21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму не ў пашане педагогi-пазашкольнiкi?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму не ў пашане педагогi-пазашкольнiкi?

На думку педагогаў, бацькi нi ў якiм разе не павiнны аказваць на сваё дзiця цiск пры выбары iм таго цi iншага гуртка, клуба або секцЙыi, бо толькi занятак па душы можа прынесцi дзiцяцi рэальную карысць. А вызначыцца з выбарам адразу могуць не ўсе: знаходзiцца ў працэсе пошуку — гэта нармальны стан любога дзiцяцi, якое iмкнецца да самарэалiзацыi. У сiлах бацькоў яму ў гэтым дапамагчы, штосьцi падказаць, параiць, але iх меркаванне i жыццёвы вопыт не павiнны быць вырашальнымi пры ажыццяўленнi выбару.

Увесь бягучы тыдзень быў прысвечаны ў нашай краiне сiстэме пазашкольнага выхавання, якая адзначае сёлета свой 90-гадовы юбiлей. Дарэчы, Рэспублiканскi тыдзень устаноў пазашкольнага выхавання i навучання праводзiцца ў Беларусi ўжо ў чацвёрты раз. І права на яго ўрачыстае адкрыццё перадаецца па эстафеце ад аднаго абласнога цэнтра iншаму. Сёлета гаспадарамi свята сталi гамяльчане. Мiж iншым, у плане развiцця тэхнiчнай творчасцi дзяцей Гомельшчына намнога апераджае ўсе iншыя рэгiёны краiны. Толькi ў Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце рыхтуюць педагогаў-арганiзатараў тэхнiчнай творчасцi, што, вiдавочна, i прыносiць свой плён...

— Усяго ў мiнулым навучальным годзе ў Беларусi дзейнiчалi 366 устаноў пазашкольнага выхавання i навучання i 29 905 аб’яднанняў па iнтарэсах, якiя ахоплiвалi больш як 384 тысячы дзяцей i прадстаўнiкоў моладзi, — паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры галоўны iнспектар упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Сяргей Малочнiкаў. — У гэтым навучальным годзе да iх далучылiся яшчэ дзве новыя ўстановы: у аграгарадку Васiлiшкi Шчучынскага раёна адкрыўся Цэнтр пазашкольнай работы, а ў Краснапольскiм раёне — Цэнтр турызму i краязнаўства дзяцей i моладзi. Ва ўсiх установах пазашкольнага выхавання i навучання былi распрацаваныя праграмы новых, прыцягальных для дзяцей i падлеткаў аб’яднанняў па iнтарэсах, сярод якiх "Класiчнае i камп’ютарнае чарчэнне", "Канструяванне сельскагаспадарчай тэхнiкi", "Камп’ютарная анiмацыя", "Генетыка i селекцыя", "Касмiчная бiялогiя", "Сельгасэкалогiя" i iншыя. Для рэалiзацыi гэтых i iншых праграм будуць адкрыты дадаткова 500 аб’яднанняў па iнтарэсах, што дазволiць павялiчыць ахоп навучэнцаў на 7,5 тысячы чалавек.

— Рэспублiканскi экалагiчны цэнтр дзяцей i юнацтва на сёння — гэта горад-сад, — расказвае яго дырэктар Лiдзiя Калiноўская. — На базе цэнтра створаны вучэбны эколага-бiялагiчны комплекс, якi налiчвае больш як 1600 вiдаў i гатункаў раслiн, з якiмi можна пазнаёмiцца, вандруючы па цудоўных куточках — аптэкарскiм агародзе, пладовым i ландшафтным садзе, саду гурманаў, фiлосафаў, разарыi, дэндрарыi, ракарыi i гэтак далей. Пачатковую экалагiчную адукацыю ў нашым цэнтры можна атрымаць у школе ранняга развiцця, разлiчанай на дзетак ад 2 да 6 гадоў. У цэнтры працуе Беларуская малая лясная завочная акадэмiя, навуковае таварыства навучэнцаў "Даследчык", творчая майстэрня "Блiкi", тэатр-студыя "Экастоп", народная студыя фiтадызайну "Флора", фальклорная студыя "Чараўнiца", ландшафтнае бюро. Сёлета мы адкрыем гурток па экадызайне, Арт-студыю i будзем засвойваць новы, вельмi актуальны напрамак бiялогii — эталогiю. Гэта навука, якая займаецца вывучэннем паводзiнаў жывёлiн, галоўным чынам у iх натуральным асяроддзi.

Этолагi спрабуюць, напрыклад, зразумець, як качаняты вучацца распазнаваць сваю мацi, як пчолы паведамляюць адна адной пра месцазнаходжанне багатай крынiцы нектару, што прымушае птушак з году ў год пераадольваць тысячы кiламетраў, не адхiляючыся пры гэтым ад строга вызначанага маршруту, i чаму многiя рыбы, птушкi i нават насякомыя выконваюць перад спарваннем складаныя танцы. Сёлета веданне эталогii спатрэбiлася, напрыклад, удзельнiкам мiжнароднай алiмпiяды па бiялогii, дзе беларускiя школьнiкi выступiлi вельмi паспяхова.

Рэспублiканскi цэнтр турызму i краязнаўства навучэнскай моладзi запрашае навучэнцаў у гурткi краязнаўчага напрамку, дзе займаюцца географы-краязнаўцы, гiсторыкi-краязнаўцы, лiтаратурныя краязнаўцы, этнографы, нумiзматы, а таксама спартыўнага напрамку: гэта пешаходны, водны, веласiпедны турызм, гурткi спартыўнага арыентавання i спартыўнага скалалазання.

Не сакрэт, што каласальным iнтарэсам i попытам у дзятвы карыстаюцца гурткi тэхнiчнай творчасцi. Рэспублiканскi цэнтр тэхнiчнай творчасцi прапануе школьнiкам заняцца рэканструкцыяй рыцарскага ўзбраення, мадэляваннем транспартнай тэхнiкi, авiямадэляваннем, хуткаснай радыётэлеграфiяй, спартыўнай радыёпеленгацыяй, лiчбавай фатаграфiяй, стварэннем мультымедыйных прэзентацый. Старшакласнiкаў могуць зацiкавiць школы тэлевядучых, тэлерэпарцёраў i рэжысёраў, традыцыйная i камп’ютарная мультыплiкацыя, рэкламная фатаграфiя, камп’ютарная графiка i г.д.

Паводле слоў дырэктара Мiнскага палаца дзяцей i моладзi Галiны Шкляр, кожнае дзiця, якое прыйшло ў iх установу ў 3,5 года, можа затым, змяняючы сферы сваiх iнтарэсаў, выбраць уласны маршрут развiцця асобы: "Сёлета мы распачынаем эксперыментальную работу па прафесiйным самавызначэннi старшакласнiкаў, каб спрасцiць iх сацыяльнае станаўленне i пераход у дарослае жыццё".

Хацелася б засяродзiць увагу на адной немалаважнай акалiчнасцi — па-ранейшаму пераважная колькасць гурткоў застаюцца для школьнiкаў або цалкам бясплатныя, або за iх наведванне ўстанаўлiваецца сiмвалiчная плата, якая не можа iстотна паўплываць на сямейны бюджэт. На платнай аснове дзейнiчаюць толькi каля 10 працэнтаў ад агульнай колькасцi гурткоў, арганiзаваных у пазашкольных установах адукацыi. Як правiла, гэта школы ранняга развiцця дзiцяцi, камп’ютарныя курсы i заняткi па вывучэннi замежных моў, якiя карыстаюцца павышаным попытам.

Журналiст "Звязды" пацiкавiўся, цi паўплывала на кадравы склад пазашкольных устаноў скарачэнне ўсiх педагогаў працягласцi водпуску. Усе кiраўнiкi прызналiся, што яшчэ пяць гадоў таму было прасцей утрымаць маладых спецыялiстаў. Сёння ж стаўка маладога спецыялiста складае 250 тысяч рублёў. У спецыялiста вышэйшай катэгорыi — 320 тысяч рублёў. А для таго, каб атрымаць вышэйшую катэгорыю, трэба адпрацаваць не менш як 7 гадоў.

— З 9 маладых спецыялiстаў, якiя прыйшлi да нас два гады таму, 7 ужо звольнiлiся, — паведамiла Лiдзiя Калiноўская. — Калi ў настаўнiкаў з’явiлася перспектыва — iм паабяцалi павысiць заработную плату са студзеня 2009 года, — то пра нас нават не ўзгадваюць. I мы ўжо дакладна ведаем, што моладзь пасля адпрацоўкi па размеркаваннi у нас не затрымаецца. Мы не зможам iх нiчым зацiкавiць. Да таго ж ад нас сёлета звольнiлася цудоўны педагог-псiхолаг: замест 56 дзён водпуску ў яе засталося 24 днi, а ў школьных псiхолагаў ўсё засталося па-ранейшаму. Мы ўвогуле не разумеем, чым горшыя за школьных нашы педагогi?

Да таго ж нi для каго не сакрэт, што памiж школьным настаўнiкам i педагогам пазашкольнай сiстэмы выхавання iснуе прынцыповая рознiца. Калi школьнага настаўнiка дзецi не выбiраюць, а хадзiць у школу па веды — гэта iх, так бы мовiць, галоўная жыццёвая задача i нават абавязак, то прымусiць дзяцей наведваць гурток цi секцыю проста нерэальна. Педагогаў, пад кiраўнiцтвам якiх яны займаюцца сваёй любiмай справай, дзецi выбiраюць сабе самастойна. Яны вельмi тонка адчуваюць фармалiзм i не даруюць абыякавасцi дарослым. Да таго ж школьным настаўнiкам цяпер будуць аплачваць факультатывы асобна: для гарадскiх школ напаўняльнасць групы складае ўсяго 5 чалавек. Гэта не 12—15 чалавек у педагогаў-пазашкольнiкаў.

Усе кiраўнiкi пазашкольных устаноў адукацыi падкрэслiваюць, што iх "залаты" кадравы фонд складаюць бескарыслiвыя педагогi-энтузiясты — гэта вельмi апантаныя i ўлюбёныя ў сваю справу людзi, якiя працуюць ў сiстэме пазашкольнага выхавання ўжо шмат гадоў. Многiя з iх з’яўляюцца выхаванцамi гэтых устаноў. Але хто прыйдзе iм на змену? Адказаў на гэта пытанне, на жаль, пакуль няма...

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку педагогаў, бацькi нi ў якiм разе не павiнны аказваць на сваё дзiця цiск пры выбары iм таго цi iншага гуртка, клуба або секцЙыi, бо толькi зан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика