нечаканых месцах. "Дзясяткi перачытаных старажытных фалiянтаў, энцыклапедый, эпасаў Гродзеншчыны...Напiсана 15 дысертацый па гiсторыi Гродна. Наш горад аказаўся ў цэнтры ўсiх гiстарычных падзей сусветнай культуры. Сам Да Вiнчы аказаўся гродзенцам. I Джаконда — наша дзяўчына. I ўсмiхалася яна нашаму гродзенскаму хлопцу, — з гумарам гаворыць адзiн з удзельнiкаў гэтай гульнi". А яго калега па захапленнi ўжо зусiм сур’ёзна сцвярджае: "Мы заразiлiся iдэяй адраджэння нашага цудоўнага, неардынарнага горада, вяртання яму заслужаных лаўраў квiтнеючага еўрапейскага горада, культурнага цэнтра Еўропы".

Са святам, Гродна!

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Фота Яраслава ВАНЮКЕВIЧА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi сённяшняга свята ў Гродне адчынiў дзверы першы гiпермаркет, якi прапануе пакупнiкам каля 20 тысяч найменняў тавару. А яшчэ адна знакавая п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика